Атрыманы дазвол на правядзеньне шэсьця на Дзяды 31 кастрычніка

26 октября 2004 г.

Навіны

Заяўку на правядзеньне ў нядзелю 31 кастрычніка шэсьця й жалобнага мітынгу ў Курапатах падалі сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ. Адказны сакратар Управы сойму Партыі БНФ Алесь Чахольскі зьвяртаецца да людзей з заклікам узяць чынны ўдзел у шэсьці й мітынгу ў Курапатах.

(Чахольскі: ) “Каб не дапусьціць новых курапатаў, трасьцянцоў і хатыняў заклікаю ўзяць удзел у шэсьці й мітынгу на Дзяды. Адкладзіце ўсе асабістыя справы, падыміцеся з канапаў і ложкаў, адарвіцеся ад сваіх лецішчаў. У нас ёсьць нацыянальная і чалавечая годнасьць. Нельга чакаць і маўчаць. Шэсьце на Курапаты пачнецца ад гадзіньнікавага заводу. Збор 31 кастрычніка ў 10.30, гэта станцыя мэтро “Парк Чалюскінцаў”. Пачатак шэсьця аб 11-й гадзіне. Мітынг у Курапатах —14.30”.