Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Сталінізм – фармат імпэрскай матрыцы

З сімпатыямі да Сталіна я сутыкаўся не так ужо часта, бо прызвычаяўся камунікавацца са сьведамымі людзьмі. Тым больш, што дзед ў 1943 загінуў у лягярах ад пэлагры, як зазначана ў даведцы аб сьмерці (прасьцей кажучы, ад зьнясіленьня) і пахаваны недзе там, у агульнай магіле на Далёкім Усходзе.

Звычайны лёс: арышт у 1937-м, “антысавецкаі” 52-гі артыкул, школьны падручнік дачкі па “эканамічнай геаграфіі замежных краін”, запісаны ў пратаколе ператрусу як “антысавецкая літаратура”, а пэрачынны ножык сыноў – як “халодная зброя”. Да дзеда, мабыць, добра ставіліся ў горадзе, папярэджвалі да арышту: “зьязджайце, вы ў сьпісах…”, але куды было ехаць ад вялікай сям’і – да таго ж з пачуцьцем поўнай невінаватасьці?

У гады кароткачасовай наяўнасьці сьвядомасьці ва ўлады (то бок, у 90-я) дзед быў рэабілітаваны, а сям’я атрымала права доступа да “справы” ў архіве мясцовага ФСБ (зразумела, без прозьвішчаў членаў “тройкі”, якія вынесьлі “прысуд”). Ніякіх ілюзій што да Сталіна ў мяне ніколі не было, але ў школе (як доўгія гады пасьля) я не разумеў, што сталінізм – частка значна больш глыбокага нацыянальнага комплексу.

Сталінізм – усяго толькі гістарычны фармат агульнай імпэрскай матрыцы, якая ў розныя эпохі носіць розныя імёны. Пуцінізм са сталінізмам – вэрсіі гэтага цэлага.

Больш за ўсё мяне ўражвае ў зносінах са (здавалася б) разумнымі людзьмі, што яны лічаць сталінізм пажаданай нормай жыцьця. Вось стрыечны брат (“Ты хаця б ведаеш, каго ён расстрэльваў: тыя яшчэ сволачы…”) або малады 30-гадовы “мент”, які складаў пратакол аб маім затрыманьні на акцыі (“Пры ім хаця б парадак быў…”). Карпаратыўны культ “парадка” для чыноўнай карпарацыі аказваецца важнейшым за лёсы яе ахвяраў.

Непавага да жыцьця – ўласьцівасьць рэжымаў, якія маюць патрэбу ў ахвярнасьці мас – у сілу ўласнай неэфэктыўнасьці. Але справа ня толькі ў тузе па “парадку” (пра якую кажа сацыялогія, ацэньваючы запыт большасьці расейцаў на постаць Сталіна).

Як ні дзіва, сталінізм становіцца больш зразумелым пасьля чытаньня Бярдзяева; у кнізе “Вытокі і сэнс расейскага камунізма”, якая ўпэршыню зьявілася на ангельскай мове ў 37-м (у год арышту майго дзеда), аўтар ня проста тлумачыць, чаму “абшчынны” (праваслаўны) русскій мір аказаўся ўспрымальны да эўрапейскага камунізма, але і высьвятляе мадэлі разьвіцьця Расеі ў будучыні.

Бярдзяеў паказвае на сувязь камуністычнай дактрыны зь ідэалогіяй “Трэцяга Рыму”. Расеі (піша ён) не ўдалося стаць Трэцім Рымам, затое яна нарадзіла Трэці інтэрнацыянал. Імпэрскае мэсіянства (праваслаўнае або савецкае) мела патрэбу ў адмысловым псіхалагічным тыпе “мілітарызаванага маладога чалавека”, “заваёўніка і пераможцы”, падпарадкаванага дзяржаўнай дактрыне. І абшчынная асяроддзе выдатна спрыяла аднаўленьню “агрэсіўна-паслухмянага” тыпажа, які стаўся матар’ялам для імпэрскіх амбіцый улады.

