Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ПЕРАКУЛЕНЫ СЬВЕТ. САЦЫЯЛЬНАЯ ПАРАНОЙЯ. ЦЁМНАЕ ЦАРСТВА

Азіраючыся на гісторыю, заўважаем, што пры абсалютным кіраваньні ўладай, грамадзтва пераймае рысы і паводзіны кіроўнай асобы абсалютызму. Гэта заўважылі і пра тое пісалі нават некаторыя расейскія інтэлігенты-заходнікі яшчэ ў ХІХ-м стагоддзі, ацэньваючы ўладу цароў. Грамадзтва дэградуе, падладжваецца пад мадэль паводзінаў, учынкаў і словаблудзтва ўзурпатара.

Найгоршае становішча, калі на вяршыні абсалютнай улады апынецца вар’ят. Тады грамадзтва пачынае зьмяняцца разам з вар’ятам.

Бліжэйшыя да нашага часу паўвар’яты, якія загарнулі поўную ўладу над народам, — гэта Ленін, Гітлер, Сталін. Былі забітыя дзясяткі мільёнаў людзей. Але самы жудасны вынік — расчалавечваньне грамадзтва, дэградацыя гуманных каштоўнасьцяў, упадак душы.

Часам, трывожна глядзець на нашу краіну. Сацыяльная паранойя цэлых пластоў грамадзтва стала адбіткам клінічнай паранойі Лукашэнкі. Няма механізму, каб яго адхіліць ад улады. Разумныя людзі з жахам глядзяць на антынародны патоп.

У 2006 годзе ўзурпатар публічна выдаў запаветнае — сказаў аб сваёй мары зрабіць у Беларусі так, “каб нічога ўжо нельга было вярнуць назад”. Толькі тыя, хто зблізку ведаў яго, разумелі, пра што ён казаў.

Мэта вар’ята — ліквідаваць беларускую нацыю і беларускую мову. Гэта было ня раз публічна аб’яўлена. Тут цёмная пасія яго нянавісьці. Яна амбівалентная, бо завязана на ўладу, якую хочацца яму захаваць.

Сёньня, калі хворага варвара напалохалі народныя пратэсты і працягвае палохаць Масква, выдумваючы пра расстрэлы і змовы, ён апантана паўтарае сваё цёмнае запаветнае, канкрэтызуючы ў планах. Маўляў, калі яго ня стане, то ўладу ён завяшчае Радзе бясьпекі. Ня важна, што гэта ёсьць з гледзішча права поўная ерунда. Законаў тут ужо не існуе. Важна тое, што закладзена бомба пад разбурэньне дзяржавы, краіны і незалежнасьці. Вар’ят сам набліжае сабе канец. Сатанінскія дзеі точацца ў нашай краіне. Таму ўсімі спосабамі будзьма гатовымі бараніць Беларусь.

Асновай тыраніі зьяўляецца паталогія. Але першапрычыны розныя. Як правіла гэта ўлада (жаданьне ўладарыць) і ідэалогія. У выпадку лукашызму першапрычына адна і вырашальная. Гэта імпэрская палітыка Расеі (імпэрская паталогія). Лукашэнка тут скарыстаны як палітычная прылада, як маскоўскі мэдыюм разбурэньня Беларусі, уплыву і русіфікацыі.

Змаганьне з прыладай не эфэктыўнае, нават калі гэта вар’ят, бо пульт мэханізму ў Маскве. Ліквідацыя прылады не вырашае праблемы. Сутнасьць яе апасродкаваная. Таму пасьпяхова супрацьстаяць Расеі можна тут умацаваньнем беларускай дзяржаўнасьці, нацыянальным яднаньнем, нацыянальнай салідарнасьцю, дэрусіфікацыяй і беларускай мовай. Па адмаўленьні гэтых пазыцыяў ідзе маскоўскае разбурэньне Беларускай нацыі праз Лукашэнку. Па гэтых пазыцыях ідзе барацьба беларускіх адраджэнцаў з паранойяй цёмнага царства.

28 красавік 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК

29/4/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2021
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024