Svojskaje Ahienсtva Navinaŭ i Arhumantaŭ (SANA)/ Vitinfarmbiuro


2000-10-03

Перамога Барыса Хамайды і Уладзіміра Плешчанкі была часовай. Іх ізноў затрымалі й выпусьцілі за несанкцыянаваны пікет Партыі БНФ.

* * *

Арганізацыя па Бясьпецы
i Супрацоўніцтву ў Эўропе

ЗАЯВА

Палітычныя ўмовы у Беларусі не адпавядаюць правядзеньню адкрытых дэмакратычных выбараў.

Рэжым Лукашэнкі ня выканаў ніводнага пункту з пакету патрабаваньняў, выпрацаваных АБСЭ, ПАСЭ i Эўрасаюзам. Гэта пацьверджана прадстаўнікамі Міністэрстваў замежных справаў краінаў Тройкі АБСЭ (Аўстрыі, Румыніі, Нарвэгіі) пад час візыту 4-5 траўня 2000 г. у Менск i прадстаўнікамі Эўрапарляманту й ПА АБСЭ пад час візыту 19-22 чзрвеня 2000 г. На гэгых “выбарах” грамадзянам няма выбару – усё кантралюецца рэжымам Лукашэнкі.

Апошнія кадравыя зьмены (прызначэньне міністрам унутраных справаў сп. Наумава, былога кіраўніка аховы Лукашэнкі, i кіраўніком аховы Лукашэнкі сп. Ерына, былога першага намесьніка КДБ) сведчаць, што расейскія спэцслужбы ўзмацняюць непасрэдны кантроль за палітычнымі працэсамі ў Беларусі.

“Выбары” пры ўмовах татальнага кантролю за беларускім грамадзтвам ня могуць быць прызнаныя міжнароднымі арганізацыямі.

Рэгістрацыя кандыдатаў у “палату” (псеўдапарлямант) пацьвердзіла, што антыбеларускі рэжым Лукашэнкі iгнapye ўсе рэкамендацыi АБСЭ. Прапусьціўшы празь ciтa выбарчых камісіяў i суд толькі лаяльных кандыдатаў (за выключэньнем невялікай колькасьці 1-2%) рэжым спрабуе праімітаваць дэмакратычнасьць правядзеньня “выбарчай” працэдуры.

КНГ АБСЭ ў Менску сваей дзейнасьцю дапамагае рэжыму ствараць ілюзію дэмакратычнасьці сытуацыі ў Бсларусі перад “выбарамі”. Кіраўніцтва КНГ актыўна намагаетща схіліць рэжым зарэгістраваць асобных прадстаўнікоў “апазыцыі” у якасьці кандыдатаў, фінансуе праграмы па арганізацыі назіраньня, фінансуе правядзеньне акцыі “Марш — 3” i выступае пасрэднікам паміж адміністрацыяй рэжыму i арганізатарамі акцыі. Усе гэта робіцца для таго, каб прадэманстраваць нібыта ў Беларусі дэмакратычная сытуацыя:

— частка апазыцыйных палітыкаў удзельнічае ў выбарах,
— дазваляецца праводзіць назіраньні,
— дазваляецца байкатаваць,
— дазваляецца правадзіць вулічныя акцыі байкоту.

Мы пацьвярджаем сваю пазыцыю адносна непрыняцьця палітыкі КНГ АБСЭ ў Менску, выказаную ў заяве ад 25 жніўня 2000 г., i настойваем на адстаўцы сп. Г. Віка з пасады Кіраўніка КНГ АБСЭ ў Менску.

Беларускі Народны Фронт “АДРАДЖЭНЬНЕ”
і Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ


2000-10-06

У пракуратуру г. Наваполацка былі выкліканыя тры сябры Партыі БНФ, якія далі тлумачэньні адносна сваёй партыйнай прыналежнасьці.

Справа ў тым, што 4 верасьня імі ладзіўся пікет “За Незалежнасьць!”. Гарадзкія ўлады, якія дазволілі мерапрыемства, раз’ятрыла тое, што ва ўлётках арганізатары падпісваліся сябрамі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ. А яе гарадзкая арганізацыя не пастаўленая яшчэ на ўлік Наваполацкім выканкамам.

