Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Агент “Міхаіл”

Патрыярх Кірыла ўвесь час быў глыбака перакананы ў тым, што Украіне ніколі ня ўдасца стварыць сваю памесную аўтакефальную царкву. Такі пункт гледжаньня быў агучаны яшчэ на пачатку 2000-х гадоў, пра што ў інтэрв’ю журналістам “5 канала” распавёў экс-дэпутат Вярхоўнай Рады, генэрал-маёр Рыгор Амельчанка.

Я зь імі сустракаўся, былі ветлівыя дыскусіі і з Алексіям ІІ, і з Крылай наконт незалежнасьці Украіны, царквы. Яны заяўлялі, што мы – “адзіны братэрскі народ”.

Я кажу: “Мы яе абавязкава атрымаем”. Вы ведаеце, што яны мне сказалі? Ня столькі АлескіІІ, як Кірыла: “Гэтага ніколі ня будзе, палкоўнік”, — прыгадаў Рыгор Амельчанка.

Ён дадаў, што ў 1992 годзе ў яго быў доступ да архіваў КГБ, бо ён працаваў юрыстам-кансультантам у камісіі Вярхоўнага Савета Расейскай Фэдэрацыі. І там яму стала вядома, што Кірыла на самой справе зьяўляўся агентам КГБ, які дзейнічаў пад псэўданімам “Міхаіл”.

“Сутнасьць у яго не сьвятога чалвека. Гэта структура КГБісцкага накірунку, прасякнутая чалавечай нянавісьцю, злосьцю. Па вялікім рахунку, міжнародны аддзел зьнешнерэлігійных сувязяў, які ўзначальваў Кірыла, — гэта была рэзідэнтура спэцслужбаў СССР, потым РФ”, — падкрэсьліў ён.

Кіраўніцтва Службы бясьпекі Украіны паведаміла, што структуры Маскоўскага патрыярхата дапамагалі расейскаму спэцназу рыхтаваць анэксію Крыма. Царкоўнікі забясьпечылі прыкрыцьцё першым групам расейскіх дывэрсантаў, а пасьля анэксіі заняліся мілітарызацыяй сьвядомасьці юнык крымчанаў.
Расейскі дывэрсант і тэрарыст Ігар Гіркін (Стралкоў), выконваючы загад крамлёўскага камандваньня і Уладзіміра Пуціна, праводзіў у Крыме разьведку пад прыкрыцьцём маскоўскага духавенства. Пра гэта йдзецца ў інфармацыйным буклеце Службы бясьпекі Украіны.

N.

Крыніца: https://politeka.net/news/society/839783-v-ukraine-raskryli-pravdu-o-patriarhe-kirille-agent-rabotavshij-pod-psevdonimom/?fbclid=IwAR38JyPMfaD1TkJ_BtK1dq0y2imBukTvMcTBaxyIAyKvrD5-oD3o5RiXS3c

8/1/2019 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2019
П А С Ч П С Н
« Сьн    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь