Штораз, гледзячы тэлерэпартажы з Кіева і Львова, мы бачым , як над галовамі тысячаў украінскіх патрыётаў лунаюць таксама й беларускія Бел-Чырвона-Белыя сьцягі. Нашы тамака, разам з украінскім народам! Вось дзе ўнівэрсітэт барацьбы за Волю і Незалежнасьць. Беларусы вяртаюцца адтуль натхнёныя, з вераю ў сэрцы, што й наша Бацькаўшына скора скіне з сабе маскоўскую няволю. Яны прывозяць газэты, улёткі, часопісы і кнігі, што акумулявалі ў сабе цяпло чалавечай і нацыянальнай салідарнасьці, імпэт народа, які падняўся на абарону сваёй Дзяржавы і будучыні. Вось “Цытатнік”, што мае цяпер кожны абаронца Украіны. Гэта — квінтэсэнцыя нацыянальнага ўкраінскага досьведу. Чытаючы гэтыя радкі, пераконваешся, што гэта ўнівэрсальны па сваім значэньні досьвед.
“Народ заўжды мае права пратэставаць супраць прыгнёту”. Пылып Орлык
“На д’ябла – крыж, на ворага – шабля”. Ярослав Ярмолэнко
“”Нельга ўстрымаццца ад мяча. Лепш галаву скласьці, чымсьці вярнуцца ў няволю”. Богдан Хмэльныцькій
“Нашыя ахвяры не загінулі дарэмна, бо з нашай крыві вырастуць тыя, хто завершыць нашую справу”. * Іван Гонта*
“У сваёй хаце свая й праўда, І сіла, і воля”.
“Змагайцеся – пераможаце, Вам Бог памагае! За вас праўда, за вас сіла І воля сьвятая!” * Тарас Шэвчэнко*
“Усё, што йдзе па-за рамкі нацыі, — гэта або фарысейства людзей, што інтэрнацыянальнымі ідэяламі хацелі б прыкрыць панаваньне адной нацыі над другой, або хваравіты сэнтымэнталізм фантастаў, што былі б радыя шырокімі “агульначалавечымі” фразамі прыкрыць сваё духоўнае адчужэньне ад роднай нацыі…” Іван Франко
“Забіць можаш… Але ў пакоры і ганьбе Жыць не прымусіш!” * Лэся Украінка*
“Адна, адзіная, непадзельная, вольная, самастойная Украіна ад Карпатаў ажно па Каўказ. І пакуль хаця б на адным кавалачку ўкраінскай зямлі будзе панаваць чужынец, датуль усе пакаленьні ўкраінцаў будуць ісьці на вайну. Мы адрадзіліся з глебы, наскрозь напоенай крывёй нашых продкаў. Нашая Нацыя ўступіла на новы шлях жыцьця. Мы заяўляем, што возьмем сілай тое, што нам належыць”. “Галоўная прычына няшчасьця нашай нацыі – брак нацыяналізму сярод вялікіх масаў яе”. * Мыкола Міхновськый*
“Сувязь з мовай, верай, звычаямі ды ідэяламі продкаў, іхнімі маральнымі, рэлігійнымі, палітычнымі, эканамічнымі і сацыяльнымі догмамі, што выпакутаваныя і выкаваныя ў агні змаганьняў і пераказаныя прадзедамі ўнукам, — гэта сувязь з фундамэнтам нацыі”. Дмытро Донцов
“Хто ня ведае мэты – той ня зможа знайсьці дарогу”. Покліч Сечавых стральцоў
“Украінскія мячы перакуюцца на аралы толькі тады, калі дэвіз – Незалежная Украінская Дзяржава – ператворыцца ў рэчаіснасьць і забясьпечыць гэтаму аралу магчымасьць ўзараць родную плённую зямлю, зь яе незьлічонымі багацьцямі. Не на патрэбу нейкага інтэрнацыяналу, а дзеля ўладкаваньня і ўзмацненьня ўласнага дзяржаўнага дабра ды ўзбагачваньня роднага народу”. * Сымон Пэтлюра*
“Моцныя народы не сьвяткуюць свае паразы, а толькі перамогі”. * Яків Гальчэвскый*
“У агні ператопліваецца жалеза ў сталь, у барацьбе ператвараецца народ у нацыю”.
