Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазняк: ВІНШАВАНЬНЕ З НОВЫМ ГОДАМ

Дарагія землякі, дарагія Беларусы!
Віншую ўсіх з Новым 2019 Годам!
Зычу шчасьця ўсім нам і нашай дарагой Бацькаўшчыне Беларусі.
Беражэм нашу Беларусь! Гэта наш сьветлы дом. Наша зямля. І нідзе няма лепш, як на радзіме ў роднай Беларусі.


Той, хто паезьдзіў па сьвеце, пажыў за мяжой, той гэта ведае. Нам толькі трэба навесьці парадак у сваім доме, збавіцца ад вельмі нядобрых палітыкаў, што прадаюць краіну. Збавіцца і зьберагчы Беларусь.

Апошнім часам мы чуем, што некаму ўсё зямлі мала. Сапсавалі, загадзілі ўвесь Сібір, нават тундру, а ім яшчэ Беларусі нехапае, каб і тут усё высмактаць і ператварыць у памыйку.

І вось іхняя агентура робіць спэктаклі, быццам бы апытаньне ў Сеціве па нашых абласьцях, хто хоча далучыцца да Расеі.

Найперш такім апытаньням нельга верыць, бо гэта прапаганда з чужой ініцыятывы. Другое — робіцца гэта, каб любым спосабам падзяліць нашае грамадзтва і сутыкнуць людзей. І трэцяе — усяліць ў галовы недасьведчаных людзей думку, што можна праз рэфэрэндум ліквідаваць свю дзяржаву, ці аддаць сваю зямлю акупантам, суседзям ці нейкім агрэсарам.

Памятайма, што пытаньне аб існаваньні дзяржавы, суверэнітэту, анэксіі і іншых чыньнікаў, зьвязаных з існаваньнем краіны, забараняецца выносіць на рэфэрэндум ня толькі згодна законаў Беларусі, але і ва ўсім сьвеце.

Мы бачылі, што бывае акупант захоплівае частку тэрыторыі краіны праводзіць там свой нібыта рэфэрэндум. На такія варожыя рэфэрэндумы акупаванаму насельніцтву, зразумела, ня трэба хадзіць. Такія рэфэрэндумы нічога ня значаць. Гэта акупацыйная тактыка агрэсараў, каб прыдумаць падтрымку агрэсіі. Вось такое мы бачылі на акупаваных частках Украіны.

Беларусы — разумны старажытны вялікі народ, які некалі стварыў магутную дзяржаву — Вялікае Княства Літоўскае, культура якога ўплывала на ўсю усходнюю Эўропу, а мова беларуская была дзяржаўнай, выкарыстоўвалася ў дыпляматыі. Гэта ўсё жыве ў нашай мэнтальнасьці. І таму мы іншыя ад нашых суседзяў.

У новым 2019 годзе мы мусім быць салідарныя між сабой. Ніхто за плячыма народу ня мае права і ня можа вырашаць лёс народа і яго краіны.

Прэзідэнтаў з дваццаціпяцігадовым тэрмінам не бывае. Бываюць толькі узурпатары, што незаконна ўтрымліваюць уладу. Усе іхныя рашэньні і дэкрэты незаконныя, а дамрвы нікчэмныя.

У Вольнай Беларусі адразу будуць адменены ўсе антылюдзкія дэкрэты ўзурпатара. Людзі атрымаюць зямлю, вольнае права прадпрыймальніцкай дзейнасьці. Будуць ліквідаваныя ідэолагі на месцах працы, перагледжана і адменена кнтрактная сістэма. Будзе вернута ўсходняя мяжа, беларускае радыё і тэлебачаньне, нацыянальная дзяржаўная сімволіка, пашана да беларускай мовы і культуры. Пачнуцца рэформы і вольныя парляманцкія выбары.
У Новым 2019 годзе набліжайма Вольную Беларусь! Будзьма гатовыя яе абараняць ад любога агрэсара. Рыхтуймася да абароны Айчыны. Хай будучыня нашай краіны і нашых людзей будзе сьветлый і прыгожай!

З новым Годам!
Слава Айчыне!
Жыве Беларусь!

Зянон Пазьняк
31 сьнежня 2018 г.

31/12/2018 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2018
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024