Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Спачуваньне сябру

Выказваем шчырыя спачуваньні сп. Алесю Язьвінскаму, сябру Сойму КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”, у сувязі з напаткаўшым яго горам – сьмерцю маці. Няхай будзе пухам зямля патрыётцы, якая прысьвяціла жыцьцё роднай Беларусі.

Сябры і кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і БНФ “Адраджэньне”

24 сакавіка 2019 г.

29/3/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: Нацыянальная заканамернасьць утварэньня Беларусі на месцы ВКЛ.


Прамова на сьвяткаваньні 101-й гадавіны стварэньня БНР.

https://www.youtube.com/watch?time_continue=4&v=RHIjzQnLdLA&fbclid=IwAR04HiUOKjDpw30Bzg6bp9PJLNbUfNvotN039KQVKIOrWxp1AogFCQ_YDM4

27/3/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: Час, калі насарогі добра пахнуць

Ужо ў 70-х гадах мінулага стагоддзя Масква была пераканана, што зь Беларусяй яна расправілася, і беларуская нацыя больш не падымецца. Тады перасьледвалі беларускую інтэлігенцыю, пазбаўлялі працы, цягалі на допыты ў КГБ, каб прышыць справу. Мне на тых допытах адкрыта казалі, што Беларусі ўжо няма і ня будзе. Яны сьвяткавалі (як яны меркавалі) нашу сьмерць. Далей...

27/3/2019 › Навіны

Камэнтаваць


ВОРАГІ ЧАЛАВЕЦТВА РЫХТУЮЦЦА ДА ВАЙНЫ СУПРАЦЬ НАС

(Сакавіцкі Сойм 2019 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

23 сакавіка ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Час, калі насарогі добра пахнуць”. Далей...

27/3/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Атракцыён «Бабіч»

У дыпламатычнай практыцы дзейнічае шэраг правілаў, вызначаных традыцыяй, дыппратаколам і актуальным кодэксам паводзінаў. Усе ведаюць, што дыпламатыя – адна з формаў разьведкі, кожная дыпламатычная пляцоўка ў чужой краіне служыць для зьбіраньня інфармацыі, яе аналізу і перадачы ў цэнтр – сталіцу дзяржавы, пад сьцягам якой гэтая пляцоўка функцыянуе за мяжой. Ніхто, аднак, публічна не заяўляе пра гэта. А калі любому дыпламату задаць пытаньне “пра разьведку”, то ён усьміхнецца, махне рукой і скажа, што ягонай задачай ёсьць выключна наладжваньне ўсебаковых і ўзаемавыгодных адносінаў паміж дзяржавамі і народамі, умацаваньне дружбы і ўзаемаразуменьня – і ня больш таго. Далей...

27/3/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Канфэрэнцыя ў гонар Дня Волі

У суботу, 23 сакавіка, аб 11.30 распачнецца канфэрэнцыя, прысьвечаная Дню Волі – найвялікшаму сьвяту беларускага народа. Канфэрэнцыю арганізоўвае Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ.
На канфэрэнцыі выступяць гісторыкі і паэты, удзельнікі нацыянальна-вызвольнага руху, сьведкі гістарычных падзей сучаснай Беларусі.
Канфэрэнцыя адбудзецца па адрасе: Менск, Міжнародны адукацыйны цэнтр, вул. Газэты “Праўда”, 11. Ст. мэтро “Пятроўшчына”.
Запрашаем усіх патрыётаў да ўдзелу ў канфэрэнцыі.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

20 сакавіка 2019 г.

21/3/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Траянскі конь

Некаторыя сацыёлагі і палітолагі бачаць падабенства паміж падзеньнем рэйтынга ўлады ў Расеі і сітуацыяй 2013 года. Тыя, хто старэйшыя, кажуць, што падобныя падзеі яны назіралі напярэдадні распада СССР. Самае цікавае, што і тыя і іншыя могуць мець рацыю. У 2013 годзе вядомыя расейскія экспэрты таксама казалі пра перадкрызісны стан краіны і таксама прыводзілі параўнаньне з апошнімі гадамі існаваньня Савецкага Саюза. Далей...

19/3/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Мюнхэн

Узаемавыгаднае супрацоўніцтва з райхам. Ніякага супраціву агрэсару. Нікчэмныя пэрсанальныя санкцыі супраць клеркаў за міжнародня злачынствы райха – гэта дазвол на ўсё, што фюрэр вырашыць зрабіць у далейшым. Галоўны міф пра Захад – што іхнія палітыкі тыпа разумныя. Хлусьня. Далей...

19/3/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Мэта Крамля – хаос ва Украіне

Становіцца зразумелай стратэгія Крамля на выбарах ва Украіне. Гэта не падтрымка нейкага аднаго прыдатнага кандыдата, але спроба дыскрэдытаваць, а лепш наогул сарваць выбары. Пуціну ў прынцыпе зараз не патрэбны легітымны прэзыдэнт ва Украіне. Яму неабходна кінуць краіну ў хаос, дыскрэдытаваць украінскую дэмакратыю перад заходнімі партнёрамі. Расейскай прапаганда даўно паўтарае, што Украіна – дзяржава, якая не адбылася. Усе свае рэсурсы Крэмль кіне на тое, каб на бліжэйшых выбарах пацьвердзіць гэты тэзіс. Далей...

19/3/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Лідэры змагарных нацый: Паншэрскі Леў

Генэрал Ахмад Шах Масуд, які загінуў у 49 гадоў, быў камандзёрамі партызанскіх сілаў, якія супраціўляліся цьвёрдаму ісламскаму рэжыму Талібана ў Аўганістане. Гэта была адзіная цэльная ваенная апазыцыя Талібану і адзіная групоўка, якую сур’ёзна ўспрымалі на Захадзе. Далей...

19/3/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Экс-дэпутат Антончык: Голубева і Трусава Лукашэнка «разьвёў як пацаноў»

Дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня Сяргей Антончык у інтэрвію Свабодзе скрытыкаваў сваіх былых калег Алега Трусава і Валянціна Голубева, які ўзялі ўдзел у сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
Крыніца: Уладзімір Глод, https://www.svaboda.org/a/29802469.html

Пры гэтым 1 сакавіка Алег Трусаў пасьля сустрэчы з Лукашэнкам заявіў Свабодзе:

«Я быў проста ў захапленьні ад таго, што чуў і бачыў. Я магу параўнаць хіба з тым, як было, калі я абвяшчаў нашу незалежнасьць, і цяпер праз 25 год паўтарылася тое, што было».

Сяргей Антончык сказаў, што гэтыя словы яго «вельмі моцна разанулі»:
«Я лічу, што такія рэчы наагул немажліва параўноўваць. Нельга параўнаць з фундамэнтальнымі дзяржаўнымі гістарычнымі падзеямі спэктакль рэжысэра Лукашэнкі. Далей...

6/3/2019 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2019
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь