Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі месяца (чэрвень 2004 г.)

Валеры Буйвал
2 чэрвеня “Нар. Воля” надрукавала чарговую калектыўную агітку пад тытулам “Защитить конституционную демократию – гражданский долг каждого!” “Зашчытнікі-кадэты”, каб усім панятна было, гукаюць па-расейску: “Особую тревогу вызывает нарушение важнейших норм Конституции, что может привести к ликвидации демократических основ белорусской государственности, подорвать процесс становления равноправных и взаимовыгодных отношений Беларуси и России…”

Мяркуючы па непісьменнаму афіцэрска-стукацкаму стылю (“отношения”, як вядома паводле граматыкі, бываюць толькі “между странами”), тэксьцік скляпалі ў гэбоўскай канторы. Яго, зразумела, не пісалі, але не пасаромеліся падпісаць акадэмікі, сьпевакі і дактары Багданкевіч, Гілевіч, Гарэцкі, Еўдакімаў, Кулажанка, Лыч etc. Праз пэўны час пасьля правалу спробы акупацыі Беларусі расейскім імпэрыялізмам і аднаўленьня паўнавартаснага нацыянальна-дзяржаўнага жыцьця гэтыя асобы, канешне ж, будуць апраўдвацца, што “падпісалі, не прачытаўшы ўважліва”, што “время было такое”. Але мы цяпер ведаем, хто ў каго на кручку.

Ды вось яшчэ раз пра “взаімовыгодныя отношенія”… “Маскоўскія ўлады маюць намер рэзка павялічыць прамых паставак харчаваньня з Беларусі”,– заявіў у чэрвені віцэ-мэр Масквы В. Шанцаў. Маскоўскія галадранцы ў 2002 г. атрымалі ў 2002 г. 4000 тонаў малака, а ў бліжэйшыя два гады плянуюць выпампаваць з Беларусі 60 тысячаў тонаў. Экспарт беларускай бульбы ў расейскі Вавілон ўзрасьце з 3000 да 45 тысячаў тонаў. Хаця чаму “экспарт”? Экспарт там, дзе за куплены прадукт плоцяць грошы, а не паказваюць дулі.

На пачатку чэрвеня ў заходніх краінах шырока адзначалася 60-годдзе высадкі дэсанту ў Нармандыі (6 чэрвеня 1944 г.), важнейшага эпізоду вызваленьня Заходней Эўропы ад нямецкай акупацыі. Многія тэлеканалы паказалі новы дакумэнтальны фільм, прысьвечаны гэтым падзеям. Уражваюць кадры кінахронікі і статыстычныя дадзеныя пра жаўнерскую драму. Толькі за першы дзень вызваленчай інвазіі войскі антыгітлераўскай кааліцыі страцілі больш за 10 тысяч чалавек забітымі. Некаторыя батальёны перасталі існаваць, настолькі ашаламляльнымі былі страты. Савецкая прапаганда дзесяцігоддзямі дурыла людзей, заяўляючы, што “на Захадзе была не вайна, а забава, немцы здаваліся бяз бою”, што “толькі савецкі народ пад кіраўніцтвам КПСС заваяваў перамогу” і г.д. Цяпер, аднак, становіцца ўсё больш вядома, наколькі лепш былі арганізаваныя ваенныя апэрацыі заходняй кааліцыі ў адрозьненьні ад азіяцкай манеры “атакаваць у лоб і людзей не шкадаваць”, якой ўславіліся Жукаў ды іншыя “геніі”, якія гналі людзей пад кулі і на мінныя палі, як быдла. Пра гэта расказваюць нямногія беларусы, што ацалелі пасьля сталінскага “вызваленьня” Беларусі. Сотні тысячаў нашых бацькоў і дзядоў былі мабілізаваныя на савецкую мясарэзку і кінутыя ў лабавыя атакі, слаба ўзброеныя і не прайшоўшы ніякой ваеннай вывучкі. Абсалютная большасьць зь іх загінула ці была скалечана ў першыя ж тыдні па віне перш за ўсё крамлёўскіх напалеёнаў. У згаданым фільме, аднак, паказана, як на працягу многіх месяцаў амэрыканскія і ангельскія вайскоўцы праходзілі спэцыяльную вывучку перад дэсантнай апэрацыяй. Заходняя кааліцыя забясьпечыла ў дзень інвазіі поўнае панаваньне ў паветры, тэрміновую эвакуацыю параненых, дастаўку амуніцыі і г.д. Гэтыя фактары, а таксама гераізм ваяроў забясьпечылі посьпех найвялікшай у гісторыі дэсантнай апэрацыі, над якой дагэтуль ёрнічае тупая расейкая ваеншчына. Кінематаграфісты паказалі яшчэ адзін важны аспэкт праблемы далёкай вайны. У фільме выступалі вэтэраны тых баеў. Амэрыканцы паведамілі, што ў першыя дні інвазіі не бралі палонных, а калі немцы падымалі рукі, то забівалі ўсіх. Нямецкія вэтэраны плакалі ў камэру, раскайваліся і прызнаваліся, што бачаць штоноч твары амэрыканскіх юнакоў, якіх яны касілі з кулямётаў. Адзін з нямецкіх дзядоў нават знайшоў з дапамогай мэмуарнай літаратуры амэрыканскага сяржанта, якога ён параніў, зьнішчаючы ягоны ўзвод. Сяржант Сілва, цяпер каталіцкі сьвятар, па- хрысьціянку прыняў пакаяньне былога ворага. Дзяды сустрэліся і абняліся на знакамітым пляжы Омаха, дзе ў дзень высадкі дэсанту загінула тры тысячы амэрыканцаў, усе сябры Сілвы. Толькі вось ніводзін расейкі злачынец не пакаяўся, Расея дагэтуль не прызнала фактаў генацыду, якія яна тварыла на беларускай зямлі. Больш таго, у Беларусі працягвае сваё існаваньне рэжым НКВД. Ягоныя вэтэраны і спадчыньнікі праводзяць тую ж палітыку. Яны прыходзяць на месца свайго злачынства – у Курапаты не з пакаяньнем, а дзеля таго, каб блюзьнерыць і зьнішчаць магілы сваіх ахвяраў. Ня можа быць ніякога прымірэньня з расейскім фашызмам, гэтая гідра павінна быць зьнішчана.

Як вядома, расейская інтэлігенцыя звычайна хаваецца на кухнях і дачах. Кухні пакуль у іх не адбіраюць, а вось на дачныя пасёлкі ў падмаскоўных лясах пачаўся наступ жука-шашаля. Запаведныя краявіды і чыстае паветра прыцягнулі ўвагу маскоўскай мафіі, якая мае поўную ўладу ў імпэрыі. Каб дамагчыся вырубкі лесу, мафіёзі распрацавалі “навуковы” мэтад. Цэлымі мяшкамі яны завозяць жукоў-караедаў і засяляюць імі лясы. Праз пару месяцаў дзяржкамісія (па дамоўленасьці з бандытамі) выносіць прысуд пра неабходнасьць вырубкі “хворых пасадак”. На месцы дрэваў вырастаюць высачэзныя дамы з элітнымі кватэрамі. Самы расейцы часам прызнаюць, што іхная краіна даўно жыве ў рэжыме актыўнага самазьнішчэньня.

У кастрычніку 1994 г. расейская ваеншчына ліхаманкава рыхтавалася да нападу на незалежную Чачэнію. Адным з элемэнтаў падрыхтоўкі было падаўленьне галасоў пратэсту ў самой Расеі. Дзьмітры Холадаў, малады маскоўскі журналіст, які рэгулярна пісаў пра жудасную карупцыю і антычалавечую сутнасьць расейскай арміі, атрымаў тады ад “невядомых” чымадан з дакумэнтальнымі сьведчаньнямі. Калі ён паспрабаваў расчыніць яго, прагрымеў магутны выбух. Скора “невядомыя” сталіся вядомымі. Забойства арганізавалі і выканалі некалькі высокапастаўленых афіцэраў паветрана-дэсантных войскаў. З тае пары іх судзілі ўжо двойчы. Суд атрымліваў неабвержныя доказы іхнай віны і выпісваў забойцам турэмныя тэрміны. А потым суд больш высокай інстанцыі адмяняў прысуд. 9 чэрвеня сёлета вярхоўны суд РФ зноў апраўдаў палкоўнікаў-кілераў. Галоўны зь іх – начальнік службы выведкі паветрана-дэсантных войскаў Паўлоўскіх—куражыўся перад журналістамі і бравіраваў сваёй беспакаранасьцю. Дзесяць гадоў таму забойства маладога журналіста ўсхвалявала ўсю інтэлігенцкую Маскву. З тае пары забойствы рукамі ваеншчыны сталіся штодзённым, банальным фактам. Ніхто ўжо нават не зьдзіўляецца.

На мурах па ўсёй Беларусі разгарнуўся чарговы акт “лёзунгавай вайны”. Памятаем гэбоўскія манумэнтальныя агіткі РНЕ ды Зубра. Цяпер рукамі агентуры намаляваныя на платах ад Смаргоні да Гомлі і ад Горадні да Мсьціслава два асноўныя заклінаньні. Першае – “Долой фашизм!” Калі нехта ратуе нас па-расейску ад фашызму, то ясна: для яго фашыст той, хто размаўляе па-беларуску. Другое заклінаньне – «Свободу Мариничу!” Шумны арышт буйнакалібэрнага лукашысцкага халуя, вернага сатрапа, які раптам запісаўся ў намэнклятурную псэўдапазыцыю, выклікаў буру «справедливого негодования» такіх жа халуёў. Грамадзтву прапануецца забіць сябе галаву гэтай лёзунгавай лухтой замест таго, каб змагацца супраць расейскай агрэсіі. Цікава паназіраць за працэсам лёзунгавай экспазыцыі. Часам надпісы “за вызваленьне героя Марініча” знаходзяцца ў лічаных мэтрах ад міліцэйскіх пастарункаў. І існуюць тыднямі. Міліцыя, якая актыўна карае людзей за лёзунгі “Жыве Беларусь!”, не заўважае і не чапае гэбоўскія заклінаньні.

Постсавецкі народ склаў шэраг анэкдотаў пра сваё жыцьцё. Ёсьць адзін пра дзяржаўнае сьвята: “Усе былыя рэспублікі сьвяткуюць дзень незалежнасьці ад Расеі, а Расея – дзень незалежнасьці ад самой сябе…” Сапраўды, як толькі не называлі ў Крамлі штучны юбілей 12 чэрвеня, прыдуманы яшчэ за Ельцына: дзень незалежнасьці, дзень Расеі… У гэты дзень усім “положено” забаўляцца і усхваляць веліч самай дэмакратычнай ў сьвеце імпэрыі. На Краснай плошчы ў Маскве адбываецца дэфіляда ў стылі ўсходніх дэспатыяў. Маршыруюць, прытанцоўваючы з элемэнтамі пантамімы і буфанады, дэлегацыі ўсіх 180 этнасаў, што існуюць пад крамлёўскай уладай. Якуты, комі, ненцы, інгушы ў нацыянальных строях карцінна кланяюцца перад трыбунай, дзе сядзіць крамлёўскае начальства. Потым крочыць пацешнае войска: сувораўскія, кутузаўскія ўніформы, часоў першай і другой сусьветных войнаў, не хапае толькі пудзіла Сталіна. За імі бадзёра маршыруюць касталомы-дэсантнікі — гэта ўжо сёньняшні дзень. Постсавецкім людзям, аднак, усё зразумела. Зразумела нават камплемэнтарным зазвычай заходнім журналістам, якія камэнтуюць маскоўскую помпу нешматслоўна: “З кожным годам жыцьцё ў Расеі становіцца ўсё больш цяжкім, а сьвята ўсё больш пышным…”

22 чэрвеня ў Расеі адзначаюць яшчэ адну дату – “вераломны” напад гітлерскай Нямеччыны на СССР у 1941 г. Праўда, цяпер ужо многія здагадаліся, што Гітлер толькі на некалькі дзён апярэдзіў Сталіна, які сканцэнтраваў мільёны войска літаральна ў 300-500 мэтрах ад мяжы, усталяванай паводле здрадніцкага пакту Молатава-Рыбэнтропа і зьбіраўся магутным ударам завершыць сусьветную рэвалюцыю недзе на Ла-Маншы. Пуцінская прапаганда працягвае пэстыцыдную апрацоўку мазгоў пра “пачатак вялікай айчыннай вайны савецкага народу”, нібыта не было “вызваленьня карнікамі НКВД” Заходней Беларусі і Украіны, Малдовы і Прыбалтыкі ў 1939-40 гг. і шэрагу іншых ваенных злачынстваў савецка-расейскага рэжыму. Пра гэта, відаць, не забыліся народы Каўказа. 22 чэрвеня сёлета вызвольная чачэнская армія правяла бліскучую начную апэрацыю ў Інгушэціі, дзе пануе маскоўскі сатрап генэрал КГБ Зязікаў (такое немагчыма было б падчас кадэнцыі папярэдняга прэзыдэнта Інгушэціі Аўшава). Байцы штурмавалі і падпалілі будынак міністэрства ўнутраных справаў, шэраг іншых аб’ектаў, а таксама пакаралі некалькі дзесяткаў мясцовых гэбістаў – звычайныя на Каўказе рытуальныя адносіны да здраднікаў народу. Пад раніцу расейцы былі кінулі цэлую армаду на паратунак сваім паслугачам, але чачэнскія часткі пасьля завяршэньня апэрацыі адступілі на свае базы.

30 чэрвеня ў сталіцы Катару завершыўся працэс над двума расейскімі забойцамі былога прэзыдэнта Чачэніі Зелімхана Яндарбіева. Афіцэры КГБ атрымалі ад катарскай Фэміды пажыцьцёвае зьняволеньне. Трэба прызнаць, абсалютна заслужана. І ў ясны дзень, і ў цёмну ноч бравыя расейскія галаварэзы не даюць рады, правальваюць свае заданьні. А менавіта там, дзе народы арганізавана даюць ім адлуп.

Час ад часу прэса паведамляе пра дэмаграфічны крызіс (а дакладней пра народную катастрофу) ў розных рэгіёнах Беларусі. Вось, напрыклад, Талачынскі раён, што на Віцебшчыне. За сёлетні студзень-красавік у раёне памерлі 270 чалавек, а нарадзілася толькі 94. Летась у раёне пайшлі з жыцьця 729 чалавек, пры чым 22 зь іх скончылі самагубствам, а 9 сталіся ахвярамі забойцаў. Сацыёлягі лічаць, што сёлета тут колькасьць памерлых і забітых можа скласьці каля 800 чалавек – амаль на 200 больш, чым летась.

Амаль 30 мільёнаў рублёў стратаў за кароткі час панёс віцебскі завод радыёдэталяў. Начальства энтузіястычна наладзіла супрацоўніцтва з расейскай фірмай “Мікраэкспэртныя сістэмы”. Але маскоўцы аказаліся экспэртамі жульніцтва макраклясу. Віцебскія вырабы пастаўляліся ў Расею па штучна заніжаных коштах – таньней за сабекошт (!!!). Нат мясцовы камітэт дзяржкантролю не сумняваецца, што на неверагодным экспраце нагрэлі рукі ня толькі расейскія, але таксама й віцебскія начальнікі.

1/7/2004 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2004
П А С Ч П С Н
« Сак   Жні »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024