Містычная вера ў “правадыра” (манарха, генсека, Сталіна, Пуціна) – зваротны бок сацыяльнай інфантыльнасьці грамадзтва, гатовага стаць “сыравінай” дзеля “вышэйшых” імпэрскіх мэтаў. Гатоўнасьць да крыві дзеля вышэйшых інтарэсаў (дзяржавы, ідэалогіі, велічы) – і ёсьць квінтэсэнцыя сталінізма, а дакладней, той матрыцы русского міра, дзе чалавек зьяўляецца сродкам сістэмы.

Памеры (фармат) імпэрыі патрабавалі максімальна-безаблічнага, абясцэненага чалавека.
З гістарычнага пункту гледзішча, гэта зразумела: Расея традыцыйна выжывала ў рэжыме “ваеннага лягеру”. Усе яе экспансіі, захопы і ўтрыманьне земляў былі магчымыя толькі ва ўмовах панаваньня аўтарытарнай сістэмы, пры поўным падпарадкаваньні грамадзтва як імпэрскага сродку.

Абшчыннасьць, “саборнасьць” у Расеі былі ня толькі ўмовай выжываньня мас у цяжкіх (прыродных, палітычных) умовах, але і формай (школай) калектыўнага падпарадкаваньня.

«Русскій мір» – гістарычна – непадзельны ад імпэрскай мадэлі. Любая спроба “адлігі” абарочвалася новай хваляй развала (ад СССР да “чачэнскіх войнаў”). Як толькі слабее імпэрская матрыца, “цела” дзяржавы распаўзаецца па швах. (Адна з гістарычных лекцый Перабудовы, якая жадала сумясьціць свабоду зь імпэрскай мадэльлю).
Сталінізм не выпадкова ганарыцца “дзяржаўнай веліччу”, бо ён і быў вышэйшай праявай імпэрскай дактрыны: чалавек – абсалютнае “нішто”, дзяржава – абсалютнае “ўсё”.

Сакрэт жывучасьці сталінізма ў тым, што ён аказаўся ідэальна сумяшчальны з матрыцай расейскай дзяржаўнасьці. Імпэрыя са сталінізмам – “блізьняты-браты”. Магчыма, што менавіта гэтая тоеснасьць і ёсьць каштоўнай для “нацыянальнага несьвядомага”, якое (інтуітыўна, зразумела) выбірае “бізун” і гвалт – у якасьці дзяржаўнай “скрэпы”. (Бо іншыя не дзейнічаюць).

Як толькі быў выдалены (выцягнуты) стрыжань “вертыкалі” ў гады ХХ зьезда, а чалавек (хаця б намінальна) перастаў быць шрубкай сістэмы, — канструкцыя “пасыпалася”. Спачатку ў галовах, потым – ідэалагічна і тэрытарыяльна. Брэжняўскі пэрыяд стаў працяглым этапам згасаньня сталінізма і расейскай імпэрыі. А пуцінізм (ужо зразумела) становіцца іх агоніяй.

Свабода 90-х была адчайнай спробай сумясьціць свабоду зь імпэрскім “нутром” сістэмы і скончылася развалам і крывавай чачэнскай бойняй. Пуцін сёньня спрабуе “падмарозіць” глабальны працэс развала. Наўрад ці гэта выканальная задача, бо “дапатопны” – не сам па сабе пуцінізм, а тое, што ён спрабуе кансэрваваць: імпэрскую структуру дзяржавы, якая ставіць мэтай захаваньне вялізных тэрыторый коштам паліцэйскага падпарадкаваньня чалавека інтарэсам дзяржаўнага выжываньня.

Гэтая мадэль не працуе ў ХХІ стагоддзі. А іншай “вялікая Расея” быць ня можа, ня ўмее і і ня хоча. Разьвілка пуцінскай эпохі – зусім не ў выбары рэжыма або дэмакратыі, яна значна глыбей. Чалавек – або імпэрыя. Разам ім не выжыць.

Аляксандр Хольц

Крыніца: http://www.kasparov.ru/material.php?id=5CB8972CB7BFC

12/6/2019 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2019
П А С Ч П С Н
« Тра    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь