Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Голас вайны

Мы понимаем, что такое государство, как Беларусь, среднее по размерам, не может выжить в настоящее время, особенно в эпоху финансово-экономических кризисов.
Ул. Макей

“Сэнтэнцыя” міністра замежных справаў РБ Ул. Макея, што гучыць як сьмяротны прысуд нашай Беларускай Дзяржаве, не выпадкова ўзята намі ў якасьці эпіграфа да гэтага тэкста. Гэта абсалютна ўнікальная заява. Трэба прызнаць, што тав. Макей праявіў тут неардынарную шчырасьць – гэта ёсьць дэфіцытны тавар на міжнародным інфармацыйным рынку. Дзякуй яму за гэта, такога сёньня не дачакаешся ні ад А. Лукашэнкі, ні ад Ул. Пуціна, ні ад С. Лаўрова, сапраўднага, маскоўскага начальніка тав. Макея па МЗС.
На працягу сьнежня адбылася сэрыя афіцыйных сустрэч паміж вышэйшымі фігурамі Расеі і рэжыму РБ, зроблены шэраг публічных заяваў. Журналісты і аналітыкі спаборнічаюць паміж сабой у прагнозах самага шырокага спэктру – ад эсхаталагічных, блізкіх да гістэрыі, да выкананых у лёгкім жанры – “всё хорошо, прекрасная маркиза…” Але сапраўднай інфармацыі пра патрабаваньні Масквы, высунутыя рэжыму РБ, пра вынікі гэтых сустрэч як не было, так і няма. Пад калядныя і навагоднія сьвяты Крэмль спрабуе правярнуць чарговую апэрацыю “уцёмную”. Беларускае і міжнароднае грамадзтвы знаходзяцца ня проста ў інфармацыйным вакууме ў прасторы гэтай тэмы, а яшчэ ў больш складаным становішчы – прастора штучна запаўняецца фальшывымі шумамі, гулам і піскам.

І вось 19 сьнежня Ул. Макей даў інтэрв’ю фармальна зусім нэўтральнай публіцы: японскай тэлерадыёгрупе канала NHK. Японцы аказаліся выдатнымі прафэсіяналамі і здолелі выклікаць рэжымнага міністра на шчырасьць. Зноў прызнаем, што і ён выказваўся даволі адназначна, хаця і схлусіў некалькі разоў. Так бы мовіць, “схлусіў шчыра”. Пачытаць увесь тэкст (на які мы будзем спасылацца) надзвычай пазнавальна. Ён зьмешчаны на старонцы МЗС РБ:
(http://mfa.gov.by/press/smi/de367645ecb2d418.html)

Цяпер па парадку, пра самае галоўнае – лёс Беларусі. Вось першая цытата з тав. Макея:
“К сожалению, сегодня мы действительно вовлечены, скажем так, в ту конфронтацию и санкционное противостояние, которые существуют в отношениях между Россией и Западом в силу известных событий. Мы от этого страдаем. Поэтому мы, конечно же, хотели бы избежать дальнейшего обострения. Исходим из того, что это невыгодно ни одной из сторон. Мы в пределах возможного стремимся сделать все, чтобы конфронтационная риторика, санкционное противостояние было минимизировано, устранено, потому что для нашего государства, для ситуации в регионе, особенно в вопросах безопасности, это имеет огромное значение”.

Паўстае пытаньне. Як гэта сталася, што наша дзяржава Беларусь – неўтральная па сваім канстытуцыйным статусе – аказалася “вовлечена” ў канфрантацыю і санкцыйнае супрацьстаяньне паміж Расеяй і Захадам? Міністр не згадвае аб тым, хто ўцягнуў нашу краіну ў гэтую канфрантацыю, але мы ведаем, што гэта зрабіў існуючы ў Беларусі палітычны рэжым на загад свайго гаспадара – імпэрскай Масквы. Міністр завярае, што яны (рэжым) імкнуцца рабіць усё, каб супрацьстаяньне мінімізаваць, выдаліць – асабліва ў пытаньнях бясьпекі. Гучыць прывабна і інтэлігентна нават. Але крыху дэкларатыўна. Пашукаем канкрэтыкі ў гладкай плыні міністэрскага інтэрв’ю. І канкрэтыка ёсьць! Спачатку Ул. Макей фармулюе, так бы мовіць, “філасофскую базу” рэжымнай палітыкі:

“Говоря о том, что мы действительно являемся тесными союзниками с Россией, я, тем не менее, хотел бы подчеркнуть, что Беларусь, как любое независимое государство, стремится проводить и проводит внешнюю политику, торгово-экономическую политику исходя из абсолютно собственных национальных интересов. Мы исходим в нашей политике из того, что необходимо нашей стране, что важно для нашего народа. Понятно, что мы тесно взаимосвязаны, но, тем не менее, Беларусь, как независимое, суверенное государство, всегда стремилось проводить и будет проводить абсолютно независимую внешнюю политику, которая направлена на благо народа”.

Пасьля базавага абгрунтаваньня міністр некалькімі штрыхамі акрэсьлівае канкрэтныя дасягненьні палітыкі свайго рэжыма і свайго міністэрства:
Ён згадвае пра “регулярное проведение Трехсторонней контактной группы ОБСЕ. Заседания этой группы проходят 2 раза в месяц в Минске. К нам нет никаких претензий в этом плане. (…) Мы стараемся внести свою посильную лепту в разрешение этого конфликта. (…) философия нашей внешней политики состоит в том, чтобы уходить от этой сегодняшней конфронтации”.

Схлусіў міністр Макей, не стрымаўся. Перш за ўсё наконт “никаких претензий”. Україна пад ціскам Захаду вымушана была пагадзіцца на перамовы з расейскім агрэсарам у сталіцы краіны-сатэліта Масквы і патрапіла ў палітычную пастку, зь якой выбрацца цяпер няпроста. Масква абсалютна нахабна, адразу ж пасьля падпісаньня, груба парушае ўсе пагадненьні, дамоўленасьці аб спыненьні агню і абмену палоннымі. А тым часам афіцыйны Менск з лістапада 2016 года (два гады запар!) рэгулярна і пры любой нагодзе галасуе ў ААН і іншых міжнародных арганізацыях у падтрымку агрэсіўнай палітыкі Расеі разам з групай запісных сатэлітаў Масквы ад Зімбабвэ да Сэрбіі. Такім ёсьць лукашыстоўскі “сувэрэнітэт” і “нэўтралітэт”. Палітычныя і грамадзкія дзеячы, мільёны простых грамадзян Украіны ўжо ня раз выказвалі свой праклён гэтай подлай антыўкраінскай палітыцы афіцыйнага Менску ў цэлым і МЗС РБ у прыватнасьці.

Але каштоўная матэрыя канкрэтыкі не пакідае сп. міністра. Ён заяўляе:
“Мы видим, что сейчас происходит в соседних с нами странах, входящих в блок НАТО. Размещаются новые военные базы, происходит расширение блока НАТО на Восток, эти базы размещаются непосредственно у наших границ. Мы видим, что в Польше, странах Балтии, других странах раздаются какие-то новые заявления о том, чтобы дополнительно разместить американский военный контингент, некоторые страны даже готовы заплатить за это. (…)
Знаете, вся история говорит о том, что порох всегда нужно держать сухим. Мы извлекли уроки из этой истории, которая для нашего народа зачастую была трагической. Мы исходим здесь из разумной целесообразности – обеспечение надлежащей обороноспособности государства, надлежащего уровня подготовки наших вооруженных сил. В случае, если возникнет какая-то прямая угроза для безопасности нашей страны, мы должны быть готовы дать отпор агрессору, как это принято говорить”.

Па стылю і тону – гэта проста савецкая архаіка ад А.А. Грамыкі, вядомага маскоўскага дыпламата з вёскі Старыя Грамыкі Гомельскага раёна. Толькі што цяперашні пасьлядоўнік не сказаў “агрессивный блок НАТО” (сочыць за лексікай!). А цяпер нагадаем аб тым, што ведаюць нават школьнікі, якія чытаюць папулярныя кніжкі па гісторыі. Калі дзяржава бярэ на сябе статус нэўтралітэта і заяўляе аб ім (як гэта рабілі ў Навейшай гісторыі Эўропы Швэцыя, Швайцарыя, Іспанія, Бэльгія і г.д.), то палітычнае кіраўніцтва робіць наступным чынам. Не заключае ніякіх вайсковых хаўрусаў і пагадненьняў ні зь якім з бакоў, не дапускае на сваю тэрыторыю чужыя войскі, не пасылае свае войскі за межы краіны, нават устрымліваецца на афіцыйным узроўні ад рэзкіх ацэнак палітыкі ўцягнутых у канфлікт дзяржаў. Нэўтральная дзяржава папярэджвае ўсіх, што ў выпадку парушэньня чужымі войскамі яе тэрытарыяльнай недатыкальнасьці, яе армія будзе аказваць узброены супраціў любому агрэсару (так, напрыклад, рабіла армія Швайцарыі ў чэрвені 1940 года, калі гітлерскі вэрмахт парушыў яе дзяржаўныя межы). Для нэўтральнай краіны ўсе дзяржавы роўныя. Яна не прымае нічый бок ва ўмовах пагрозы канфлікта або падчас канфлікта. Парушэньне дзяржаўнага сувэрэнітэту разглядаецца ў рамках міжнароднага права як вельмі сур’ёзнае міжнароднае злачынства.

А пра што urbi et orbi заяўляе лукашыстоўскі міністр? Чытаем чорным па беламу:
“Да, сегодня нет таких прямых угроз, но мы не можем сказать, что застрахованы от этого в будущем с учетом развития конфронтационной ситуации, которую мы наблюдаем сегодня в нашем регионе. Взаимные претензии и геополитическое противостояние между Востоком и Западом, между Россией и США, приостановление участия США в Договоре о ликвидации ракет средней и малой дальности, тлеющие и новые конфликты, рост обвинительной риторики в адрес друг друга. Мы можем говорить сегодня об очередном витке «гонки вооружений», все стороны предпринимают соответствующие усилия в этом плане. Конечно же, мы не можем спокойно наблюдать за этими процессами в сфере безопасности, которые являются весьма чувствительными для нашего региона. (…)
У нас в рамках нашего всестороннего взаимодействия с Российской Федерацией существуют соответствующие планы военного и военно-технического сотрудничества. У нас создана так называемая региональная группировка войск. В нашем регионе совместно с Россией они работают по соответствующим планам и программам. Здесь нет никакого противоречия. Мы очень плотно сотрудничаем и с Россией в военно-технической сфере”.

Цікаўныя школьнікі ведаюць, а міністр МЗС РБ “ня ведае”, што існуючы ў Беларусі рэжым ад пачатку свайго існаваньня растаптаў нэўтральны статус Беларусі, не зрабіўшы, аднак, юрыдычнай і публічнай карэкцыі гэтага статусу. Такім чынам, усе рэжымныя заявы пра палітычны і вайсковы нэўтралітэт Беларусі зьяўляюцца дэмагогіяй і хлусьнёй. Краіна даўно і “усебакова” (паводле Ул. Макея) уцягнута ў сфэру агрэсіўнай ваеннай палітыкі Расеі.

Беларуская армія дэ факта (а часткова нават дэ юрэ) зьяўляецца падраздзяленьнем узброеных сілаў РФ, прыкладна ў статусе вайсковай акругі. Гэтая сітуацыя супярэчыць Канстытуцыі Беларусі і жаданьню абсалютнай большасьці нашага народа, але гэта не цікавіць прамаскоўскі рэжым.
Можна было б зразумець, калі б сапраўднае нацыянальнае кіраўніцтва Беларусі, не жадаючы дражніць Маскву, рабіла б супакойваючыя заявы, а само цішком супрацоўнічала з заходнімі дэмакратычнымі краінамі, шукаючы там абароны ад усходняй імпэрыі. Але існуючы рэжым зрабіў адваротны выбар, прадыктаваны той жа Масквой, — вайсковы хаўрус, сумесная ваенная стратэгія і тактыка з краінай, якая ўжо вядзе захопніцкія войны, палохае сьвет ядзернай зброяй, забівае людзей і нішчыць гарады і паселішчы ў розных краінах. На самой справе наша тэрыторыя, наша армія і наш народ зьяўляюцца першым эшалёнам абароны Масквы. І робіцца гэта пад фальшывым сьцягам “нэўтралітэта”.

Такую палітыку некаторыя з камэнтатараў называюць “самагубчай”. Але трэба зразумець, што рэжымнае начальства ў Менску не зьбіраецца паміраць у ваеннай канфрантацыі паміж Расеяй і дэмакратычнымі краінамі. Рэжымныя разьлічваюць, што пакутваць і паміраць, абараняючы Расею, будуць толькі армія і насельніцтва Беларусі. А для рэжымнай вярхушкі знойдуцца бункеры і камфортны прытулак у Маскве (або Растове). Такая антынародная палітыка ёсьць забойчай, а не замагубчай.

Куды б не накіравала пуцінская Масква зьнішчальныя ўдары сваёй агрэсіі – на Украіну, Польшчу або краіны Балтыі – у любым выпадку тэрыторыя Беларусі будзе галоўным плацдармам агрэсіі. Сюды ж (гэта натуральна) будуць скіраваныя магутныя ўдары ў адказ ад дэмакратычных краін. Ніхто ня будзе слухаць абывацельскіх завярэньняў з нашай тэрыторыі, што “мы вайны не хацелі, ды мы ня думалі, што так атрымаецца”. Масква праз некаторы час можа спыніць баявыя дзеяньні і пайсьці на мірныя перамовы. Але для нас гэта ўжо ня будзе мець ніякага значэньня. Нас і нашую краіну ўжо “пусьцяць у расход” шырокім жэстам крамлёўска-лубянскага баярства. Так ужо было і ў 17-м і ў 18-м стагоддзях, калі Масковія не лічылася з сапраўдным статусам дзяржаўнага сувэрэнітэту ВКЛ, і ў 1812, 1914-18, 1939-44 гадах, калі Беларусь была ператворана ў зону чужога зьнішчальнага канфлікта ўжо на правах расейскай калоніі.

“Спэцапэрацыя ўцёмную”, разыграная Масквой на працягу сьнежня, азначае імклівае набліжэньне Беларусі да вайны.

Сарваць жудасныя планы расейскага агрэсара і ягоных мясцовых васалаў можа толькі адзінадушны супраціў Беларускага народа. У 2019 годзе павінна разгарнуцца наша нацыянальнае змаганьне за мір, за вызваленьне ад каланіяльнай залежнасьці ад Імпэрыі Зла, за вяртаньне Беларусі ў эўрапейскую цывілізацыю. Альтэрнатывы народнаму супраціву няма.

Мікола Юніцкі

2/1/2019 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2019
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь