Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

СЛАВА СЛУЦКІМ ЗМАГАРАМ!

Паважаныя спадарыні і спадары!
Вітаю Вас на гераічнай Слуцкай зямлі, якой яна некалі была. Патрыятычныя дзеяньні продкаў няхай стануць нам прыкладам. І гэта не рыторыка. Над нашай дарагой Бацькаўшчынай даўно навісла небясьпека і навісае кожны дзень. Мы гэта бачым. Але іншыя думаюць, што нічога ня станецца, і шчасьліва выплыве наш карабель. Далей...

27/11/2018 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Ушанаваньне герояў Слуцкага Збройнага Чыну

slucak18-027h.JPG
25 лістапада на заклік Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ беларускія адраджэнцы правялі традыцыйныя мэмарыяльныя мерапрыемствы на гераічнай Случчыне. Былі праведзены шэсьці і мітынгі на месцах баёў Слуцкага Збройнага Чыну: у Грозаве, Семежаве і Вызьне (цяпер Чырвоная Слабада). У Слуцку людзі таксама прайшлі шэсьцем пад нацыянальнымі Бел-Чырвона-Белымі Сьцягамі і правялі мітынг у мясцовым парку. Далей...

27/11/2018 › Навіны

Камэнтаваць


Маскоўскія імпэрскія фантазёры мосьцяць шлях Беларусам у “Великую Евразию”

Дарагія беларусы, асабліва моладзь! Уважліва ўчытайцеся ў цытаваны тэкст з афіцыёзнай інфармацыйнай прасторы. За траскучым словаблуддзем і барочнымі завіткамі фраз (чаго вартая толькі “інтэграцыя інтэграцый”!) праступае дзікае мурло маскоўскай імпэрыі, якая мае намер паглынуць нашу краіну і нас з вамі. Нас настойліва запрашаюць у “Великую Евразию”. Далей...

27/11/2018 › Навіны

Камэнтаваць


Рэжым перасьледуе дырэктара Грамадзкай дырэкцыі Народнага мэмарыяла Курапаты Алеся Чахольскага

13 лістапада ва УДАІ УУС Мінаблвыканкама адбыўся паўторны разгляд адміністратыўнай справы ў дачыненні Алеся Чахольскага — адказнага сакратара ўправы сойму Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ. Начальнік спецпадраздзялення па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху УДАІ Мінаблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Яраслаў Жук ухваліў пастанову пра спагнанне з Алеся Чахольскага штрафа паводле арт. 18.23 ч.3 КаАП РБ у памеры 3 базавых велічыняў (73,5 руб.). Далей...

27/11/2018 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2018
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2018
Сувязь