![]() |
|||
Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
|
Чаму нельга ісці на фальшывыя выбары Таму, што гэта ня ёсць выбары на карысьць Беларусі. Таму што, галасуючы на фальшывых выбарах, ад выбаршчыка не залежыць вынік галасаваньня. Таму што прыход людзей на недэмакратычнае галасаваньне скарыстаюць для фальсіфікацыі. 2/9/2008 › Навіны РЭЗАЛЮЦЫЯ 28-Й СУСТРЭЧЫ БЕЛАРУСАЎ ПАЎНОЧНАЙ АМЭРЫКІ Й КАНФЕРЭНЦЫІ “ГОД БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЬЦІ” Аб абароне мовы, культуры, свабоды і незалежнасьці Беларусі МЫ, удзельнікі 28-й Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі, сабраўшыся ў Вольным Сьвеце, з шырокім прадстаўніцтвам беларускай грамады ЗША і Канады, а таксама Бацькаўшчыны-Беларусі й усяго сьвету, КАНСТАТУЕМ, што антынацыянальны, антыдэмакратычны рэжым у Беларусі пазбавіў большасьць яе жыхароў рэальных грамадзянскіх і чалавечых правоў, улучна з правам карыстацца беларускай мовай, атрымліваць на ёй сыстэмную адукацыю й інфармацыю. У адрозьненьні ад нас тут прысутных, беларусы на Бацькаўшчыне пазбаўленыя права на свабодныя выбары, свабоду слова, свабоду сходаў. 2/9/2008 › Навіны Сяргей Навумчык: Мара пакаленьняў і вынік змаганьня Дзень 25 жніўня 1991 года быў другім днём нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савета, скліканай па ініцыятыве парляманцкай Апазыцыі БНФ пасьля правалу праімпэрскага камуністычнага путчу ў Маскве. У канцы дня, у момант вялікага напружаньня і стамленьня, калі настрой дэпутацкай большасьці быў усё яшчэ няпэўны і ўсё магло павярнуцца не на нашу карысьць, і калі Шушкевіч, які вёў сэсію, прапанаваў “заканчваць нашу работу” – тады, у апошнюю хвіліну, слова ўзяў Пазьняк і, ўдала сыграўшы на паняцьцях і пачуцьцях камуністаў і прадстаўнікоў намэнклятуры, здолеў пераканаць дэпутатаў прагаласаваць за наданьне Дэклярацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статусу канстытуцыйнай сілы. 25/8/2008 › Навіны 25-га жніўня 1991 года праз 200 гадоў акупацыяў і нішчэньняў Беларусь Зянон Пазьняк 25/8/2008 › Навіны Дэзынфармацыя распаўсюджваецца з падачы рэжымнай ЦВК
У апошнія дні ў некаторых СМІ Беларусі зьявіліся паведамленьні аб тым, што “Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ вылучыла аднаго кандыдата на парляманцкія выбары”. Партыя згадваецца ў пераліку іншых палітычных арганізацыяў, якія актыўна ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы да выбараў. 22/8/2008 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ЗАХОП. АБ НОВЫМ РАСЕЙСКІМ ПЛЯНЕ АКУПАЦЫІ БЕЛАРУСІ
Уся гісторыя беларускага дзяржаўнага (а потым этнічнага і культурнага) існаваньня ёсьць вечная і пэрманэнтная барацьба з Усходам за выжываньне і разьвіцьцё. Больш высокая цывілізацыйная арганізацыя Вялікага Княства Літоўскага давала магчымасьць пасьпяхова супрацьстаяць прымітыўнаму сілавому націску. Аднак у XVII стагоддзі становішча перамянілася. Сувязі з Візантыяй, дынастычныя шлюбы, умацаваньне азіяцкага абсалютызму прывялі да канчатковага сфармаваньня Маскоўшчыны як ваеннай дзяржавы і стварэньня агрэсіўнай ідэалёгіі гэтай дзяржавы, дзе ірацыянальнае імкненьне да экспансіі было спалучана з асэнсаваньнем яе як місіі ўсходняга (праваслаўнага) сьвету (Масква – трэці Рым… і г.д.). 19/8/2008 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ВЫБАРЫ З УДЗЕЛАМ ЛУБЯНКІ (Ліст сябрам Беларускага Народнага Фронту Паважаныя сябры. Па маіх назіраньнях, наша ціхая мэтанакіраваная праца на працягу паўгода па падрыхтоўцы байкоту выбараў і няўдзелу людзей у галасаваньні дае плён. Павялічылася колькасьць выбаршчыкаў, якія разумеюць зьмест выбарчага ашуканства і не зьбіраюцца ісьці галасаваць. 17/8/2008 › Навіны У пачатку жніўня Зянонам Пазьняком было прачытана некалькі лекцыяў у Нью-Ёрку на палітычныя тэмы. Са зьместам іх можна пазнаёміцца на стар. http://pazniak.com/video/ (аўдыё), а таксама (відэа) у пошукавай сістэме Google, набраўшы 17/8/2008 › Навіны Аб недэмакратычных выбарах у Беларусі Сойм Беларускага Народнага Фронту і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ зьвяртае ўвагу беларускай і міжнароднай грамадзкасьці на выключную недэмакратычнасьць выбарчай кампаніі па выбарах у недэмакратычны парлямант Беларусі. Пад выглядам “сьледзтва” аб выбуху, які адбыўся ў Менску 4 ліпеня, рэжым Лукашэнкі ўзяў пад кантроль міліцыі і КГБ усё электаральнае насельніцтва Беларусі. 11/8/2008 › Навіны Аб ваеннай правакацыі Расеі і вайне супраць Грузіі
Правакацыйная палітыка расейскага гэбізму на Каўказе, імкненьне выкарыстаць супраць Грузіі Абхазію і Паўднёвую Асэцію прывялі да ўспышкі чарговай вайны ў гэтым раёне. 11/8/2008 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: Кaроткая інфармацыя (Выступ на жнівеньскмм Сойме Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ Аналіз падзеяў за гэты год, і асабліва за апошні месяц, паказвае на існаваньне новага шматступеннага расейскага пляну акупацыі Беларусі. Пра існаваньне гэтага пляну ведае Лукашэнка. Расейцы шмат што ўзгаднялі зь ім. Выбух у Менску 4-га ліпеня, падрыхтаваны расейцамі, паслужыў сыгналам да канкрэтных дзеяньняў, дастасаваных да выбарчай кампаніі. 11/8/2008 › Навіны
10 жніўня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ (публікуецца). 11/8/2008 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: СІСТЭМНАЕ РАЗБУРЭНЬНЕ МОВЫ
У 30-х гадах, пад расейска-савецкай акупацыяй, нішчэньне правапісу беларускай мовы адбывалася пад гукі рэвальвернай кананады ў Курапатах, у лясах пад Магілёвам ды пад Менскам, у Сьляпянцы да Лошыцы, у двары Вялейскай турмы, ды казематах Берасьцейскай крэпасьці. 6/8/2008 › Навіны Вось тыповыя загалоўкі і паведамленьні ў друку за апошнія дні: “У справе аб выбуху затрыманых усё болей”. 22/7/2008 › Навіны Зянон Пазьняк: Ніхто на фальшывыя выбары! (Выступ на ліпеньскім Сойме Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ) Мы пастаянна кажам, што грамадзтва не павінна ўдзельнічаць у цёмных гульнях і антызаконных дзеяньнях дыктатуры. Бо тады яно робіцца саўдзельнікам злачыннай палітыкі супраць самога сябе, бо тады яно супраць волі апраўдвае маніпулятараў і захопнікаў народнай улады. 15/7/2008 › Навіны Ліпеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ
13 ліпеня, сёлета, ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ: “Ніхто на фальшывыя выбары!” (публікуецца). 15/7/2008 › Навіны Выказваю глыбокае спачуваньне людзям, якія пацярпелі ад тэракту ў Менску ў ноч 4 – га ліпеня гэтага года. Зычу хутчэйшага і безбалеснага выздараўленьня. Прыйдзе час і таемнае стане яўным. Пакушэньне на жыцьцё людзей не задаўніцца. У вольнай Беларусі справядлівасьць пераможа і запануе ў людзкім жыцьці. 5/7/2008 › Навіны “Ігуменскі Шлях” – дарога памяці
29/6/2008 › Навіны (Урывак з артыкула “Улада цемры”) Цемрашальства антыбеларускага рэжыму асабліва выразна відаць у выбарах. Практычна, усе выбары за гэтым рэжымам былі недэмакратычнымі і былі сфальсіфікаваныя. У фальсіфікацыі незаконных выбараў прэзыдэнта ў 2006 годзе публічна прызнаўся сам фальсіфікатар А. Лукашэнка. 26/6/2008 › Навіны 24 чэрвеня рэжым абвесьціў пра пачатак выбарчай кампаніі па выбарах у сваю палату. Прапануем зьвярнуць увагу, што ў той жа дзень, 24 чэрвеня, А.Лукашэнка сустракаўся з дырэктарам ФСБ Расеі А.Бортнікавым. 25/6/2008 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:Г. Пазьняк. «Беларусь у сэрцы» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры:[ Усе сябры ] Hosted by byelarus.com Лічыльнік:
|
Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 20002007 |
