Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ТЫЯ, ШТО ЗАВОЧНА ЗДАЛІ БЕЛАРУСЬ, РОБЯЦЬ ВЫГЛЯД, ШТО НІЧОГА НЕ РАЗУМЕЮЦЬ

Пачынаючы з 17-га студзеня 2022 года Беларусь падверглася акупацыі расейскай ваеншчынай. Цяпер краіна цалкам акупавана. Акупанты праводзяць вайсковыя псэўдавучэньні (каб напалохаць Украіну) і ствараюць у Беларусі акупацыйную інфраструктуру, уводзяць кантрольны рэжым (праверка дакумантаў ва ўсіх беларусаў, што едуць самаходамі на дарогах), будуюць казармы і гарнізоны.

Захад робіць выгляд, што нічога не разумее і ня бачыць. З сур’ёзнай чэмбэрленаўскай упэўненасьцю заходнія палітыкі гавораць пра нібыта “манеўры” ў Беларусі, куды ўламаліся амаль дзьве расейскія арміі і армада збройнай тэхнікі з усёй Расеі.

Але вось, нарэшце, Захад, як быццам, пачаў нешта казаць у сваім класічным прытворным стылі. Далей цытата:

“Сэнатар-рэспубліканец Джэймс Лэнкфард унёс у верхнюю палату Кангрэсу ЗША праект «Закону аб адказнасьці Беларусі за агрэсію»…

«Беларусь упускае ў сваю краіну тысячы расейскіх вайскоўцаў на мяжу з Украінай”, — гаворыцца ў праекце …

“Праект закону прадугледжвае, што ЗША ня будуць рабіць адрозьненьняў паміж Расеяй і Беларусяй.., да Беларусі будуць ужытыя жорсткія эканамічныя і дыпляматычныя санкцыі» https://www.svaboda.org/a/31700182.html

Вось так, спадары Беларусы. Салдафонскае “мысьленьне” сьведчыць Вам ўсім (і патрыётам, і “невераятным”, і “нашпрэзідзентам”, і “зачэмэтатязык”) сьведчыць, што гэта, аказваецца, Вы вінаватыя ў тым, што Вас акупавалі і ўзялі ў закладнікі ворагі нацыі. Таксама Вы, маўляў, не закладнікі агрэсараў, Вы “агрэсары”.

Па-іхнаму, па-заходняму, гэта не расейскіх акупантаў, а Вас трэба прыдушыць эканамічнымі санкцыямі за тое, што Вас, закладнікаў, гнобяць, кідаюць ў турмы, катуюць, звальняюць з працы, зьневажаюць лукашысты і ворагі чалавецтва. Санкцыі на Вас, прыдушаных у вязьніцах, абрабаваных, запалоханых, бяспраўных ды беспрацоўных — санкцыі! За Лукашэнкам — Пуцін. А вы — хто?

Тут — логіка “варвараў” у белых манішках, пуцінскае думаньне ў заходніх мазгах. Памятаем — захапілі школу чачэнцы ў Беслане, тысяча дзяцей у закладніках. Страляць па ўсіх з танкаў і вогнямётаў загадаў крамлёўскі Пуцін — сотні трупаў.
Захапілі тэатр на Дуброўцы, гледачы ў закладніках. Загадана пусьціць газ — 130 трупаў. Падрывы дамоў з жыхарамі ў Маскве й Волгадонску… — 300 трупаў.

За тое, што Масква ўдзерлася ў наш беларускі дом, будуць яшчэ і бомбы на нашыя галовы зьлятаць, каб памяталі, як п’яны прыпеў, што “Пуцін мудры”, “абы вайны не было” і што Расея Ваш “друг”. Захад Вас навучыць Маскву палюбіць. Кланяйцеся да зямлі паганай Маскве.

Гэта, вядома, іранічны пасаж. Ня трэба крыўдаваць, браты-беларусы, бо ў ім праўда. Але калі сур’ёзна — выснова простая і вечная, як сьвет: калі ня будзе, як найхутчэй, беларускага збройнага супраціву маскоўскім акупантам, — нас, беларусаў, закапаюць і расейцы, і Захад (з дапамогай газпрамаўскіх калабарантаў) і абвінавацяць яшчэ ў агрэсіі і вайне, і забяруць усё, і разьдзяруць на часткі. Такое было не адзін раз у нашай гісторыі.

Супраціўляймася акупацыі і акупантам дзеля волі, свабоды і будучыні Беларусі.

12 люты 2022 год
Зянон Пазьняк
(Ад Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту “Вольная Беларусь”)

13/2/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2022
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024