Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Ушанаваньне герояў Слуцкага Збройнага Чыну

slucak18-027h.JPG
25 лістапада на заклік Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ беларускія адраджэнцы правялі традыцыйныя мэмарыяльныя мерапрыемствы на гераічнай Случчыне. Былі праведзены шэсьці і мітынгі на месцах баёў Слуцкага Збройнага Чыну: у Грозаве, Семежаве і Вызьне (цяпер Чырвоная Слабада). У Слуцку людзі таксама прайшлі шэсьцем пад нацыянальнымі Бел-Чырвона-Белымі Сьцягамі і правялі мітынг у мясцовым парку. У мерапрыемствах узялі ўдзел вялікая група менчукоў і патрыёты Беларусі з розных рэгіёнаў нашай краіны – вэтэраны фронтаўскага змаганьня, маладыя юнакі і дзяўчаты, некалькі сем’яў з дзецьмі.

Быў заслуханы зварот сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і БНФ “Адраджэньне”, — “Слава Слуцкім Змагарам” (публікуецца). Вёў мітынгі сп. Алесь Чахольскі, адказны сакратар КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. З прамовамі выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Партыі і Фронту, і шэраг удзельнікаў мерапрыемстваў. Выступоўцы распавялі пра гісторыю Слуцкага Збройнага Чыну і ахвярны подзьвіг Беларускай Народнай Арміі, якая пад Сьцягам БНР бараніла ў няроўным змаганьні нашу Айчыну ад дзікай маскоўска-бальшавіцкай арды. Гэта быў працяг тытанічнага змаганьня нашай нацыі супраць захопнікаў з маскоўскага усходу, якое беларусы вялі на працягу стагоддзяў, баронячы ўсю эўрапейскую цывілізацыю.

Дагэтуль існуючы ў Беларусі рэжым адмаўляецца ўшанаваць нашых нацыянальных герояў помнікамі і адкрыцьцём гістарычнай праўды для нашага народу і ўсяго сьвету. Штогод акупанцкія паслугачы ставяць на беларускай зямлі помнікі чужынскім генэралам і казакам, якія нападалі на Беларусь і залівалі яе крывёй. Вечна так ня будзе. Ужо блізкі час, калі гістарычная справядлівасьць будзе адноўлена.

Пагроза з Усходу застаецца актуальнай і для сёньняшняга пакаленьня нашага народу. Масква пагражае вялікай вайной усяму сьвету, абяцаючы сьмерць і зьнішчэньне мільёнам людзей. У той жа час насельніцтва Расеі пакутуе і вымірае абрабаванае і прыніжанае сваім крамлёўска-лубянскім кіраўніцтвам. Масква хоча, каб такі кашмар быў паўсюль – гэта і ёсьць “трыумф русского міра”. Не дапусьціць імпэрскага панаваньня на нашай зямлі зьяўляецца галоўнай задачай беларускага народу ў хаўрусе з усімі дэмакратычнымі краінамі. Калі расейскі акупант уварвецца ў Беларусь, то хай ведае – беларусы будуць бараніць сваю Бацькаўшчыну, як слуцкія героі.

Выступоўцы зьвярнуліся да прысутных службоўцаў рэжыму. Тыя, хто цяпер служыць антыбеларускаму рэжыму і дзейнічае супраць патрыётаў, фактычна, выконваючы загад Масквы. Яны павінны ведаць наступнае: калі арда прыйдзе сюды, то іх не пакінуць на цяперашніх месцах. Іхныя пасады зоймуць расейскія службоўцы, а мясцовых халуёў, што не абаранялі сваё, пашлюць на службу ў Сібір, на Далёкі Усход, на Каўказ, у Сірыю. Пра гэта сьведчыць досьвед акупаваных Масквой тэрыторый Украіны. Чыноўнікаў і службістаў, якія здрадзілі Украіне, масава накіроўваюць з Данбаса і Крыма ў дзікую расейскую глыбінку. Туды ж накіроўваюць служыць у расейскую армію і крымскіх прызыўнікоў. У гэтых чыноўнікаў яшчэ ёсьць выбар: або падтрымаць маскоўскае ўварваньне і сваю пагібель, або стаць на бок народа і абараніць Беларусь.

Грамада гукала “Жыве Беларусь!”, “Жыве вечна!” Да крыжоў, усталяваных фронтаўцамі ў мінулыя гады, былі ўскладзены кветкі і вянкі, людзі запалілі зьнічкі. На ўсіх месцах Слуцкага Збройнага Чыну беларусы сьпявалі свае ваярскія песьні і нацыянальны гімн “Магутны Божа”.

2slucak18-015p.JPG

99776_op.JPG

a-1slucak18-009p.JPG

b-3slucak18-032p.JPG

c-4slucak18-043p.JPG

slucak18-051p.JPG

slucak18-052p.JPG

slucak18-059p.JPG

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

27/11/2018 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2018
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2018
Сувязь