Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Л У Ч А Н О К

(У вянок памяці)

12 -га лістапада 2018 года адышоў у лепшы сьвет Ігар Міхайлавіч Лучанок. Вечны спакой яго творчай душы. Ягонае музычнае жыцьцё — гэта той выпадак, адзначаны яшчэ Гётэ, калі лаяльнасьць да рэжымаў дазволіла творцу рэалізаваць талент, на карысьць Бацькаўшчыны.

Адышоў Беларускі музычны геній. І таму жальба, жалоба і вялікая скруха. Жальба, бо ён адзін з апошніх геніяльных беларускіх творцаў ХХ-га стагоддзя, прызнаных народам. Яны, нібы метэоры, заляцелі ў ХХІ век, сьвецячы, як агонь у начы. І пасьля іх — нічога. І хоць векавая мудрасьць прароча, што “сьвятыя былі да нас, будуць і пасьля нас”, рэчаіснасьць паказвае на маразм запусьценьня. І ў гэтым ёсьць найвялікшы жаль.

200 гадоў акупацыяў і вынішчэньня культуры вялікага народа і вялікай краіны, што сягала ад мора да мора, не праходзяць бяссьледна.

Але за кожнай акупацыяй вырасталі ў змаганьні, выжываньні і барацьбе зноў і зноў геніі нацыі, якія сьведчылі пра яе несьмяротнасьць. За царатам Купала, Багдановіч, Колас, за палякамі — Максім Танк, за немцамі — Арсеньнева, за камуна-масквой — Быкаў, Барадулін, Мулявін і цэлая пляяда геніяў будучыні Беларусі.

Цяпер, пад унутраннай цемрай, нацыянальных самазабойцаў ды плебеяў Масквы — пустата і стабільнасьць упадку. Анкалогія цемры і здрады струціла карэньні. І дрэва — ссыхае, бо карэньні — ўсё.

Вось што абазначаў перад вялікай бядой сакральны купалаўскі гімн “мужыку” — асновы асноў, абпляваны чужынцамі, неабаронены нашчадкамі.

“Паўстань з народа нашага Прарок
І ў буры гром удар пад звон кайдан!”

Нішто ня мінае бяссьледна. Вялікае нараджае вялікае. Сьветлае — сьвятло. Прыўкраснае — хараство. Пакуль жыве народ.

Слава Беларускім геніям і вечная памяць!

13 лістапад 2018 г. Зянон Пазьняк

14/11/2018 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2018
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2018
Сувязь