Пытаньне вырашылася тым, што ўвогуле Партыя БНФ зарэгістраваная.


2000-10-11

Па 150 мінімалак (~520 $) штрафу атрымалі Барыс Хамайда й Уладзімір Плешчанка за свой штодзённы вольны пікет Партыі БНФ “За Незалежнасьць!”

Менавіта такі прысуд 11 кастрычніка вынесла суддзя Чыгуначнага райсуду Сьвятлана Туфан, якая ўжо неаднаразова “саджала” вядомых ёй сябраў БНФ за несанкцыянаваныя мерапрыемствы. Сам працэс колькі разоў адкладваўся, былі апытаныя шмат міліцыянтаў, якія затрымоўвалі пікетоўцаў.

Таксама Зьміцер Піменаў быў судом папярэджаны за тое, што аднойчы далучыўся да пікету й прымаў у ём актыўны ўдзел.

* * *

Апасьля абеду Барыс Хамайда ізноў мусіў сустрэцца з прадстаўнікамі рэжыму.

За распаўсюджваньне антывыбарчых ўлётак “Беларуская Салідарнасьць” ён быў затрыманы. Тры міліцэйскія машыны актыўна вышуквалі “апазыцыянэраў” у акрузе, дзе балатуецца намесьнік начальніка Віцебскага КДБ В. Бурак. Такая пільная ахова электарату ад залішняй для КДБ агітацыі паказальная.

Б. Хамайду адвезьлі ў пастарунак, а потым у Першамайскі райвыканкам. Тама, у габінэце нам. старшыні Г. Мядзьведзевай на яго быў складзены пратакол па арт. 167 ч. 3 АК РБ (“Байкот выбараў”).


2000-10-12

12 кастрычніка сёлета а 15:30 ля сядзібы Кансультатыўна-Назіральнай групы АБСЭ ў Менску сабралася 20 сяброў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ. Яны трымалі ў руках бел-чырвона-белыя сьцягі i транспарант “Патрабуем адстаўкі сп. Г.-Г. Віка”. Да людзей выйшлі супрацоўнікі мicыi АБСЭ i эапрасілі некалькіх прадстаўнікоў Партыі ВНФ у будынак. Там адбылася сустрэча i дыскусія з прадстаўніком КНГ АБСЭ сп. Рывалье, падчас якой было заяўлена аб нязгодзе з палітыкай АБСЭ на Беларусі.

Выконваючы абавязкі старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ сп. Юрась Беленькі ўручыў сп. Рывалье Заяву Партыі БНФ і Беларускага Hаpoднaгa Фронту “Адраджэньне”. Заява прыкладаецца.

Прэс-служба
Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ


2000-10-18

Як стала вядома рэдактару газэты “Выбар” Барысу Хамайдзе, у панядзелак старшыня Віцебскага аблвыканкаму Ул. Андрэйчанка выклікаў да сябе падначаленых яму “вертыкальных” і зрабіў ім вымову за зрыў выбараў у абласным цэнтры (4 выбарчыя акругі). У Віцебску прагаласавалі 42% выбаршчыкаў (не хапіла 8%), па вобласьці 61,54%. З усіх 16 акругаў абраныя 7 дэпутатаў, а ў 5 акругах будзе другі тур.

“Вертыклальныя” у сваю чаргу адпаведна адрэагавалі. Прыкладам, з Чыгуначнага райвыканкаму нехта Філіпенка “спусьціў” ва ўсе прадпрыемствы, установы, арганізацыі наступную тэлефанаграму (пераклад з расейскай):

“У сувязі зь неадбыўшыміся выбарамі прашу 17.10.2000г. да 10:00 раніцы паведаміць наступныя зьвесткі:
— найменьне арганізацыі;
— прозьвішча, імя, імя па-бацьку кіраўніка;
— ягоная хатняя адрэса;
— нумар акругі, выбарчага ўчастку, дзе мусіў галасаваць і ці прыняў ўдзел у галасаваньні.”

Такім чынам, “вертыкаль” пачынае вышукваць тых, хто не прыняў удзел у выбарчым фарсе. Па-першае сярод самых кіраўнікоў, а тыя сярод сваіх падначаленых. Таямніца ж галасаваньня ўважаецца імі як непатрэбная дэмакратычная фармальнасьць.

* * *

У дзень выбараў аб’явіўся легендарны Мірон.

Ён на васьмі накірунках уезду ў Віцебск (Полацкі, Стараполацкі, Ленінградзкі, Рубаўскі, Сураскі, Маскоўскі, Сеньненскі, Бешанковіцкі) зьмяніў хрысьціянскія драўляныя васьмікутныя маскоўскія крыжы на беларускія шасьцікутныя Эўфрасіньні Полацкай бяз скосіны.

І пад адным зь іх пакінуў цыдулку:

“НЕ АМАСКАЛЕНЬНЮ БЕЛАРУСАЎ!
МІРОН.”


2000-10-19

Кіраўніцтва й Управа Партыі БНФ 16 кастрычніка прынялі Заяву “ЛУКАШЭНКА ЗЫХОДЗЬ!” па вініках ілжэвыбараў, якія паказалі, што шмат людзей ужо не давяраюць мерапрыемствам рэжыму.


2000-10-20

Юры Санько, старшыня Аршанскай Рады Партыі БНФ, быў аштрафаваны сёньня на 150 мінімалак (520 $). Гэты прысуд ён атрымаў за тое, што разам зь Віктарам Андрэевым быў арганізатарам несанкцыянаванага шэсьця й мітынгу 8 кастрычніка за Незалежнасьць і байкот незаконных выбараў.


2000-10-25

24 кастрычніка сёлета сталічная міліцыя эатрымала сяброў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ.

А 20:30 сп. Галіна Дзягілева і Алена Ждановіч выходзілі з пад’езда пасьля наведваньня сяброў. Насустрач ім патрапіліся два міліцыянты, якія пачуўшы беларускую мову, адразу накінуліся на жанчын. Абшукалі іхныя сумачкі (знайшлі “крамолу” — Зварот Зянона Пазьняка да беларусаў). Адзін зь міліцыянтаў зайшоў у пад’езд і вярнуўся адтуль ужо з улёткамі, у якіх паведамляецца аб сьвяткаваньні Дзядоў. Абвінаваціўшы жанчын у распаўсюджваньні гэтых улетак, міліцыянты груба пацягнулі іх з сабой, адмовіўшыся прад’яўляць дакуманты. Г. Дзягілеву некалькі мэтраў цягнулі волакам па ходніку. У апорным пункце на вул. Алібегава жанчын груба заштурхнулі ў клетку, склалі рапарт і пратакол. Адпусьцілі праз 2 гадзіны. Вось імёны “герояў” барацьбы зь беларускімі жанчынамі: лейтэнанты Шут Юры Уладзіміравіч і Раўнейка Іван Валер’евіч. Дарэчы, зусім маладыя людзі. Пэўна, іх чакае бліскучая кар’ера ў праваахоўчых ворганах.

А 21:30 каля унівэрмага “Витебск” быў затрыманы міліцэйскім патрулем сп. Уладзімір Юхо за распаўсюджваньне ўлеткі з паведамленьнем пра адзначэньне Дзядоў. У апорным пункце на вул. Кальцова міліцыянты склалі рапарт і пратакол. Камандаваў “апэрацыяй” сяржант Жукоўскі. Калі сп. Юхо даставілі ў Савецкі РАУС, дзяжурны маёр загадаў вызваліць затрыманага, бо “мерапрыемства дазволенае”.

Прэс-служба
Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

* * *

Нядаўна адбылася падзея, якая можа стаць прычынай новай, магчыма партызанскай вайны. Цяпер ужо ў Цэнтральнай Эўропе.

Расейскі “Газпром” супольна са сваімі кліентамі: французкай Gaz de France, нямецкімі Ruhrgaz і Winterhause ды італьянскімі Sipan і Eni афіцыйна наважыліся пабудаваць газавую нітку з Расеі ў Заходнюю Эўропу, абавязкова абмінаючы Ўкраіну (“БДГ”, № 858, 24.10.2000). Яна мусіць прайсьці цераз Беларусь (ужо будуецца), Польшчу й Славакію.

Аб сваім нежаданьні прапускаць цераз Польшчу гэтую газавую нітку раздора з Украінай заяўляў ужо польскі прэзідэнт. Але расейцы, відаць, падлічылі, што вырашыць польскае пытаньне прасьцей, чым будаваць сваю нітку цераз Балтыцкае мора.

Для краінаў Цэнтральнай Эўропы гэты праект зьяўляецца выпрабаваньнем на незалежнасьць. Ці будзе існаваць Балцка-Чарнаморская садружнасьць цэнтральнаэўрапейскіх краінаў як палітычна-эканамічнае ўтварэньне вырашаецца цяпер. Плата за транзыт газу й нафты цераз гэтыя краіны можа стаць ці не галоўным чыньнікам іхнай фінансавай незалежнасьці.

Цалкам зразумелыя ў гэтым рэчышчы словы й пазыцыя амбасадара АБСЭ ў Беларусі Ганса Г. Віка, які жадае далучыць Беларусь да Расейскай “дэмакратыі”. Не, за сапраўдную дэмакратыю народаў трэба па-сапраўднаму саступаць свае звышпрыбыткі, а ня толькі абмяжоўвацца грантамі. Можа тады й араба-ізраільскі канфлікт замірыцца, бо, здаецца, мае тыя ж падваліны — энэрганосьбіты.


2000-10-30

У нядзелю 29 кастрычніка сябры Віцебскай Рады Партыі БНФ адзначылі восеньскія Дзяды.

Ля 9-павярховіка на плошчы Перамогі апоўдні пад імжу яны ўсталявалі драўляны беларускі крыж. З аднаго боку на хмарачосе высіўся надпіс: “Подвиг советского народа бессмертен!”, — а насупроць подпіс на крыжы паведамляў:

“ТУТ САВЕЦКАЯ ЎЛАДА ЗРУЙНАВАЛА СТАРЭЙШЫЯ Ў ВІЦЕБСКУ МОГІЛКІ”.

Узьвіжанскія могілкі пры адпаведнай царкве зьнішчылі ў 60-ыя гады, калі “саветы” будавалі самую шырокую ў Эўропе гарадзкую плошчу. У гэтым мікрараёне людзяў сялілі ў хрушчоўкі, пабудаваныя на касьцёх. Хадзілі чуткі, што мальцы гулялі ў футбол чарапамі, а жыхары сьнілі жахлівыя зморы.

Тым ня меньш, калі за часамі перабудовы быў зьняты “гераічны” надпіс, ветэраны абурыліся і пісалі скаргі. Цяпер ён адноўлены.

Ня дзіўна, што сярод савецкага раю беларускага крыжа ўжо цераз 40 хвілінаў не было.


2000-10-31

У Менску ў гэтую нядзелю адбылася вельмі велічная ўдалая акцыя БНФ, прысьвечаная Дзядам.

Людзі йшлі наўпрост па прашпэктах да Курапатаў. Адбыўся мітынг-рэквіем. Потым праваслаўны сьвятар Беларускай аўтакефаліі асьвяціў ўсталяваныя тама крыжы. Усё было вельмі велічна.

5 лістапада БНФ ізноў праводзіць санкцыянаванае шэсьце й мітынг-рэквіем у Лошыцкім Яру ў Менску на месцы масавых расстрэлаў нявінных людзей бальшавіцкімі забойцамі ў 1930-40-х гг.

Збор у 12:00 каля дому культуры камвольнага камбінату.

Паводле словаў Валерыя Буйвала —
прэс-сакратара Партыі БНФ
і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”

 

дахаты


Self Agency of News and Arguments (SANA)/ Vitinfarmbiuro