Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Экс-дэпутат Антончык: Голубева і Трусава Лукашэнка «разьвёў як пацаноў»

Дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня Сяргей Антончык у інтэрвію Свабодзе скрытыкаваў сваіх былых калег Алега Трусава і Валянціна Голубева, які ўзялі ўдзел у сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
Крыніца: Уладзімір Глод, https://www.svaboda.org/a/29802469.html

Пры гэтым 1 сакавіка Алег Трусаў пасьля сустрэчы з Лукашэнкам заявіў Свабодзе:

«Я быў проста ў захапленьні ад таго, што чуў і бачыў. Я магу параўнаць хіба з тым, як было, калі я абвяшчаў нашу незалежнасьць, і цяпер праз 25 год паўтарылася тое, што было».

Сяргей Антончык сказаў, што гэтыя словы яго «вельмі моцна разанулі»:
«Я лічу, што такія рэчы наагул немажліва параўноўваць. Нельга параўнаць з фундамэнтальнымі дзяржаўнымі гістарычнымі падзеямі спэктакль рэжысэра Лукашэнкі.

Абвяшчэньне незалежнасьці стала пікам дзяржаўнай перамогі, сымбалем беларускай нацыі. Стагодзьдзямі беларусы змагаліся за сваю незалежнасьць. І нарэшце ў 1991 годзе дамагліся свайго. Таму мяне вельмі зьдзіўляе, што „дэпутаты незалежнасьці“, як мы сябе называем, маглі параўнаць танны спэктакль з тымі найважнейшымі падзеямі».

«Цяперашняя Беларусь ня мае дачыненьня да той, пра якую мы марылі»

Падчас «Вялікай размовы з прэзыдэнтам». 1 сакавіка 2019 году
Антончык кажа, што, пачуўшы сваіх сяброў, ён нават паставіў сам сабе пытаньне: «Што, улада ў краіне зьмянілася?

Ды не. Тая ж самая, якая, пачынаючы з 1994 году, накіроўвала ўсе свае намаганьні на зьнішчэньне незалежнасьці і беларускага этнасу. За гэты час была разбураная ўнутраная дэмакратычная сыстэма празь зьнішчэньне першай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Была зьнішчаная тая нацыянальная эліта, якая толькі нараджалася; была выкінутая з штодзённага ўжываньня беларуская мова. Такім чынам, менавіта гэтая ўлада зрабіла ўсё, каб незалежнай Беларусі не існавала.

Так, Рэспубліка Беларусь фармальна існуе. Але яна ня мае ніякага дачыненьня да той дэмакратычнай і незалежнай краіны, якую мы марылі пабудаваць».

«Лукашэнка перахоплівае ініцыятыву»
Антончык лічыць, што некаторыя зьмены ў Беларусі наўпрост зьвязаныя з цяжкім станам эканомікі:

«Не задаволеныя станам жыцьця людзі пачалі ўсё больш казаць, што мы знаходзімся у палітычнай і эканамічнай матрыцы „русского мира“. Лукашэнка пра гэта ведае. І ён перахоплівае ініцыятыву, каб самому ўзначаліць нацыянальныя сілы, перавесьці нацыянальную энэргію, якая стала праяўляцца ў краіне, на сябе. І аб’яўляе, што гэта ён абаронца Беларусі.

Мне здаецца, гэта палітычныя азы нават для першакурсьнікаў. Менавіта эканамічны крызіс прымушае Лукашэнку, які доўгі час вёў палітыку на карысьць Крамля, апэляваць да беларускага грамадзтва, „падграбаць“ да сябе тых, хто можа ўяўляць небясьпеку для ягонай улады.

Ён запрасіў на шоў двух нашых хлопцаў, каб такім чынам іх павязаць. Ён да іх неаднойчы апэляваў, зьвяртаўся: Валянцін Голубеў, Алег Трусаў. Гэта каб склалася ўражаньне, што яны зь ім разам. Маўляў, вось нарэшце яны сапраўды разам змагаюцца за гэту краіну.

А як толькі крызіс скончыцца, як толькі Лукашэнка дамовіцца з Крамлём пра новыя крэдыты і датацыі, усіх гэтых хлопцаў ён выкіне на сьметніцу».

«Улады разбураюць нацыянальныя сілы»

«25 гадоў улады рабілі і робяць усё, каб разбурыць нацыянальныя сілы. — кажа далей Антончык.— Для гэтага разбурылі Беларускі народны фронт, утварылі розныя фэйкавыя палітычныя структуры. А цяпер у гэтую багну ўцягваюць новых людзей. Гэтым разам канкрэтных людзей, як той казаў, „пайменна“. Ужо недастаткова мець ручныя СМІ, ручныя арганізацыі. Цяпер хочуць зрабіць ручнымі і некаторых асобаў. Менавіта тых, якія асацыююцца ў сьвядомасьці многіх людзей як нацыянальна-незалежніцкія лідэры.

Чаго баіцца Лукашэнка? Сапраўднай нацыянальнай альтэрнатывы. І таму ён дабудоўвае ў сваю сыстэму канкрэтных людзей, якія ў пэўны момант маглі б стаць гэтай альтэрнатывай.

Гэты разбуральны працэс, асабліва ў псыхалягічным стане, будзе працягвацца і далей. Шкада, што цяпер некаторыя людзі будуць атаясамліваць маіх сяброў Голубева і Трусава з уладай, якая вядзе краіну да каляпсу — палітычнага, эканамічнага, псыхалягічнага, якога заўгодна».

«Маіх сяброў разьвялі як пацаноў»

«Гэтыя нашыя хлопцы зараз мне нагадваюць авечак, якіх зацягнулі да сябе ваўкі. Іх пасадзілі побач і кажуць: „Вы ваўкі“. У іх ад гэтага і дах паехаў.
Яны нічога дрэннага там нібыта і не рабілі. Але сваёй прысутнасьцю яны ўхвалялі тое, што там адбывалася. Яны радаваліся, што іх нарэшце запрасілі, што ўлады нарэшце падумалі і пра краіну, і пра іх, што ўлады пачалі змагацца за незалежнасьць. І таму мне іх шкада. Яны адукаваныя людзі, але іх разьвялі як пацаноў.

Лукашэнка казаў на гэтым шоў пра тое, як хакеісты зь беларускай экстра-лігі вазілі па лёдзе дынамаўцаў з КХЛ. Дык мне падалося, што Лукашэнка як бы цягаў гэтых нашых двух бедных сяброў тварам па лёдзе».

6/3/2019 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2019
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024