Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Беларусь у небясьпецы

Людзі Беларусі.

Акупацыйны рэжым па загаду Лукашэнкі і патрабаваньні Масквы пачаў зьнішчаць Народны Мэмарыял Курапаты. Расейскія нашчадкі бальшавіцкіх бандытаў, якія забілі сотні тысячаў мірных грамадзянаў Беларусі, хочуць цяпер схаваць злачынствы, зьнішчыць народную памяць пра генацыд і магілы расстраляных людзей. Сёньня яны прыехалі ў Курапаты з тэхнікай, на машынах са схаванымі нумарамі, ачапілі Мэмарыял міліцыяй і пачалі ламаць крыжы над магіламі і па пэрымэтру магільніка ды вывозіць іх у невядомым кірунку. На раніцы яны ўжо пасьпелі выламаць 70 з тысячы мэмарыяльных крыжоў. Разбуралі ноччу. Гэта адкрытая вайна супраць памяці беларускага народа.

Зьвяртаюся да ўсіх, у каго жывыя душы, ідзіце ў Курапаты на абарону Народнага Мэмарыялу. Зьбірайцеся там. Хай будзе вас шмат. Зьвяртаюся да каталіцкіх вернікаў Касьцёла і праваслаўных беларусаў, да евангельскіх хрысьціянаў і габрэяў, чый помнік варвары рэжыму апаганілі ў Курапатах. Баронячы Курапаты мы баронім Бацькаўшчыну Беларусь.

Ворагі чалавецтва распачалі адкрытую вайну супраць народнай памяці пра генацыд. Пачалася гэтая адкрытая вайна пад непасрэдным наглядам здрадніка Народа пракладкай дарогі праз Курапаты, пабудовай ўвесяляльнага рэстарана ў ахоўнай зоне Народнага Мэмарыяла, і цяпер — зьнішчэньнем памятных крыжоў. Наступны этап вайны варвараў — агараджэньне сеткай тэрыторыі магільніка, забарона доступу людзям на тэрыторыю Мэмарыяла і поўнае зьнішчэньне ўсіх памятных крыжоў над магіламі расстраляных. Чарговы этап — зьнішчэньне ўсіх масавых магіл і фалсіфікацыя гісторыі.

Зьвяртаюся таксама да маладых, што нарадзіліся ў задушлівай атмасфэры антынароднага рэжыму, да тых — у каго жывыя душы. Ідзіце на абарону Крапатаў. Будзьце там. Запамінайце і фатаграфуйце абліччы злачынцаў і выканаўцаў злачынства, запісвайце іхныя прозьвішчы, пасады і нумары машын, фіксуйце злачынства, не давайце яго рабіць. Усе яны, што апаганьвалі і зьнішчалі Курапаты будуць пакараныя. Бог не пакіне Беларусь, калі мы адгукнемся і пастаім за сябе. Тыя, што паднялі руку на магілы расстралянага народа, тыя, як некалі камуністы, знойдуць свой канец.

Слава Айчыне! Жыве Беларусь!

4 красавіка 2019 г. Зянон Пазьняк

4/4/2019 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2019
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь