Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

АБАРОНІМ НАШУ ПАМЯЦЬ І НАШУ КРАІНУ

Улётка, для друкаваньня і распаўсюджваньня.

У чарговы раз маскоўская ўлада лезе ў Беларусь. Масква вырашыла, што пасаджаны і выкармлены ёю мясцовы рэжым падрыхтаваў глебу для канчатковай акупацыі Беларусі: крамлёўскія лічаць, што нацыянальная дэградацыя і замбаваньне беларусаў “пасьпяхова завершана”, што нашы людзі хочуць братацца з расейскім імпэрыялізмам, а значыць можна без вялікіх перашкодаў захопліваць прадпрыемствы, зямлю, маёмасьць, тэрыторыю – усё, што належыць беларускаму народу. Мэта расейскіх імпэрыялістаў палягае ў тым, каб даруйнаваць, дадушыць нашу родную мову, нашу гісторыю і нашу памяць і зрабіць з нас разгублены і пакорлівы натоўп, які будзе лёгка эксплуатаваць.

Менавіта таму рэжымныя сілы вядуць такую шалёную атаку на Народны Мэмарыял Курапаты. Накіроўваюць вандалаў, якія нішчаць сьвятыя крыжы, наладжваюць блюзьнерскія скокі на зямлі, палітай крывёй нашых сьвятых пакутнікаў. Рэжым прыняў пастановы і законы, якія забараняюць усталяваньне крыжоў у Курапатах і рыхтуюць планы зьнішчэньня Народнага Мэмарыяла. Масква хоча ліквідаваць сьведчаньні свайго злачынства.

Ужо больш за 30 гадоў беларусы ствараюць гэты ЖЫВЫ КРЫЖОВЫ НАРОДНЫ ПОМНІК. Людзі з усёй Беларусі і зь іншых краін нясуць і ставяць крыжы ў памяць сотняў тысяч бязьвінна забітых родных і блізкіх, у памяць больш за мільён беларусаў, вывезеных і зьнішчаных на рабскіх працах на Поўначы, у Сібіры, на Урале і ў рускіх ГУЛАГах. Курапацкія Крыжы — гэта напамін беларусам, што галоўны наш вораг – гэта ёсьць маскоўскі імпэрац.

Мы заклікаем далучацца да абароны нашай сьвятыні – ЖЫВОГА КРЫЖОВАГА НАРОДНАГА МЭМАРЫЯЛА КУРАПАТЫ. Трэба, каб штодня Курапаты наведвалі людзі, арганізоўвалі дзяжурствы, баранілі і даглядалі магілы і крыжы. Гэта наш народны помнік. Гэта будзе наш знак ворагу, што яму ня ўдасца паняволіць беларусаў, што беларусы будуць бараніць сваю дзяржаву, яе суверэнітэт і незалежнасьць.

Кантакты: тэлефон +375 29 9502078 , e-mail: [email protected]

Ініцыятыўная група

Файл для друку
uletka-1-druk.doc

23/2/2019 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2019
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024