Svojskaje Ahienсtva Navinaŭ i Arhumantaŭ (SANA)/ Vitinfarmbiuro


2000-02-01

29 студзеня ў Варшаве адбыўся Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньн” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ. Яго вёў Зянон Пазьняк, які выразна акрэсьліў сваю палітычную пазыцыю:

1. Беларускую незалежнасьць можна ўтрымаць альбо ўсеагульным непадпарадкаваньнем нелегітымнаму рэжыму, альбо падрыхтоўкай збройнай барацьбы супраць акупацыі.

2. На шэсьці і мітынгу “САЛІДАРНАСЬЦЬ І СВАБОДА” 25 САКАВІКА ў гонар 82-х ўгодкаў стварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі галоўным палітычным лёзунгам будзе: “Лукашэнка — сыходзь, улада — Закону!”.

3. Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ будзе прымаць удзел у тых выбарах і ворганах улады, якія ёсьць легітымнымі і пагрунтаванымі на законнай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

4. Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ ёсьць самастойная кансалідуючая грамадзка-палітычная сіла, якая дзейнічае па-за надпартыйнымі і міжпартыйнымі структурамі “аб’яднанай апазыцыі”. Кіраўніцтва Партыі БНФ таксама не ўваходзіць у кіруючыя ворганы НДА і рэсурсных цэнтраў, створаных замежнымі фондамі.

У сваім выступе Зянон Пазьняк крануўся пазыцыі Захаду да Расеі. Ён лічыць. што Захад не разумее, што ў Расеі адраджаецца агрэсыўны імпэрыялізм, які страшней за камунізм. Небясьпека пагражае ня толькі Беларусі, але й незалежным цяпер краінам былога СССР і нават Польшчы. На жаль, Захад зьвяртае ўвагу, згодна думцы З.Пазьняка, на парушэньне правоў асобы, але не падтрымлівае імкненьне нацыі да рэалізацыі свайго права на самавызначэньне.

Сойм прыняў пастанову шырока адзначыць 82-я ўгодкі стварэньня БНР і абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі, і зьвярнуўся да беларускага народу з запрашэньнем падтрымаць 25 сакавіка 2000 акцыю “САЛІДАРНАСЬЦЬ І СВАБОДА”. З мэтаю агітацыі на карысьць гэтага сьвята 11 і 18 сакавіка будуць наладжаныя папяраджальныя пікеты.

З 1 сакавіка прыём у Партыю БНФ будзе адбывацца для ўсіх без выключэньня на агульных падставах цераз партыйныя суполкі.

Аб гэтым паведаміў сябра Сойму старшыня Віцебскай гарадзкой Рады Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ Уладзімір Плешчанка.

* * *

1 лютага Узброеныя войскі Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя пакінулі сталіцу сваёй краіны Джахар (Грозны).

Са словаў Шаміля Басаева гэтая перадысьлякацыя была зробленая ў вадпаведнасьці пляну абароны незалежнай Чачэнскай дзяржавы ад расейскай агрэсыі.

Дадзенае паведамленьне ёсьць ад незалежнага інфармацыйнага агенцтва “Каўказ-Цэнтр”.


2000-02-03

“Ўсё меней музыкі любві.
Ўсё болей музыкі самоты.
Але аб гэтым не сьпяшы.
Не памыліцца б ад згрызоты,
Што болей музыкі самоты,
І цішай музыка любві…”

Кажуць, на пакрыўджаных ваду возяць. Дык ня дзеля гэтага, але захаваньня справядлівасьці, лічу, трэба заўважыць, што ў беларускай песеннай шоў-сфэры пануе шчыры галодны кар’ерызм. Узорам падаецца “прафэсійнасьць”.

У свой час Булат Акуджава напісаў цудоўную кнігу “Падарожжа дылетантаў”, — хто не чытаў, таму зайздрошчу. Тама паказана, як двое — ліцьвінка ды расейскі князь, ня гледзячы на ўсю моц процідзеяньня “прафэсійнай” імпэрскай машыны, дамагліся быць побач. Бо галоўнае — сэрцы…

У нас жа адбываюцца дзіўныя рэчы. У вадсутнасьці дзейснага аўтарскага права вядомыя шоў-асобы не саромеюцца пазычаць вобразы, ідэі, тэматы, нават, назвы ў меньш вядомых калегаў.

Нядаўна было абвешчана аб прызнаньні “Каляднага альбому-2000” лепшай падзеяй мінулага года на Беларусі. Падумалася, няўжо Калядны альбом “Хрыстос нарадзіўся!” віцебскага гурту “New Сosmopolis” быў адзначаны? Ягоны выхад у лютым і раскрутку на каляды анансавала газэта “Беларуская маладзёжная” (№ 28, 20.08.1999). Кампакт-дыскі з запісамі былі перададзеныя мною на “Радыё 1 і 2”, “Радыё Рокс”.

Дык не, ідэя выкарыстаная іншымі без аніякае ўзгадкі на першакрыніцу. Ды яшчэ са словам “сьвяты…”. Уратуй, Божа, ад такой сьвятасьці. Простае супадзеньне тут малаверагоднае, бо і тое, і гэтае праходзіла цераз рукі “Беларускай Музычнай Альтэрнатывы”. А можа славутасьцяў зацікавяць Вялікодныя сьпевы “New Сosmopolis” — альбом “Хрыстос уваскрос!”?

Падобныя прыклады можна доўжыць. Шкада толькі, што нацыянальная культура ў выніку ёсьць ўсе меньш ўзвышаная панна.

Юрай Касіч


2000-02-09

“На Беларусі няма незалежнай прэсы. Цяпер гэта прэса, якая абслугоўвае каланіяльную апазыцыю.” Такім чынам пракамэнтаваў свой выхад зь Беларускай асацыяцыі журналістаў на справаздачным сходзе віцебскай філіі Барыс Хамайда.

Цалкам беларускамоўная газэта “Выбар”, якую ён рэдагуе, забароненая ўладамі адною зь першых. Менавіта ў ёй быў надрукаваны верш Славаміра Адамовіча “Убей президента”. Менавіта Барыс Хамайда стаў адным зь першых ляўрэатаў прэміі імя Алеся Адамовіча “За мужную грамадзянскую пазыцыю”, якую фундуе Беларуская асацыяцыя журналістаў. Менавіта на старонках “Выбара” друкаваў уласныя нататкі Мірон, які са студзеня дапамагае чачэнцам выводзіць цывільнае насельніцтва цераз горы (ён верхалаз) ад перасьледу расейскіх акупантаў.

Нагадаем , што прычынаю выхада Б. Хамайды і Ю. Карпава з БАЖу сталася прызнаньне ў Статуце гэтай грамадзкай арганізацыі нелегітымных указаў і канстытуцыі цяпер ўжо незаконнага кіраўніка дзяржавы, які утрымлівае ўладу гвалтам.

* * *

Адбыўся сход віцебскіх прадпрымальнікаў. Ня гледзячы на заяву зь Менску аб спыненьні агульнабеларускага страйку ў пятніцу, віцябляне вырашылі яго доўжыць да серады 16 лютага.

Можа тады яны дамовяцца з віцебскім аблвыканкамам.


2000-02-14

На сьвяце ўлюблённых рэдактар газэты “Выбар” Барыс Хамайда, які распаўсюджваў тут сваю газэту, пазнаёміўся… зь міліцыяй. Але на гэты раз няўдала. Для міліцыі…

Сапраўды, быццам нехта не жадаў ствараць палітычны інцындэнт на непалітычным сьвяце. Упартыя “наезды” дзяжурных міліцыянтаў на Б. Хамайду ня скончыліся затрыманьнем, хаця па голсе дзяжурных і “цывільнякоў” гэта павінна было здарыцца напэўна.

Моладзі на дазволеным мерапрыемстве было каля 2 тысячаў асобаў, што значна меньш, чым на падобным на яго “Славянскім базары”. Хаця апошні арганізуецца не апазыцыяй.

* * *

Дарэчы, 24 лютага адбудзецца суд над сябрам Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ Анатолем Букачовым. Ён ўзяў на сябе адказнасьць за дасланую яшчэ ў 1998 годзе ў дзяржаўную газэту "Віцьбічы" цыдулку з патрабаваньнем спыніць прарасейскі фэстываль “Славянскі базар”.


Справа Чыгіра

Чыгір выйшаў з турмы і адразу ж апынуўся ў цэнтры вялікай увагі. І яна ўзмацнілася, калі пачаўся суд над Чыгіром. Гэта не дзіўна — ён жа быў самым значным вязнем рэжыма. Нават АБСЕ паставіла яго вызваленне умовай працягу перамоваў апазіцыі ды ўлады. Чыгір быў не простым вязнем, і гэта тлумачаць так: яго арыштавалі за тое, што ён прыняў рашэнне балатавацца ў прэзідэнты на выбарах 1999 г., г.зн. выступіў канкурэнтам Лукашенкі. Таму дэмакратычная грамадскасць упэўненая: Чыгір выпакутаваў сваё права быць лідэрам краіны.

Ці заслугоўвае Чыгір гэтага права насамрэч?

Сярод дэмакратаў, бадай, не было такіх, у каго ўзнікалі сумневы ў гэтым. (“Як жа можна ў гэтым сумнявацца, ён жа не пабаяўся выступіць супраць Лукашэнкі і пакутаваў у турме!”) Зрэшты, такія былі. Падчас выбараў 1999 г. былі два кандыдаты — Чыгір і Пазьняк. Вось Пазьняк і выступаў супраць Чыгіра. Ён сцвярджаў, што Чыгір — маскоўскі агент, што Масква хоча падпарадкаваць апазіцыю сабе, зрабіць яе марыянетачнай, або каланіяльнай, выцясніць з апазіцыі нацыянальна-вызвольныя сілы і такім чынам эканамічна падпарадкаваць сабе Беларусь (бо лаяльнымі да Масквы будзе не толькі ўлада, але і апазіцыя). Усё гэта Пазьняк выклаў у артыкуле “Праект “Чыгір”. Шмат хто успрыняў гэтыя заявы Пазьняка па-рознаму, але ў асноўным адмоўна. Лічылі, што Пазьняк шпіёнаман і ўсюды бачыць змову; што ён дыктатар і не церпіць канкурэнтаў; што ён баіцца прайграць і згубіць месца лідэра нацыі. Тым не менш, калі прааналізаваць тыя выбары (ў тым ліку і паводзіны ў іх Пазьняка), то ўдзел у іх Чыгіра аказваецца вельмі дзіўным. Знаходзяцца моманты, якія ўказваюць на тое, што Чыгір можа быць не зусім тым, кім здаецца, і якія ўскосна пацвярджаюць думку Пазьняка.

(працяг)


2000-02-23

Днямі Мірон разам з маджахэтамі пасьпяхова перавёў групу чачэнскіх старых, жанчынаў і дзецяў цераз горы ў Грузыю.

Са словаў рэдактара газэты “Выбар” Барыса Хамайды на аднэй зь вяршыняў Аргунскай распадзіны беларускі патрыёт пакінуў свой асабісты бел-чырвона-белы сымбаль з надпісам:

“ЗА ВАШУ І НАШУ СВАБОДУ!”

Цяпер штодзень ля Аргунскай распадзіны, згодна паведамленьняў агэнцтва “Каўказ-Цэнтр”, ідзе жорсткая вайсковая валка.


2000-02-24

Уладзіміру Плешчанку паведамілі, што крымінальная справа № 198982 аб дэмантажы бюста А. Суворава ля гарваенкамату прыпыненая.

Нагадаем, што Ул. Плешчанка беспадстаўна адседзеў 7 месяцаў за кратамі як падазроны па гэтай справе. Дагэтуль ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыезьдзе. Бюст расейскаму гэнералісімусу з таго часу ля гарваенкамату адстутнічае.

* * *

Віцебская абласная арганізацыя Таварыства Беларускай Мовы атрымала паьведчаньне аб пастаноўцы на ўлік пасьля перарэгістрацыі ТБМ.

Абласная арганізацыя ТБМ, узначальвае якую Ё. А. Навумчык, налічвае 16 гарадзкіх і раённых аддзелаў.


2000-02-28

Толькі зброяй здабудзем незалежнасьць!

Амаль паўтары гады мусіў чакаць публікацыі свайго лісту ў дзяржаўную газэту “Віцьбічы” аўтар, які падпісаўся: “Падпольная тэрарыстычная група “Вольная Беларусь”. Ліст урэшце апублікаваны, толькі на старонках судовай справы па арт. 201 ч. 1 КК РБ “Загадзя хлусьлівае паведамленьне аб рыхтуючымся выбуху”, — якое караецца пазбаўленьнем волі ад 1 да 5 гадоў, арыштам або штрафам.

За патрабаваньне надрукаваць ліст з адрозным ад афіцыйнага меркаваньнем аб музычным фэсьце “Славянский базар — 98” сябра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ Анатоль Букачоў, які ўзяў на сябе адказнасьць за гэта, па выраку суда атрымае “ганарар” у памеры 101620 руб. (113 $), якія сам павінен заплаціць дзяржаве.

(працяг)

 

дахаты


Self Agency of News and Arguments (SANA)/ Vitinfarmbiuro