Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Minsko režimas pašalino Kryžių skirto stalinistiniam lietuvių tautos genocidos aukų atminti Kurapatoje, Minsko priemiesčiuose

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – Беларускі Народны Фронт
Conservative Christian Party – Belarusian Popular Front
Minsk (Belarus)
narodnaja-partyja.org; bielarus.net

Gruodžio 27, 2018 metais baltkrievių patriotai grupuotę pastatė ąžuolų Kryžių skirto stalinistiniam lietuvių tautos genocidos aukų atminti Minsko priemiesčiuose – Kurapatoje. Nuo 1937 m. iki birželio 23, 1941 m. NKVD nušovė Kurapatoje daugiau nei 250 000 žmonių, tarp jų buvo lietuviai. Nuo 1988 m. Baltarusijos žmonės sukūrė didingas Tautos Memorialas – daugiau nes 500 kryžių ant aukų kapų. Visus tuos metus režimas bandė sunaikinti kapus ir kryžius. Patriotai apsaugodavo šventovė Kurapatoje. Далей...

28/1/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Разважаньні расейскага эмігранта.

Банда і Гундзяеў

Перш за ўсё, трэба разумець, што Расея – гэта краіна з абсалютна бяспраўным народам, які ня мае ніякіх рычагоў ціску на сваю ўладу, ня мае дэмакратычных выбараў. І гэты народ напампоўваецца прапагандай праз тэлебачаньне. А людзі, якія больш-менш думаюць, могуць паддавацца рэпрэсіям. Далей...

28/1/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Адміністрацыйны “працэс” за ўсталяваньне Крыжа памяці летувіскіх ахвяраў у Курапатах

22 студзеня 2019 г. адбыўся адміністрацыйны працэс, арганізаваны камісіяй па ідэалогіі, культуры і моладзі Менскага раённага выканаўчага камітэта. На працягу працэса і пасьля яго на тэрыторыі перад будынкам Менскага райвыканкама знаходзілася некалькі групаў асобаў у цывільным, некаторыя зь іх вялі відэаздымкі, у тым ліку ў той час, калі запрошаныя журналісты вялі відэазапіс інтэрв’ю з людзьмі. Калі журналісты і грамадзяне запатрабавалі ў гэтых асобаў прад’явіць дакуманты, адразу ж прыбыў міліцэйскі патруль. Далей...

23/1/2019 › Навіны

Камэнтаваць


РЭЖЫМ ПЕРАСЬЛЕДУЕ ПАТРЫЁТАЎ

за ўсталяваньне крыжа ў Курапатах у памяць расстраляных літоўцаў

18 студзеня ў Менскі раённы выканаўчы камітэт былі выкліканы на пасяджэньне камісіі аддзела ідэалагічнай працы, культуры і моладзі Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, і Валеры Буйвал, сакратар Управы Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. На іх былі складзены пратаколы ў тым, што яны “парушылі парадак і ўмовы выкананьня працаў на гісторыка-культурнай каштоўнасьці” ў Курапатах. А менавіта ў тым, што яны ўсталявалі на магілах пакутнікаў крыж у памяць расстраляных у Курапатах літоўцаў і тым самым “нанесьлі шкоду культурнай каштоўнасьці”. Далей...

19/1/2019 › Навіны



Беларусь у расейскай гібрыднай вайне

У гібрыдных войнах насельніцтва акупаваных тэрыторый выкарыстоўваецца як гарматнае мяса для вядзеньня канвэнцыйных ваенных дзеяньняў, удзел у якіх дзяржава-агрэсар не прызнае. Гэта ёсьць танны спосаб весьці агрэсіўную вайну і пры гэтым сысьці ад адказанасьці. Далей...

18/1/2019 › Навіны

Камэнтаваць


КРАМЛЁЎСКІ ТЭАТР ГІБРЫДНЫХ ДЗЕЯНЬНЯЎ

(Выступ на студзеньскім 2019 года Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”)

…Пад канец 2018-га года крамлёўцы, як звычайна, ставяць спэктакль, альбо нават ладзяць відовішча на беларускую тэму. Задача прыдушыць сатрапа і адкусіць кавалачак Беларусі (эканомікі, выгады, сувэрэнітэту і г.д.). Гэта ёсьць тэставаньне Масквой яе антыбеларускай палітыкі. Крамлю трэба праверыць і пераканацца, якія вынікі, як ідуць справы, а заадно прыціснуць сатрапа, каб не распускаўся. Падрыхтоўка да захопу Беларусі вядзецца Масквой няспынна, таму тэставаньне ўваходзіць у руціну яе гібрыднай вайны. Маскве хацелася б удушыць нашу краіну так, каб можна яе было забраць голымі рукамі, без супраціву. Далей...

18/1/2019 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Беларуская дзяржава і беларуская салідарнасьць – гарантыя вольнай будучыні для беларусаў

(Студзеньскі Сойм 2019 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

13 студзеня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” «Крамлёўскі тэатр гібрыдных дзеяньняў» (публікуецца). Старшыня прааналізаваў палітычныя і інфармацыйныя працэсы вакол чарговай “кампаніі інтэграцыі” Беларусі ў Расею, даў ацэнку гэтай зьяве. Далей...

18/1/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Спачуваньне сябру

Выказваем нашы шчырыя спачуваньні сп. Зьміцеру Патаповічу, сябру Управы КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”, ягонай сям’і і блізкім у сувязі з напаткаўшым яго горам – сьмерцю бацькі. Няхай будзе пухам родная зямля беларускаму патрыёту.

Сябры і кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Аджаджэньне”

14 студзеня 2019 г.

15/1/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Агент “Міхаіл”

Патрыярх Кірыла ўвесь час быў глыбака перакананы ў тым, што Украіне ніколі ня ўдасца стварыць сваю памесную аўтакефальную царкву. Такі пункт гледжаньня быў агучаны яшчэ на пачатку 2000-х гадоў, пра што ў інтэрв’ю журналістам “5 канала” распавёў экс-дэпутат Вярхоўнай Рады, генэрал-маёр Рыгор Амельчанка. Далей...

8/1/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Лідэры змагарных нацый: генэрал Шарль дэ Голь

18 чэрвеня 1940 года, калі Францыю займалі нямецкія войскі, а маршал Пэтэн пасьпяшаўся падпісаць перамір’е, адзін французкі генэрал заклікаў працягваць змаганьне. На хвалях ВВС Шарль дэ Голь выступіў са зваротам, які пазначыў нараджэньне Супраціву нацыстоўскай Нямеччыне. Далей...

8/1/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Голас вайны

Мы понимаем, что такое государство, как Беларусь, среднее по размерам, не может выжить в настоящее время, особенно в эпоху финансово-экономических кризисов.
Ул. Макей

“Сэнтэнцыя” міністра замежных справаў РБ Ул. Макея, што гучыць як сьмяротны прысуд нашай Беларускай Дзяржаве, не выпадкова ўзята намі ў якасьці эпіграфа да гэтага тэкста. Гэта абсалютна ўнікальная заява. Трэба прызнаць, што тав. Макей праявіў тут неардынарную шчырасьць – гэта ёсьць дэфіцытны тавар на міжнародным інфармацыйным рынку. Дзякуй яму за гэта, такога сёньня не дачакаешся ні ад А. Лукашэнкі, ні ад Ул. Пуціна, ні ад С. Лаўрова, сапраўднага, маскоўскага начальніка тав. Макея па МЗС. Далей...

2/1/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Фальшывы тэлевечар на БТ як мэтад антыбеларускай палітыкі

Вядома, што для большасьці насельніцтва нашай краіны менавіта сустрэча Новага года зьяўляецца галоўным сьвятам. Савецкая традыцыя “семейного праздника”, мабыць, яшчэ доўга застанецца жыць у масавай сьвядомасьці, замяняючы сабой сапраўдную каштоўнасьць чалавека, сям’і і грамадзтва – сьвяткаваньне Нараджэньня Хрыста. Доўга яшчэ будуць курсаваць па нашай сацыяльнай арбіце п’яныя рускагалёкаючыя дзеды-марозы і сьнягуркі, у беларускім космасе будзе раўці дзікая і безгалосая расейская папса. Далей...

2/1/2019 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2019
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024