“У вялікай сусьветнай драме нашых дзён мы маем выбар: быць або творцамі, або ахвярамі гісторыі”. Евгэн Коновалэць
“Дарога да Бога ляжыць праз Бацькаўшчыну”. * Юліан Вассыян*
“Усё тое ёсьць добрае, што добра для моцы і разьвіцьця маёй нацыі. Усё тое ёсьць зло, што гэтую моц і разьвіцьцё аслабляе”. Мыкола Сціборськый
“Праз сапраўдную і глыбокую веру ў Бога, Збаўцу кожны чалавек і цэлы народ маюць магчымасьць няспынна чэрпаць з вечна жывой крыніцы столькі моцы, колькі іхная душа здольная прыняць”. “Самастойную дзяржаву можа здабыць сабе ўкраінскі народ толькі ўласнай барацьбой і працай”. * Стэпан Бандэра*
“Мяне вельмі шкада, што я магу толькі раз памерці за Ўкраіну!” * Дмытро Данылышын*
“У слоўніку ўкраінскага нацыяналіста няма слова “капітуляваць”. Мацнейшы вораг можа нас у баі перамагчы, але паставіць нас перад сабой на калені – ніколі!” * Мыхайло Колодзінськый-“Гузар”*
“Калі ўжо ты ўкраінец, то раней ці пазьней патрапіш у канфлікт з Масквой”. Олэна Тэліга
“Лёс Украіны вырашаецца ў нашых душах і сэрцах”. “Нацыянальная ідэя ёсьць грунтам, цэнтральнай ідэяй і рухавай сілай усёй гісторыі Украіны”. * Дмытро Мырон*
“Нацыяналізм – значыць сьветапогляд, які ў аснову грамадзка-палітычнага мысьленьня кладзе ідэю нацыі”. Олэг Ольжыч
“Гераічная барацьба Украінскай Паўстанцкай Арміі і вызвольна-рэвалюцыйнага падпольля, — гэта найгераічнейшы пэрыяд у гісторыі Украіны. На гераізьме УПА і вызвольна-рэвалюцыйнага падпольля будуць выхоўвацца новыя ўкраінскія пакаленьні. Змагар УПА, украінскі рэвалюцыянэр зойме месца мужнага спартанца ў гісторыі чалавецтва”. * Роман Шухэвыч*
“Вольнай Украіна будзе не пасьля вызваленьня Кіева, а пасьля зьнішчэньня Масквы як сталіцы расійскай звышдзяржавы”. * Юрій Лыпа*
Найвышэйшай формай жыцьця і адзіным гарантам разьвіцьця нацыі ёсьць нацыянальная дзяржава. Найвышэйшай каштоўнасьцю для ўкраінца ёсьць украінская нацыя. Адсюль зыходнай і апошняй мэтай усіх змаганьняў і кожнага дзеяньня ўкраінца мусіць быць моц, карысьць і рост украінскай нацыі”. * Ярослав Стэцько*
“Сёньня нам ня трэба вынаходзіць новыя тэорыі ці філясофіі – усё гэта мы маем. Мы павінны зьвярнуцца да тых дзён, калі прагучалі апошнія стрэлы нацыянальна-вызвольнай барацьбы, падняць той сьцяг, скінутый ворагам з нашых сьвятынь…” * Зэновій Красівскый*
Киів, Майдан Незалежності-2004-12-08 тэл. (044) 536-15-03, тэл/факс 536-15-14 www.tryzub.com.ua E-mail : ussd.ukr.net