Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ЦЯЖКІ ЧАС IV

cc-18-fot.jpg
У лістападзе выйшла чарговая кніга Зянона Пазьняка. Пасьля сямігадовага перапынку зноў адноўлена выданьне сэрыі кніг «Цяжкі час». Выдадзены чацьверты том. Выданьне ажыцьцёўлена ў стандартным для гэтай сэрыі фармаце «Леттэр» (амэрыканскі аналаг А4), аб’ём 562 старонкі. (Электронны склад, макет, графіка і афармленьне зроблены самым аўтарам; друк коштам аўтара). Прэзэнтацыя адбудзецца ў пачатку сьнежня ў Нью-Ёрку; у студзені 2019 года – у Варшаве.

У прадмове да выданьня аўтар напісаў, што ў чацьвертым томе сабраныя выбраныя артыкулы і матар’ялы, якія даюць праекцыю на падзеі і зьмест 2011-2015 гадоў. Гэты час акрэсьлены аўтарам як час актывізацыі акупацыйнай русіфікатарскай палітыкі рэжыму і разбурэньня беларускай грамадзянскай супольнасьці. Беларусь панесла грамадзкія і сацыяльна-культурныя страты.

Гэты час характарызаваўся абвастрэньнем міжнароднага становішча і разбурэньнем ялцінскага парадку сьвету ў выніку ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны ў 2014 годзе, захопам яе тэрыторый. Напад Расеі на Украіну быў нечаканы для Эўропы, але найбольш для беларускай, так званай, дэмакратычнай інтэлігенцыі, прывыклай жыць яшчэ савецкімі ілюзіямі. Гэтая гібрыдная вайна і фантастычная па сваім цынізме і лжы расейская прапаганда, накіраваная на Беларусь праз маскоўскае тэлебачаньне, раскалола беларускае грамадзтва. З ўсёй відавочнасьцю стала відаць расейская падрыхтоўка да захопу Беларусі па ўкраінскім сцэнары. Гэтая тэма стала галоўнай у нацыянальна-вызвольным сэктары грамадзтва, адлюстравана ў гэтым зборы.

Чацьверты том выходзіць ў мяккай вокладцы на афсэтнай паперы, без ілюстрацый, абмежаваным накладам. Гэта вынік аб’ектыўных прычынаў.

Аўтар лічыць, аднак, неабходным такое выданьне ў любой форме і паліграфічнай якасьці, бо яно паказвае зьмест гістарычнага часу - часу разбурэньня беларускай нацыі і выяўляе ацэнкі падзеяў з пазыцыі нацыянальнага супрацьдзеяньня і змаганьня за Беларусь.

cc-18-fot.jpg

22 лістапад 2018 г. М. Якушэвіч

21/11/2018 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2018
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2018
Сувязь