Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Лідэры змагарных нацый: Паншэрскі Леў

Генэрал Ахмад Шах Масуд, які загінуў у 49 гадоў, быў камандзёрамі партызанскіх сілаў, якія супраціўляліся цьвёрдаму ісламскаму рэжыму Талібана ў Аўганістане. Гэта была адзіная цэльная ваенная апазыцыя Талібану і адзіная групоўка, якую сур’ёзна ўспрымалі на Захадзе.

Масуд стаў вядомым сярод сваіх паплечнікаў як “Паншэскі Леў” у 1980-я гады за свае посьпехі ў супраціве саветам, якія спрабавалі захапіць ягоны стратэгічны раён у Паншэрскай цясьніне ў цэнтральным Аўганістане.
Маючы, як мяркуецца, да 12000 байцоў у гарыстай паўночнай правінцыі Бадахшан – дзе ягоны партрэт упрыгожваў сьцены незьлічоных чайхан –, і яшчэ 10000 байцоў у паасобных атрадах па ўсёй краіне, Масуд кантраляваў ад пяці да 10% тэрыторыі краіны. Пад ягоным харызматычным лідэрствам рух супраціву набыў вельмі патрэбнае адзінства, што давала надзею многім, хто змагаўся супраць фундамэнталісцкага рэжыма Талібана, які выклікаў міжнародную крытыку за парушэньні правоў чалавека, разбурэньне старажытных аўганскіх будысцкіх помнікаў і асабліва ў сьвятле апошніх нападаў на Амэрыку, а таксама за падтрымку рэжымам ісламісцкага фундамэнталісцкага тэрарыста Асамы бэн Ладэна, народжанага ў Савудаўскай Аравіі.

Этнічны таджык – гэта ёсьць меншасьць у Аўганістане – Ахмад Шах Масуд нарадзіўся ў 1953 г. ў Базараку, што ў Паншэры, і ў хуткім часе быў перавезены ў Кабул. Ягоны бацька быў палкоўнікам у арміі былога аўганскага манарха Караля Захір Шаха. Ён навучыў сына ваеннай справе. Юны Масуд хадзіў у французкі ліцэй Аль Ісціклал у Кабуле, потым вучыўся інжынэрыі ў Кабульскім Політэхнічным Інстытуце. Ён далучыўся да Мусульманскай Маладзёвай Лігі, якую ў той час ачольваў ісламскі навуковец Барханудзін Рабані. Хаця ён ніколі ня скончыў вучобу, пазьней ён казаў, што спадзяецца калі-небудзь выкарыстаць свае веды ў інжынэрыі, каб дапамагчы ў адбудове разбуранай вайной краіне.

Масуд стаў партызанам у 1975 г., уступіўшы ў змаганьне супраць першага пасьля падзеньня каралеўскага рэжыму ўраду Аўганістана. Ён быў вымушаны ўцячы ў Пакістан, адкуль вярнуўся ў 1978 г. , а ў наступным годзе ўзяў пад сваю каманду партызанскія сілы, якія дзейнічалі з амэрыканскай падтрымкай у Паншэрскай Цясьніне супраць рэжыма былога прэзыдэнта Наджыбулы, які падтрымлівалі саветы. Бліскучы стратэг, Масуд ізаляваў Савецкую армію і заблакаваў шляхі, па якіх ішло яе забесьпячэньне, праз перавал Саланг, які злучае паўночны Аўганістан з Кабулам.

Хаця савецкія жаўнеры былі лепш экіпіраваны, яны не давалі рады дзёркай сьмеласьці муджахэдзінаў Масуда, і ў 1989 г. савецкія войскі канчаткова адступілі з краіны. Праз тры гады Масуд скінуў урад Наджыбулы і ўехаў на танку ў Кабул, дзе заняў пасаду ваеннага лідэра і Міністра Абароны ў першым урадзе пасьля савецкай акупацыі пад кіраўніцтвам Рабані.

Але ўрад падрывала ўнутранае змаганьне, і калі ў 1996 г. сілы Талібана пайшлі праз паўднёвы Аўганістан, яны апраўдвалі свой пераварот абвінавачваньнямі на адрас Масуда і ягоных паплечнікаў у тым, што тыя забілі тысячы людзей і разбурылі шыіцкі квартал Кабула. Ягоныя ворагі распаўсюдэілі таксама абвінавачваньні ў тым, што ён заключыў быў сакрэтнае пагадненьне з савецкімі акупантамі, супраць якіх павінен быў ваяваць.

Масуд вымушаны быў вярнуцца да свайго партызанскага жыцьця, камандуючы атрадамі на поўначы, зьбіраючы сродкі на сваё змаганьне праз падатак на гандль ізумрудамі з Паншэрскай цясьніны, а таксама лазурытамі з паўднёвага Бадахшана. Ён купляў баепрыпасы ў Расеі і Іране. У верасьні 2000, пасьля 33 дзён баёў і цяжкіх стратаў рэжым Талібана захапіў горад Талакан, дзе знаходзілася стратэгічная штаб-кватэра Масуда.

Дарога паміж Паншэрам і Таджыкістанам была заблакавана, загінула больш за 350 байцоў Масуда. Гэта быў моцны ўдар па Аб’яднанаму Фронту і яго хаўрусьнікам, а ў наступным годзе Масуд успамінаў, што “настала надзвычай дрэнная фінансавая сітуацыя. У нас не было ні грошай, ні самалётаў, ні баепрыпасаў”. Аднак ён здолеў утрымаць пад сваім кантролем Бадахшан і паступова палепшыць сваё становішча, беручы пад кантроль гандль каштоўнымі камянямі і выводзячы яго на міжнародны ўзровень.

У красавіку 2001 года Масуд зьдзейсьніў сваё першае падарожжа ў Эўропу, наведваючы Бэльгію, Парыж і Стразбург на запрашэньне прэзыдэнта Эўрапарляманту Ніколь Фантэн. Падчас шэрагу сустрэчаў на афіцыйным узроўні Масуд заклікаў лідэраў зрабіць ціск на Пакістан з мэтай спыненьня падтрымкі Талібана і забесьпячэньня яго зброяй. Ён настойваў на тым, што “без падтрымкі Пакістана ваенная кампанія Талібана наўрад ці працягнулася б хаця б год”. Ён прасіў таксама гуманітарнай дапамогі для народа Аўганістана і асуджаў разбурэньне Талібанам старажытных статуй Буды ў Баміяне, якія, як мяркуецца, былі створаны ў 4-5 ст.

Але ён выключаў неабходнасьць замежнай ваеннай дапамогі: “Нам няма патрэбы ў замежных войсках або дарадцах”, — заявіў ён. – “Наш народ гатовы ваяваць”. Ніколь Фантэн заявіла, што Эўропа павінна забясьпечыць “палітычнае прызнаньне Масуду і ягонай умеранай вэрсіі Іслама”.

Наведваньне Бэльгіі падчас гэтага ж падарожжа, дзе ён сустрэўся таксама з Хаўерам Салянай, дало свой плён: міністр замежных справаў Бэльгіі заявіў пра намер ягонага ўраду павялічыць гуманітарную дапамогу Аўганістану. Палымяны мусульманін, які вывучаў Каран штодня і часта вёў сваіх байцоў з малітвай, Масуд тым ня менш мог часам выпіць з сябрамі. Ён быў сябрам Джаміят-і-Іслам, Партыі Іслама, створанай Рабані.

Нечакана маларослы і хударлявы, з бледнай скурай, што кантраставала зь ягонымі чорнымі валасамі, Масуд заўжды быў элегантна апрануты, і рэдка яго бачылі безь ягонай ваўнянай шапкі. Ён быў разьвітым чалавекам вялікай прывабнасьці і шырокай культуры. Ягоным любімым пісьменьнікам быў Віктор Гюго. У юнацтве ён чытаў творы Чэ Гэвары і Мао Дзэ Дуна, казаў, што шмат чаму навучыўся ў Мао, але лічыў, што думкі Чэ надта простыя. Ён таксама захапляўся генэралам Дэголем.

Масуд быў жанаты, меў чатырох дачок і сына. Ён жыў з сям’ёй у мазанцы ў гарах у сваім родным сяле Басарэк. Ягоны брат Абдул Валі Масуд быў амбасадарам Аўганістана ў Брытаніі.

Пераклаў з ангельскай В. Буйвал.

Крыніца: https://www.telegraph.co.uk/news/obituaries/1340726/Ahmad-Shah-Massoud.html

Славуты аўганскі таджык Ахмад Шах Масуд ня раз граміў савецкіх акупантаў, якія на загад Крамля ўварваліся на тэрыторыю ягонай радзімы. Дзякуючы майстэрскай стратэгіі і тактыцы ягонай народнай арміі ўдавалася ўвесь час падманваць маскоўскае камандваньне і выводзіць з-пад зьнішчальных ракетных удараў і карніцкіх нападаў цывільнае насельніцтва. Дзякуючы шмат у чым менавіта яму аўганскі народ перамог магутнага агрэсара і спрычыніўся да падзеньня СССР. Ворагі не цярпелі ягонай станоўчай дзяржаўніцкай палітыкі ў вызваленым ад саветаў Аўганістане. 9 верасьня 2001 года ён быў забіты ў сваёй штаб-кватэры ў выніку тэракта, арганізаванага экстрэмістамі. Праз два дні – 11 верасьня 2001 г. — тыя ж сілы зьдзейсьнілі тэракты ў Нью-Ёрку. Аўганскі народ страціў у асобе Масуда вялікага патрыёта, выдатнага военачальніка і дзяржаўнага дзеяча, які б мог вывесьці краіну з крызіса.

19/3/2019 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2019
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь