Пазьняк: “Я лічу, што Папа Ян Павал Другі – гэта найвялікшы чалавек 20-ага стагодзьдзя. І ня толькі 20-ага. Гэта – знакавая асоба хрысьціянскай эпохі. Гэта быў сапраўды Павал другі на Зямлі. У ім было нешта апостальскае і боскае. Ён яднаў вобраз Зямлі і Неба. Ягоная асоба, ягоны вобраз у белым адзначаны ў прароцтвах Фацімскай Божай Маці. У прароцтвах, якія збыліся. Ягонае жыцьцё і навучаньне – гэта прыклад, сьветач і выхад для сучаснага чалавецтва, якое апускаецца ў гразь бязбожжа і распусты. Ягоная дзейнасьць адчыніла новую эпоху ў гісторыі – разваліўся камунізм. Пасьля сьмерці Яна Паўла Другога пачнецца. я думаю, новы паварот у гісторыі Зямлі. Мяркую, што ўзмоцніцца наступ цемры. Але адначасна, як і 400 гадоў таму, зьявіцца асэнсаванае змаганьне са злом. Вечная памяць сьвятой душы Караля Вайтылы – Папы Яна Паўла Другога, чалавека ад Бога”. Паводле Радыё “Свабода”.