Запрашаем на мерапрыемствы па ўшанаваньні бязвінных ахвяраў камуністычнага тэрору 30-40-х гадоў у Лошыцкім яры. 6 лістапада 2004 года а 12 гадзіне людзі зьбяруцца на пляцы каля Палацу Культуры тэкстыльшчыкаў (вул. Маякоўскага 129) і рушаць да Крыжа Памяці ў Лошыцкім яры, дзе адбудзецца мітынг. У Лошыцкім яры, як і ў Курапатах, НКВД чыніла злачынную нялюдскую справу. Мерапрыемствы ладзіць Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ.