Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Подых катастрофы

П р а д м о в а
Перш чым прачытаць гэтую аголеную інфармацыю А. Ляшкевіча трэба настроіцца на тры неабходныя рашэньні. (Ня маючы іх у галаве, – ня трэба й чытаць):
1. Усім насельнікам Рэспублікі Беларусь трэба рэальна рыхтавацца да збройнай абароны Айчыны супраць расейскага агрэсара.
2. Усім насельнікам Рэспублікі Беларусь трэба рэальна рыхтавацца да ліквідацыі здрадніцкага рэжыму Лукашэнкі.
3. Каб перамагчы трэба гуртавацца вакол Беларускай Нацыянальнай ідэі.

Зянон Пазьняк

Мізансцэна мела дэманстрацыйны характар і адмыслова была разыграна на правінцыйных падмостках у Берасьці. Фармальна яна называлася “сустрэчай двух прэм’ераў”. Маскве вельмі важна было прадэманстраваць галоўнаму начальніку свайго васальнага рэжыму, што ён адсунуты ў бок пры абмеркаваньні важнейшых стратэгічных установак, выстаўленых Крамлём Беларусі. Начальніку, да якога ў кабінэт вадзілі заштатных расейскіх «мэраў» і нават драбнейшых па статусу расейскіх гасьцей, павінна было стаць зразумелым, што зь ім ня лічацца і ў любы момант могуць замяніць яго на больш падпарадкаваную постаць. Ён гэта зразумеў і, як ужо бывала, у адказ на завочны ўльтыматум сваіх маскоўскіх гаспадароў махаў рукамі з экрана тэлевізара і кляўся ў “пасьлядоўнай прыхільнасьці да інтэграцыі”, бо паводле логікі лукашызма, менавіта гэта зьяўляецца формай “абароны сувэрэнітэта”, за які ён таксама кляўся. Беларускае грамадзтва, прызвычаянае да абсурдаў, амаль не заўважыла палітычную падзею. Выказваем упэўненасьць, што т. зв. “вярхі сістэмы” яе заўважылі, але яшчэ неабходна сабраць інфармацыю аб тым, як яны паставіліся да яе. Пра гэта ніжэй.

Дык вось, калі сьцісла, Масква запатрабавала ад антыбеларускага рэжыму рыўка ў “інтэграцыйных прасцэсах”. 13 cьнежня ў Берасьці адбылася афіцыйная сустрэча прэм’ераў РФ і РБ Дз. Медведева і С. Румаса, на якой крамлёўскі прадстаўнік выставіў асноўныя тры пункты “далейшай інтэграцыі”: сумесная мытная служба, адзіны эмісійны цэнтр і адзіная судовая сістэма. Для Беларусі гэта азначае магутны ўдар па дзяржаўным сувэрэнітэце, у выніку якога наша краіна ператвараецца ў аналаг акупаваных Расеяй Абхазіі, Паўднёвай Асэціі, Прыднястроўя, “ДНР” і “ЛНР”. Пасьля такой апэрацыі (каі б яна адбылася) Беларусь траціць Незалежнасьць.

Крэмль прыступае да фінальнай стадыі сваёй імпэрыялістычнай шматхадоўкі, курс на якую быў ўзяты крамлёўцамі пасьля правалу спробы брутальнага захопу Беларусі спосабам антыканстытуцыйнага путчу ў 1996 годзе, калі супраціў дзесяткаў тысячаў патрыётаў на вуліцах нашай сталіцы сарваў планы захопнікаў.

Пуцінская групоўка прышла да высновы, што Беларуская дзяржава ўжо дастаткова расхістана і рызыкаваць рэзкімі дзеяньнямі ўжо можна. У Беларусі праведзена татальная русіфікацыя і здушэньне ўсяго беларускага, народная гаспадарка цалкам кантралюецца расейскай дзяржмафіяй, а яе лепшая прадукцыя вывозіцца ў Расею без аплаты. Беларуская армія афіцыйна падпарадкавана расейскім генэралам і мінабароны РФ, зьяўляецца банальным элемэнтам расейскай ваеннай дактрыны. Лукашыстоўская бюракратыя ўсіх узроўняў выдрэсіравана на вернасьць Расеі. Пра КГБ РБ мы ўжо маўчым, там усё зразумела – філіял ФСБ.

Цяпер Масква агучыла сваё жаданьне зрабіць апошнія штрыхі ў гэтай сумнай карціне. Розначытаньняў у дэкларацыі, зробленай расейскім прэм’ерам, ня можа быць. Зразумела, што адзіным эмісійным цэнтрам будзе Масква і адзінай валютай будзе расейскі рубель. Рублёвыя ўклады грамадзян у банках будуць пераводзіцца ў расейскія рублі, і хто ўпэўнены, што курс абмену будзе адэкватны, а не рабаўнічы? А што будзе з даляравымі ўкладамі беларускіх грамадзян? Нехта спадзяецца, што іх не перавядуць у расейскія рублі, і ня скажуць потым, што “так лепш і надзейней?

Мытняй на нашых дзяржаўных межах будуць камандваць расейскія службоўцы. Суд і суддзі будуць расейскімі. У выніку імпэрыя накладае сваю лапу на апошняе, што сымвалічна заставалася пад абрэвіятурай “РБ”. Як будзе ўніфікавацца заканадаўства, якім коштам уводзіцца расейскі рубель – гэта для Масквы ня мае важнасьці, усё аплоціць беларускае грамадзтва.
Ёсьць над чым задумацца згаданым “вярхам”. Беларускае чынавенства розных узроўняў і жанраў павінна зразумець, што ў выніку “інтэграцыйнага рыўка” іх чакае адсоўваньне з пасадаў і новыя прыгоды ў асабістым жыцьці і кар’еры. Іх месца збольшага (як гэта было пры СССР) зоймуць расейскія чыноўнікі, прыроўненыя ў грамадзянскіх правах да грамадзян РБ.

Вернападданства і “истинная русскость” у разьлік брацца ня будуць, гэта ёсьць звычайная каланіяльная палітыка любой імпэрыі, якая набывае новую тэрыторыю. У лепшым выпадку беларускім службоўцам у мундзірах і без мундзіраў запрапануюць рабіць кар’еру ў жудаснай расейскай глыбінцы (“вы же по-русски умеете? – вот и давайте…”).

У цэлым беларускае грамадзтва ў выпадку рэалізацыі маскоўскага акупацыйнага плану чакае становішча, якое пануе ў расейскіх правінцыях – зьбядненьне, эканамічны і сацыяльны развал, дэмаралізацыя і хаос. Калі крамлёўцам не шкада свайго народанасельніцтва, то можа яны зьлітасьцівяцца з беларусаў? Наўрад ці.

Зразумела, што рэалізацыя “рыўка” запланавана Масквой на 2019 год і разьлічана на выкарыстаньне псэўдавыбараў. У канструкцыі, зьляпанай каланіялістамі, няма самага галоўнага – легітымнасьці. Усё пабудавана на нелегітымным, антыканстытуцыйным грунце т. зв. “саюзнай дзяржавы” і таму ня мае пэрспэктывы міжнароднага прызнаньня. Маскве трэба запоўніць рэжымныя “палаты” сваімі людзьмі, даказаць дэмакратычнаму сьвету, што “выбары» ў лукашысцкі «парлямант» прайшлі празрыста і дэмакратычна, а потым галасаваньнем расейскай агентуры ў вышэйшай заканадаўчай структуры рэжыму забясьпечыць нібыта легальную падкладку свайго захопу Беларусі. Крамлю не хацелася б выкрыстаць тут рэфэрэндум, бо выкарыстаньне рэфэрэндума ў гэтым выпадку антыканстытуцыйнае. Таксама Масква не хацела б паўтараць брутальную мадэль крымскага галасаваньня, калі ў 2014 годзе ў Сімферопалі дэпутаты Крымскай аўтаноміі Украіны галасавалі пад люфамі аўтаматаў за далучэньне да РФ.

Трэба было б хвалявацца, калі б нашу краіну хацела захапіць нейкая высокаразьвітая і стабільная дзяржава (такіх жадаючых няма на эўрапейскай палітычнай арэне). І тым больш грамадзтва павінна трывожыцца, калі захопам пагражае Расея – ізгой міжнароднай супольнасьці, аўтарытарная імпэрыя, дзе палітычнае кіраўніцтва ўсіх узроўняў раскрадае нацыянальныя багацьці, зьнішчае мовы і культуры паняволеных народаў і вядзе захопніцкія войны. Нас хоча захапіць краіна, дзе пануюць галеча і нянавісьць усіх да ўсіх, імпэрыя, якая стаіць на парозе свайго краху і жудасных падзей, якія будуць суправаджаць гэты крах. Калі беларусы дапусьцяць зьдзяйсьненьня маскоўскага плану, нас чакае удзел у расейскай катастрофе на роўных правах зь іншымі акупаванымі народамі.
Беларускае грамадзтва мусіць дзейнічаць. Павінна распаўсюджвацца праўдзівая інфармацыя пра дзеяньні і планы Масквы на нашай тэрыторыі. Людзі, незалежна ад сацыяльнага статуса – ад беларускага чыноўніка, вайскоўца, рабочага да селяніна і студэнта – павінна гуртавацца на аснове нацыянальнай салідарнасьці, Беларускай нацыянальнай ідэі і агульнага нацыянальнага інтарэсу. Нашая агульная мэта – ацалець як нацыя і дзяржава, забясьпечыць сябе самастойнае разьвіцьцё па-за кашмарам расейскай катастрофы.

На паратунак з боку лукашыстоўскага рэжыму разьлічваць не прыходзіцца, гэта ёсьць рэжым нацыянальнай здрады. Настае час неабходнай самаарганізацыі грамадзтва і салідарнага супраціву імпэрскай агрэсіі. Ня можа быць ніякай веры абяцанкам Масквы, рэкламе “сапраўднага лідэра Пуціна, які лепшы за Лукашэнку” і завярэньням афіцыёзнай прапаганды. Усё гэта фальш і хлусьня.

Грамадзтва павінна дзейнічаць насуперак планам і заклікам фальшывых. Рэжым гоніць на электаральны фарс, а людзі застаюцца дома і пакідаюць рэжым з пустымі ўчасткамі для галасаваньня. Рэжым заклікае разам з Расеяй выступіць супраць Украіны, а беларусы ўсімі сіламі і сродкамі падтрымліваюць змаганьне братоў-украінцаў. Ніякай падтрымкі зьнішчальнікам Беларусі. А калі імпэрскі вораг паспрабуе ўварвацца на нашу зямлю і завершыць разгром нашай дзяржавы, то беларусы мусяць (абавязак зацьверджаны ў Канстытуцыі) бараніць Айчыну і ўсімі спосабамі зьнішчаць акупантаў.

Няхай Масква не разьлічвае на “мірны аншлюс” нашай дзяржавы. Не атрымаецца, імпэрскія вурдалакі сваёй чорнай крывёй захлынуцца.

Алег Ляшкевіч

27/12/2018 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2018
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024