Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

СЛАВА СЛУЦКІМ ЗМАГАРАМ!

Паважаныя спадарыні і спадары!
Вітаю Вас на гераічнай Слуцкай зямлі, якой яна некалі была. Патрыятычныя дзеяньні продкаў няхай стануць нам прыкладам. І гэта не рыторыка. Над нашай дарагой Бацькаўшчынай даўно навісла небясьпека і навісае кожны дзень. Мы гэта бачым. Але іншыя думаюць, што нічога ня станецца, і шчасьліва выплыве наш карабель.

Так думалі ва Ўкраіне, пакуль ні напала на іх навала з усходу. Але ўкраінцы мелі грунт. У іх была ўкраінская школа, са сьцен якой выходзілі адукаваныя ўкраінцы з пашанай да Ўкраіны, быў украінскі кінематограф, там не было татальнай здрады і лукашызма. Нам будзе цяжэй. Але мужаймася, і найперш шануем нашу Беларускую Мову, Незалежнасьць і Свабоду.

Гэтак было тады. Тады тут, на Случчыне, Капыльшчыне, кругом і вакол жылі слаўныя людзі, якія шанавалі сваю Бацькаўшчыну Беларусь і сваю дзяржаву — Беларускую Народную Рэспубліку.

Як адбывалася тая барацьба на Случчыне, мы добра ведаем, да падрабязнасьцяў. Але заўсёды кожны год трэба нагадаць пра асноўнае, каб жыла памяць і праўда пра нашу гісторыю.

12-га кастрычніка 1920 года паміж савецкай Расеяй і пілсудзкай Польшчай, якія ваявалі на нашай тэрыторыі, быў заключаны прэлімінарны (гэта значыць папярэдні) мір, у выніку якога яны бяз нашай прысутнасьці на перамовах і бяз нашай згоды вырашылі падзяліць між сабой нашу зямлю. Мяжа падзелу праходзіла праз Менскую вобласьць, перасякала Случчыну ды Капыльшчыну, а паміж падзельшчыкамі ўтварылася 30-кілямэтровая нэўтральная зона, якая павінна была быць занятая расейцамі.

Падзел і палітыка акупантаў выклікалі рэзкае непрыняцьце сярод беларусаў. 14-15 лістапада ў Слуцку адбыўся зьезд Случчыны. На зьезьдзе была абрана Рада Случчыны, якой было даручана арганізацыя абароны і стварэньне Слуцкага войска супраціву агрэсіі. Рэзалюцыя заканчвалася словамі: “Няхай жыве Беларуская Народная Рэспубліка ў яе этнаграфічных межах!”

І далей — увага! За тры дні была сфармавана Першая Слуцкая брыгада стральцоў, якая складалася з двух палкоў і некалькіх батальёнаў. А гэта — 4000 жаўнераў. Стварыць такое войска з нуля за такі кароткі час — гэта проста фантастыка. І тым ня менш, беларусы яго стварылі.

Гэта стала магчымым таму, што па ўсёй Случчыне ўзьнікла народнае рушэньне. Бацькі ішлі на вайну, а маткі самы пасылалі сваіх сыноў, бо ніхто не хацеў мець над сабой бальшавіцкага маскаля. Прытым прышло 10000 дабраахвотнікаў. Але большую палову вярнулі да хаты, бо не было ім ні зброі, ні рыштунку. Зрэшты, з гэтых чатырох тысячаў толькі 25 адсоткаў мелі вінтоўкі. У першых баях папоўнілі забясьпечанасьць зброяй да 50 адсоткаў за кошт трафеяў.

Барацьба была вельмі цяжкай, бо супраць беларусаў ваявала цэлая ўкамплектованая 16-я расейская армія. І тым ня менш слуцкія змагары амаль месяц трымалі фронт на працягласьці ста кілёмэтраў. Прытым шмат расейскіх салдатаў-сялян, якія ненавідзелі бальшавікоў, пераходзілі на беларускі бок. Тады бальшавікі кінулі супраць беларусаў кітайцаў, якія складалі вялікую частку расейскага войска.

Да сярэдзіны сьнежня стала зразумела, што фронт супраць вялікай бальшавіцкай арды ўтрымаць ня ўдасца, і случакі адышлі за раку Лань на тэрыторыю, акупаваную палякамі. Аднак адзін батальён у колькасьці 400 жаўнераў застаўся, каб весьці партызанскае змаганьне. Тады польскія і расейскія акупанты аб’ядналіся і выдзелілі з кожнага боку па батальёну войска з кулямётамі, каб зьнішчыць беларускі партызанскі атрад. Але ў іх нічога не атрымалася найперш таму, што беларускіх партызанаў масава падтрымлівала мясцовае насельніцтва, і другое, гэта тое, што слуцкія партызаны аказаліся добрымі ваеўнікамі і змагаліся аж да 18 сакавіка 1921 года — часу заключэньня злачыннага Рыскага падзелу Беларусі паміж Масквой і Польшчай. Але й потым яшчэ доўга барацьба не сьціхала.

Усё было, як бачым, далёка ня так, як часам напісана ў літаратуры. Ніхто самахоць у магілу ня клаўся і ямы сабе не капаў, але змагаліся, колькі было змогі і сілы, і паказалі прыклад усім пакаленьням наперад, што за Айчыну і за яе свабоду трэба змагацца, нягледзячы на сілу ворага.

Вось жа гэта няхай стане нашым дэвізам: ЗЬ МЕЧАМ — ДА ПЕРАМОГІ!
Ці, як некалі, выпраўляючыся ў паход на немцаў, пісаў ім сьмелы Давыд Гарадзенскі: “Нас мала, літасьці не чакайце”.

І калі недзе там далёка сядзяць крамлёўскія гномы і бесперастанку рахуюць, як ім выгадна загарнуць Беларусь, то хай лепш пакінуць надзеі свае назаўсёды, бо якраз тут, у Беларусі, у чарговы раз яны знойдуць сваю магілу.
Слава Слуцкім змагарам!
Слава Айчыне!
Жыве Беларусь!

25 лістапада 2018 г. Зянон ПАЗЬНЯК

4/11/2018 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2018
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024