Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: Найвялікшыя падзеі ў гісторыі нацыі

Паважаныя спадарыні і спадары вітаю Вас на юбілейнай канфэрэнцыі ў дзень 28 гадавіны дзяржаўнай незалежнасьці і віншую зь вялікім сьвятам Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь!

Гэта вялікае шчасьце мець сваю незалежную дзяжаву. Той, хто жыў пры савецкай акупацыі ў СССР, калі ў сваёй краіне беларусы ня мелі ні грамадзянства, ні нацыянальных правоў і калі ў вялікім сьвеце нас проста не існавала, той адчувае нашу дзяржаўнасьць і разумее яе кошт дзеля нашай цяпершчыны і будучыні.

Сьвята Незалежнасьці набывае для нас асаблівае значэньне, бо вось ужо 25 гадоў як над намі вісіць пагроза нашай нацыянальнай свабодзе. Мы жывем у асаблівым, я б нават сказаў, ва ўнікальным становішчы. Маем незалежную нацыянальную дзяржаву зь вялікай слаўнай гісторыяй і адначасна маем цёмную адсталую і антынацыянальную ўладу, якая сьведама нішчыць беларускую мову, адукацыю, навуку, культуру і беларускаія каштоўнасьці. І тое працягваецца ўжо чвэрць стагоддзя. Далей...

28/8/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. Сьвяткаваньне ў Менску

25 жніўня на заклік Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ вэтэраны нацыянальна-вызвольнага руху і патрыятычная моладзь сабраліся ў Міжнародным адукацыйным цэнтры ў Менску. Заля была ўпрыгожана кветкамі і нацыянальнымі Бел-Чырвона-Белымі Сьцягамі. Сярод сьцягоў быў таксама нацыянальна-дзяржаўны Сьцяг Украіны як сымвал нашай салідарнасьці са змаганьнем украінскага народа за волю і незалежнасьць супраць агрэсіі расейскай імпэрыі. На пачатку грамада засьпявала гімн БНР “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”. Далей...

28/8/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Спачуваньне сябру

Выказваем нашы шчырыя спачуваньні сябру Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Пратыі – БНФ сп. Леаніду Ачэпоўскаму ў сувязі з напаткаўшым яго горам – сьмерцю маці.

Сябры і кіраўніцтва КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”

20 жніўня 2019 г.

23/8/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Выратавалі Украіну

На самым пачатку, у чатырнаццатым годзе, Украіну выратавалі дабраахвотнікі. Стан арміі быў такі, што… яе проста не было. А тая, што была, дзейнічала так, што выклікала толькі адзін рэфлекс: хочаш выжыць – трымайся падалей. Далей...

23/8/2019 › Навіны

Камэнтаваць


З мазгамі ў расейцаў творыцца нешта неверагоднае

Любы аб’ектыўны дасьледчык павінен прызнаць, што Сталін зьяўляецца самым страшным катам расейскай гісторыі і нашага народа. Ніякі Гітлер ня зьнішчыў столькі суайчыньнікаў і замежнікаў, колькі зьнішчыў Сталін. Гэтая лічба настолькі пачварная, што яна дагэтуль не названа. І гэта зьяўляецца адным з самых вялікіх сакрэтаў існуючай расейскай улады, якая зьяўляецца правапераемніцай сталіншчыны. Далей...

23/8/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Плот ад Расеі

Прэзыдэнт Латвіі Раймандс Вэяніс абвінаваціў Маскву ў спробе ўплываць на Прыбалтыку праз расейскае насельніцтва. Ён заклікаў не дапускаць недаацэнку “расейскага ўплыву” на Прыбалтыку. “Многія глядзяць расейскае тэлебачаньне, і расейскі ўрад спрабуе аказаць моцны ўплыў на расейскамоўныя СМІ ў нашай краіне, запусьціўшы там сваю прапаганду. Гэта пытаньне нашай будучыні”, — выказаў упэўненасьць Вэёніс. Таксама ён абвінаваціў Маскву ў вядзеньні агрэсіўнай палітыкі ў цэлым. Далей...

23/8/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Калі Арда нападзе, вучэмся ў фінаў

Параза Масквы ў бітве пры Суомусальмі (1939-1940). 7 сьнежня 1939 г. пачалася бітва пры Суомусальмі. Баі працягваліся месяц. Пазьней бітва разглядалася як сымвал Зімовай вайны.

Калі 30 лістапада 1939 г. пачалася Зімовая вайна савецкае камандваньне планавала наступ на чатырох асноўных накірунках. Галоўны удар савецкага наступу быў накіраваны на Карэльскі перашыек і Ладажскую Карэлію. У цэнтральнай Фінляндыі савецкая 9-я армія мела заданьне напасьці і захапіць Улеаборг (Улеа). Наступ зьдзяйсьняўся дзьвюма стралковымі дывізіямі, адной танкавай брыгадай, пазьней таксама і іншыя злучэньні ўступілі ў бой. Сілы даходзілі да 45-55000 савецкіх жаўнераў і пары сотняў танкаў. Далей...

20/8/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Пуцінюгенд па ўсёй Расеі

Школьнікаў Екацерынбурга ўрачыста залічвалі ў шэрагі Юнарміі. Каб у іх не было сумневу, куды яны ўступаюць, для іх арганізавалі паказальныя выступы, падчас якіх вайсковая паліцыя прадэманстравала разгон мітынга апазыцыі. Для замацаваньня вучэбнага матар’ялу гераічную дзею паўтарылі двойчы. Другі раз эпізод здушэньня акцыі пратэста камэнтаваў афіцэр, які камандваў сілавікамі. Далей...

20/8/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Сьвята Дня Незалежнасьці

25 жніўня, у нядзелю, Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ арганізоўвае сьвяточныя мерапрыемствы ў гонар Дня Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. У гэты дзень у 1991 годзе наша краіна набыла статус незалежнай сувэрэннай дзяржавы ў выніку змаганьня нацыянальнага рэвалюцыйнага авангарда – Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”. Скончылася 200-гадовая расейская акупацыя Беларусі, пачаўся новы пэрыяд нашай гісторыі і новы этап нашага нацыянальнага змаганьня. У праграме мерапрыемстваў выступы ўдзельнікаў фронтаўскага руху і канцэрт з удзелам беларускіх талентаў.

Сьвяточныя мерапрыемствы адбудуцца 25 жніўня, пачатак а 16.00 па адрасе: Менск, Міжнародны адукацыйны цэнтр, пр. Газэты Праўда, 11. Ст. мэтро “Пятроўшчына”.

Запрашаем усіх да ўдзелу ў сьвяточных мерапрыемствах.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

16 жніўня 2019 г.

18/8/2019 › Навіны, 13-ja katehoryja

Камэнтаваць


РАЗВАЖАНЬНІ Ў ЦЯЖКІМ ЧАСЕ

(На жнівеньскім 2019 г. Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”)

Сёньня я хачу абазначыць некалькі важных пытаньняў, па якіх нам трэба ўдакладніць і паўтарыць пазыцыі. Свае меркаваньні я выкладу тэзісна, каб потым іх можна было далей распрацоўваць, калі ў гэтым узьнікне патрэба і неабходнасьць.

Надыходзяць чарговыя псэўдавыбары ў псэўдапарлямант рэжыму. Улада занепакоілася, бо разумее, што, як і раней, на псэўдавыбары ніхто ў Беларусі ня пойдзе (бальшыня людзей ня пойдзе). Як і раней, у прапаганду выбараў уключаныя правакатары і лукашысцкая псэўдаапазыцыя. Праўда, цяпер іхны голас і галас накшталт камарынага піску нікога не цікавіць. Але для рэжыму тое аргумэнт перад міжнароднай супольнасьцю. Маўляў, глядзіце, у нас дэмакратычныя выбары. Аргумэнт слабы, бо цана яму вядомая. Далей...

16/8/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Астравец. Пад пагрозай уся Беларусь

(Жнівеньскі Сойм 2019 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

11 жніўня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Разважаньні ў цяжкім часе”. Старшыня зьвярнуў увагу на спробу рэжыму зацягнуць грамадзтва на псэўдавыбары ў псэўдапарлямант. Да гэтай спэцапэрацыі падключана і псэўдаапазыцыя, але яе голас гучыць слаба і нікога не пераканае. Улада занепакоілася, бо разумее, што бальшыня грамадзтва на псэўдавыбары ня пойдзе. Грамадзтва ўжо мае вопыт і не дазволіць пакарыстацца сабой для ўмацаваньня рэжыму. Далей...

16/8/2019 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2019
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024