У 1995 годзе, кіраўнік фірмы “Microsoft” Біл Гейтс выпусьціў у сьвет сваю кнігу “Дарога ў будучыню”. Ён намаляваў свой погляд на тое, як шырокае ўкараненьне новых інфармацыйных тэхналёгіяў паўплывае на разьвіцьцё сусьветнага грамадзтва ва ўсіх сфэрах жыцьця. Прайшло дзесяць гадоў і мы зьяўляемся сьведкамі рэалізацыі прагнозаў Біла Гейтса. У катэгорыі “Аналітыка” мы па частках памяшчаем гэтую кнігу. Пачынаем з разьдзелу 9 “Адукацыя – лепшае ўкладаньне грошай”. Пачынаем з гэтага разьдзелу, таму як кожны з нас можа ўявіць, якой можа быць школа (для спрашчэньня задачы закранаем толькі школу) і якой яна зьяўляецца ў нашай краіне. Пры сучасных коштах на вылічальную тэхніку і сродкі сувязі маюцца ўсе магчымасьці за 3-5 гадоў правесьці рэальную рэформу школы (і адукацыі агулам) з улікам сучасных дасягненьняў інфармацыйных тэхналёгіяў.
Праімпэрсі рэжым Лукашэнкі штучна не разьвівае адукацыю. Выконваецца заказ расейскай імпэрыі. Заказчыкыкам патрэбная таннае войска і танная здаровая рабочая сіла, каб круціць веньцілі на газавых і нафтавых магістралях, круціць баранку на грузавіках, здабываць імпэрскім алігархам розную сыравіну і выкапні. Калі прааналізаваць бюджэт, то гэтае злачынства супраць беларусаў выяўляецца дакладна. У далейшым мы правядзем больш дакладны аналіз гэтай злачыннай палітыкі.