Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ПРЭЗЭНТАЦЫЯ БЕЛАРУСКА-АМЭРЫКАНСКАЙ ФАТАГРАФІІ

У нядзелю, 14-га красавіка ў залі сабора сьвятога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку адбылася прэзэнтацыя 1-га нумара першага беларускага пэрыядычнага выданьня па фатаграфіі Зянона Пазьняка. Зборнік-альманах называецца “Беларуска-амэрыканская фатаграфія”.

Акрамя сваіх фота, зьнятых у Амэрыцы, аўтар мяркуе друкаваць фатаграфіі беларускіх фатографаў, у творчасьці якіх адлюстравана жыцьцё беларускага народа, яго быт, праца, культура і штодзённае існаваньне.

У першым нумары прадстаўлены два аўтары: Зянон Пазьняк і Джон Кунстадтэр. З. Пазьняк распавёў пра пэўныя цяжкасьці для ягонага творчага падыходу ў Амэрыцы. Сама краіна вельмі сацыяльна фотагенічная, але беларускі аўтар не знаходзіць тут ідэалаў. Таму падыход ягоны апісальны, уніклівы ў разнастайнасьць людзкіх тыпажоў вялікай краіны, часам іранічны, з гумарам, з поглядам як бы трохі збоку і зьверху на чалавечыя арыгінальнасьці.

Зянон Пазьняк паведаміў пра разнастайнасьць сваіх тэм у падыходзе да новай рэчаіснасьці. У першым нумары прадстаўлена тэма “Тыпажы Нью-Ёрка” (62 фота).

Ён сказаў, што найбольшы ягоны творчы фотанабытак (справа паловы жыцьця) застаўся ў Беларусі і, на жаль, будзе зьнішчаны (як заўсёды, што гіне ў бяспамяцтве і вайне).

Аўтар падрабязна спыніўся на творчасьці Джона Кунстадтэра (64 фота), якога лічыць беларускім нацыянальным фатографам. У альманаху Кунстадтэр прадстаўлены тэмай “Звычайныя людзі Беларусі”. У першым нумары даволі парадаксальны зьмест: беларус здымае Амэрыку, а амэрыканец здымае Беларусь. Пазьняк фатаграфуе скрытай камэрай у гушчы людзей. Тым часам Кунстадтэр здымае выключна адкрыта, ягоныя людзі шчыра глядзяць у камэру, “фатаграфуюцца”, прыхільна ўспрымаюць фатографа. Усё вельмі проста: прыгожыя людзі, натуральнае захаваньне, адкрытасьць — усё гэта пакідае часам незабыўнае ўражаньне.

У зборніку ёсьць тэкст пра творчасьць Джона Кунстадтэра і ягоны партрэт, зроблены З. Пазьняком у 2014 годзе. Альманах на беларускай і ангельскай мовах.

Фатаграфіі былі прадэманстраваныя на вялікім экране. Працу і ідэю выданьня прыхільна ўспрынялі прысутныя. Адбыўся абмен думкамі.

14. 04. 2019 г. Марыля Якушэвіч

П.С. У дадатку фота з альманаха, 3фота З. Пазьняка ( “Музыка Кантры”, «Жыхар Амэрыкі», «Свабода спаць на вуліцы») і тры здымкі Д. Кунстадтэра («Бацька зь дзецьмі, Любавічы», «Хрышчэньне вадой», Альшаны, «Пётра і Валянціна, Аздамічы»). На тытульнай старонцы вокладкі фота Д. Кунстадтэра, на тыльнай – З. Пазьняка.

28-cb-625.jpg

30-cb-dsc01683.jpg

19-cb-mg_4366.jpg

7-ljubavichy-2010-2010094-08.jpg

73-2-7-2-evangelical-baptism-alshany-20103.jpg

85-2-8-1-pjotr-and-valjantsina-azdamichy-20102.jpg

16/4/2019 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2019
П А С Ч П С Н
« Сак    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь