Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ПАДЗЕІ ПАРАНОЙНАГА СЦЭНАРУ

Калі маскоўская ФСБ арганізавала містыфікацыю нібыта з пакушэньнем на забойства Лукашэнкі, і, калі ў маскоўскія сеткі трапілі ў якасьці тэрарыстаў Фядута, Зяньковіч і Костусеў, то адразу гэта выглядала вельмі камічна, бо ўсім было відаць прыцягнутая за вушы прыдумка.
Пра незадачлівых “тэрарыстаў” ужо нават не гаворым. Тым ня менш гульню працягвалі, пачалі здымаць фільмы, праводзіць допыты, палохаць Лукашэнку, які ахвотна спалохаўся і стаў рабіць заявы.

Ад пачатку ўзьнікла пытаньне, на якое не было адказу. Навошта гэтая містыфікацыя Маскве? Навошта Масква распачала ўвесь гэты розыгрыш?

9-га траўня, здаецца, усё праясьнілася. Менскі вар’ят пачаў у голас казаць аб жыцьці і сьмерці, анансаваць нейкае сваё лёсавызначальнае рашэньне і ў выніку выдаў дакумант існаваньня — дэкрэт № 2, у якім, як самадзержац, не зважаючы на законы і права, аб’явіў, што ў выпадку яго гвалтоўнай сьмерці, ягоная ўлада павінна перайсьці да Рады Бясьпекі, а Рада Бясьпекі тут жа мусіць увесьці надзвычайнае і ваеннае становішча, патрабаваньні якога абавязковыя для ўсіх, пасьля чаго прыступіць да арганізацыі выбараў.
(Пры гэтым вар’ят, магчыма, адмыслова забыўся, што пры надзвычайным і ваенным становішчы выбары не праводзяцца.)

Зразумела — тут паранойная рэакцыя псіхікі. Але яна падрыхтаваная. Вынік яе — гэта план перавароту і чарговага захопу ўлады ў Беларусі Масквой, агучаны для выкананьня.

Цяпер стаў зразумелы маскоўскі “жарт” зь няшчасным Фядутам і іншымі “змоўшчыкамі”. Грубая гэбоўская шматхадоўка можа закончыцца трупам параноіка і разбурэньнем незалежнасьці Рэспублікі Беларусь.
Уладу ад вар’ята плануюць перадаць маскоўскім і прамаскоўскім халуям, якія пачнуць праводзіць тут свой “халуін” — свае нібыта выбары ды рэфэрэндумы пры ваенным становішчы над зьбянтэжанай краінай.

Трэба разумець, што за сіла супроцьстаіць нашаму народу. Тут ня будзе ніякіх “дыялогаў” і ніякога праўнага разьвязаньня. Фактычна, трэба б было тэрмінова арыштаваць Лукашэнку і хутчэй скарыстаць магчымасьці ўнівэрсальнай юрысдыкцыі, дамагчыся рашэньня трыбуналу.

Але рэальна вырашыць пытаньне ўлады ў Беларусі цяпер мог бы толькі народ рэвалюцыйным шляхам, масы працоўнага народа без абдымкаў з бандытамі. Вось да гэтага і трэба рыхтавацца.

10 травень 2021г. Зянон Пазьняк

11/5/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2021
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024