Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

МЭМАРАНДУМ ДА ЎРАДАЎ ЗАХОДНІХ КРАІН І ГРАМАДЗТВА

Кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ па даручэньні Сойму КХП — БНФ упаўнаважанае заявіць наступнае:

У Беларусі таемнымі расейскімі спэцслужбамі поўным ходам ідзе падрыхтоўка інкарпарацыі краіны ў Расею. Пра гэта сьведчыць стварэньне спэцыяльнай пастаяннай групы “па інтэграцыі” ў Маскве, агрэсіўныя заявы кіраўніцтва Расеі (Мядзьведзеў) і дзеяньні залежнага ад Масквы рэжыму Лукашэнкі па канчатковым зьнішчэньні грамадзянскай супольнасьці. Пачаўся інтэнсіўны перасьлед журналістаў і недзяржаўных СМІ, перасьледуюць і зьнішчаюць незалежныя прафсаюзы, мэтадычна арыштоўваюць грамадзкіх актывістаў. З 1-га красавіка рэжым Лукашэнкі пачаў зьнішчэньня нацыянальнага некропаля — Народны Мэмарыял Курапаты — помніка першай катэгорыі пэрыяду расейска-бальшавіцкага генацыду 1937-1941 гадоў, дзе расейскія бальшавікі расстралялі чвэрць мільёна нявінных людзей.

У канцы мінулага года Масква запатрабавала прысутнасьці ў Беларусі спэцыяльнага прадстаўніка прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі ў якасьці амбасадара. Ім быў прызначаны функцыянер КГБ-ФСБ Міхаіл Бабіч. Спэцпрадстаўнік, у парушэньне дыпляматычных нормаў, займаецца прапагандай “русского міра”, гуртуе рускую шпіёнскую рэзідэнтуру ў Беларусі, наладжвае прыёмы рускім рэзідэнтам у амбасадзе Расейскай Фэдэрацыі, езьдзіць па Беларусі з мэтай арганізацыі ў Беларусі паралельных прарускіх ворганаў улады, якія (па прыкладу акупацыі Данбаса) мусяць праявіцца ў час “ікс” — з пачаткам расейскай акупацыі Беларусі.

Функцыя “спэцпрадстаўніка” ўводзіцца Расеяй заўсёды дзеля падрыхтоўкі акупацыі памежнай краіны. Так былі акупаваныя Прыбалтыйскія краіны ў 1940-м годзе (спэцпрадстаўнік у Эстоніі — А. Жданаў; у Латвіі — А. Вышынскі; у Летуве — Ул. Дэканозаў). Па гэтай жа схеме Расея разбурала Рэч Паспалітую ў XVIII стагоддзі.

На пасады кіраўнікоў сілавых ведамстваў (КГБ, Міністэрства ўнутраных спраў, войска і г. д.) Лукашэнка, які зьяўляецца марыянэткай Масквы, прызначыў расейскіх функцыянераў КГБ-ФСБ. Міністэрствы асьветы і адукацыі таксама ўзначальваюць функцыянеры, якія адраджаюць культ Сталіна, камсамола і камунізму. КГБ рэжыму Лукашэнкі і ФСБ Расеі праводзяць сумесныя калегіі і дэейнічаюць у інтарэсах Расеі. Руская рэзідэнтура ва ўладзе сьпешна перафарбоўвае наглядную агітацыю Беларусі пад колеры Расеі. Гэта прыкмета, што зь ведама здрадніцкага рэжыму Лукашэнкі задумана інкарпарацыя беларускай тэрыторыі і падпарадкаваньне Беларусі пуцінскай Расеі.

Наша задача папярэдзіць краіны-суседзі і краіны ўсяго заходняга сьвету аб тым, што калі будзе дапушчана інкарпарацыя і захоп Беларусі Масквой і рэстаўрацыя рускага сацыялізму ў акупаванай Беларусі, то гэта ня толькі стане пагрозай для ўсёй Эўропы, але, магчыма, пачаткам новай расейскай вайны супраць заходняга сьвету. Народ Беларусі будзе супраціўляцца расейскаму гібрыднаму захопу ўсімі спосабамі

Мы лічым, што заходняя палітыка і палітыка нашых суседзяў павінна сур’ёзным чынам улічваць імкненьні Масквы інкарпараваць Беларусь, зьмяніць баланс дачыненьняў у Эўропе і пагражаць вайной заходняй цывілізацыі. Мы хацелі б бачыць пазыцыю заходніх краін, якая б спыніла агрэсіўныя намеры пуцінскай Расеі і намеры падпарадкаваньня Беларусі.

Кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ:
Зянон ПАЗЬНЯК — старшыня;
Юры БЕЛЕНЬКІ — намесьнік старшыні;
Сяргей ПАПКОЎ — намесьнік старшыні

19 красавіка 2019 г.

3/5/2019 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2019
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь