Svojskaje Ahienсtva Navinaŭ i Arhumantaŭ (SANA)/ Vitinfarmbiuro


2000-08-01

Зьміцер Піменаў атрымаў зь Віцебскай абласной пракуратуры станоўчы адказ на сваю скаргу аб ягоным незаконным затрыманьні пад час сьвяткаваньня 25 сакавіка г.г. Дня Волі.

Старэйшы дарадца юстыцыі А. Тарасаў паведаміў, што на пастанову Кастрычніцкага райсуду Віцебска аб тагачасным адміністратыўным арышце З. Піменава абласной пракуратурай цяпер прынесены пратэст.

* * *

Барыс Хамайда і Ўладзімір Плешчанка працягваюць штодзённы несанкцыянаваны збор подпісаў за Незалежнасьць у цэнтры Віцебска. Людзі ахвотна падпісваюцца.


2000-08-03

31 ліпеня кіраўніцтвам Партыі БНФ прынятая Заява аб антыбеларускай і антыдэмакратычнай дзейнасьці КНГ АБСЭ ў Беларусі.

Ва ўмовах адсутнасьці магчымасьцяў для правядзеньня свабодных дэмакратычных выбараў “актыўная дзейнасьць рабочай групы АБСЭ ў Менску па прыцягненьні апазыцыйных партыяў да выбараў у “палату” ёсьць праца, накіраваная на легітымізацыю дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі й садзейнічаньне акупацыі Беларусі Расеяй”, — гаворыцца ў Заяве.

У сувязі з гэтым Партыя БНФ патрабуе спыніць антыдэмакратычную й антыбеларускую дзейнасьць кіраўніцтва КНГ АБСЭ ў Менску й сумняваецца ў мэтазгоднасьці знаходжаньня Г. Віка ў Беларусі.

 

дахаты


Self Agency of News and Arguments (SANA)/ Vitinfarmbiuro