Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: НАШЭСЬЦЕ ГНОМАЎ

(Ліст на травеньскі Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
і БНФ “Адраджэньне”

Згодна рэкамендацыяў і рашэньняў красавіцкага Сойму мы падрыхтавалі два зьмястоўныя дакуманты: “Мэмарандум да ўрадаў заходніх краін і грамадзтва” і падпісны ліст аб прызнаньні пэрсонай “нон-грата” рускага спэцамбасадара Бабіча. Пачалося зьбіраньне подпісаў, але тут здарыўся рэдкі выпадак – падзеі апярэдзілі нашу ініцыятыву. Маскоўцы адклікалі Бабіча. Маўляў, ён сваю справу зрабіў, мы яму дзякуем і адклікаем. Далей...

16/5/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Грамадзтва адварочваецца ад рэжымнай улады, але знаходзіцца пад ўплывам маскоўскай прапаганды

(Травеньскі Сойм 2019 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

12 траўня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Нашэсьце гномаў”. Старшыня зрабіў аналіз падзей і тэндэнцый, зьвязаных з выдаленьнем зь Беларусі расейскага спэцпасла М. Бабіча. Патрыёты толькі пачалі зьбіраць подпісы па ўсёй Беларусі з патрабаваньнем аб яго экстрадыцыі, а Масква ўжо пасьпяшалася адклікаць яго. Далей...

16/5/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Сьпіс членаў кіраўніцтва РФ, што маюць другое грамадзянства

Адцягні ўвагу ад каларадзкай стужачкі, шалёна-памешаны “паўтаральшчык”. Глядзі, хто вучыць цябе патрыятызму! Менавіта за іх ты будзеш срацца ў біяпрыбіральне “Арматы” або ў акопе пад бамбардоўкай “варожага НАТО”, “калі радзіма загадае”. А яна загадае, нават не сумнявайся. Запомні гэтыя імёны, будучы “дзьвюхсоты”! Далей...

16/5/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Перамогашаленства як праклён Расеі

Перамогай, прыпісанай Сталіну, апраўдваюць усе ягоныя злачынствы. Ваенны крах улетку 1941-га года – гэта наступства злачынстваў Сталіна перад сваім народам – рэпрэсіі цалкам дэзарганізавалі камандваньне РККА і сарвалі вытворчыя планы 3-й перадваеннай пяцігодкі. Але большасьць лічыць, што “мала расстрэльвалі, трэба было больш”. Далей...

16/5/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Характэрная карцінка пра заходніх тупых

Вельмі складана растлумачыць замежнікам сітуацыю ў Расеі. Не разумеюць!
Распавёў пра катастрофу Супэрджэта знаёмаму непалітызаванаму немцу: “Самалёт, створаны кампаніяй саслужыўца Пуціна па КГБ, загарэўся ў аэрапорце ягонага партнёра па дзюдо”. Прыяцель шчыра зьдзівіўся: “Якое супадзеньне, трэба ж”. Далей...

16/5/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Савецкія акупанты ў час вайны

Вядома, што перад уцёкамі ад немцаў Менск спалілі расейцы. Гэтым займаліся атрады НКВД. Яны падпальвалі дамыі расстрэльвалі вязьняў у турмах. Калі б у іх было больш часу, то яны зьнішчылі б увесь горад. Але немцы наступалі імкліва і саветы бязладна ўцякалі, шкодзячы як маглі беларускаму насельніцтву.
Ніжэй мы зьмяшчаем тэкст у перакладзе з расейскай аб тым, што акупанты вытваралі перад адступленьнем у Адэсе, дзе мелі шмат часу на разбурэньне. Далей...

16/5/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Рэжым рыхтуе чарговы этап зьнішчэньня крыжоў на магілах у Курапатах

14 траўня нам стала вядома, што рэжым пачаў падрыхтоўку да наступнага этапа зьнішчэньня крыжоў на магілах пакутнікаў у Курапатах. На тэрыторыі Народнага мэмарыялу ўжо некалькі дзён працуюць работнікі Бараўлянскага лясгасу. Яны пакасілі траву каля Крыжовай алеі і каля агароджы, а таксама засыпалі ямкі, якія яшчэ з мінулага года былі падрыхтаваны грамадзтвам для ўстаноўкі новых крыжоў каля Крыжовай алеі. Зразумела, што пад выглядам “добраўпарадкаваньня тэрыторыі” праводзяцца дзеяньні з мэтай не дапусьціць устаноўкі новых крыжоў у Курапатах.
Далей...

15/5/2019 › Навіны

Камэнтаваць


МEMORANDUM TO THE GOVERNMENTS AND SOCIETIES OF THE WESTERN COUNTRIES

The leadership of the Conservative Christian Party – Belarusian People’s Front on behalf of the Soim of the Party is authorized to declare the following:

The Russian secret special services are making preparations of the incorporation of Belarus into Russia. There are several witnesses of this activity: a special constant group of “the integration” has been founded in Moscow, the leadership of Russia (Mr. Medvedev) has made some aggressive statements as well as the Lukashenka pro-Moscow regime is acting in order to liquidate definitively the Belarusian civil society. The Lukashenka regime has started the intensive repressions against the journalists and non-governmental media. The regime is persecuting and liquidating the independent trade-unions and arresting the civil activists. Since April 4, 2019 the Lukashenka regime has started the destruction of the national Belarusian necropolis – the National Memorial in Kurapaty near Minsk which is the heritage monument of the first category. The Russian communists have shot 250 000 innocent persons in Kurapaty during the Russian communist genocide of the Belarusian nation in 1937-1941. Далей...

3/5/2019 › Навіны, English

Камэнтаваць


МЭМАРАНДУМ ДА ЎРАДАЎ ЗАХОДНІХ КРАІН І ГРАМАДЗТВА

Кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ па даручэньні Сойму КХП — БНФ упаўнаважанае заявіць наступнае:

У Беларусі таемнымі расейскімі спэцслужбамі поўным ходам ідзе падрыхтоўка інкарпарацыі краіны ў Расею. Пра гэта сьведчыць стварэньне спэцыяльнай пастаяннай групы “па інтэграцыі” ў Маскве, агрэсіўныя заявы кіраўніцтва Расеі (Мядзьведзеў) і дзеяньні залежнага ад Масквы рэжыму Лукашэнкі па канчатковым зьнішчэньні грамадзянскай супольнасьці. Пачаўся інтэнсіўны перасьлед журналістаў і недзяржаўных СМІ, перасьледуюць і зьнішчаюць незалежныя прафсаюзы, мэтадычна арыштоўваюць грамадзкіх актывістаў. З 1-га красавіка рэжым Лукашэнкі пачаў зьнішчэньня нацыянальнага некропаля — Народны Мэмарыял Курапаты — помніка першай катэгорыі пэрыяду расейска-бальшавіцкага генацыду 1937-1941 гадоў, дзе расейскія бальшавікі расстралялі чвэрць мільёна нявінных людзей. Далей...

3/5/2019 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2019
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь