Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Нападкі на добрыя справы

На працягу ўсяго часу дзейнасьці КХП — БНФ амаль што кожнае мерапрыемства, якое ўдавалася правесьці Партыі, суправаджалася чыноўнай атакай ўдагонку. Прытым, як правіла, надуманай і беспадстаўнай. Пастаянства гэтай руціннай прывычкі ўжо нават не зьдзіўляе. Відаць у чыноўнікаў праца такая. Звычайна ўсё патухае ў высьвятленьнях і судах. Ўражаньне, што нехта зацікаўлены марнаваць наш партыйны час і псаваць нэрвы людзям. Часам мы публікуем гэтыя паперы, каб было відаць, чым спадары ад улады займаюцца, часам друкуем свае адказы і лісты.

Нядаўна нейкія арыгіналы з дарожнага ведамства заявілі, напрыклад, што зьнішчаць Крыжы ў Народным Мэмарыяле Курапаты, бо яны псуюць ім від з Заслаўскай дарогі. Часам здаецца, што ў людзей няма ні сумленьня ні клёку, каб такое заяўляць. Курапаты ёсьць пад аховай дзяржавы, а сама дарога (а гэта “дарога сьмерці”, па ёй вазілі людзей на расстрэл) ўваходзіць ў ахоўную зону Курапатаў. Як расейцы кажуць, — “срам, господа, срам”. Ніжэй яшчэ публікуем наш ліст — адказ начальству. Такая вось камунікацыя з уладай.

Зянон Пазьняк.
—————————————————–

Мінскі абласны выканаўчы камітэт
220030, г. Мінск, ул Энгельса,4

Мінскі аблвыканкам накіраваў у адрас Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі—БНФ (далей “Партыя”) пісьмо ад 29.10.2018 г. за № 1696/77 “Папярэджанне аб парушэнні заканадаўства”.

Звяртаем вашу ўвагу на тое, што дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь (Закон Рэспублікі Беларусь ад 1994/10/05 N 3266-XII “Аб палітычных партыях”) выканаўчыя, распарадчыя органы мясцовага самакіравання не надзеленыя кампетэнцыяй выносіць папярэджанні аб парушэнні заканадаўства палітычным партыям.

Выкладзеныя ў пісьме меркаванні аб быццам бы меўшых месца парушэннх заканадаўства не адпавядаюць сапраўднасці.

Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя—БНФ у сваёй заяве на правядзенне мерапрыемства адзначыла, што бярэ на сябе ўсю адказнасьць за захаванне грамадскага парадку, бяспеку, захаванне чысціні тэрыторыі, медыцынскае абслугоўванне сіламі членаў партыі. Узятыя на сябе абавязкі Партыя выканала.

Акрамя таго, 25.10.2018 г. Партыя накіравала ў адрас Мінскага раённага упраўлення ўнутраных спраў для ўзгаднення праект дагавора “Аб аказанні паслуг”, прапануючы бязвыплатную аснову, пры гэтым спасылаючыся на п.5.2. Кіруючых прынцыпаў па свабодзе мірных сходаў БДІПЧ АБСЕ; У адпаведнасці з Кіруючымі прынцыпамі па свабодзе мірных сходаў БДІПЧ АБСЕ (Выданне 2-е), пункт 5.2 вызначана: “Органам публічнай улады неабходна ўзяць на сябе выдаткі, звязаныя з забяспячэннем дастатковага ўзроўню бяспекі (уключаючы кіраванне транспартнымі патокамі і вялікай колькасцю людзей). Дзяржава не павінна спаганяць ніякіх дадатковых грашовых сродкаў за належнае забяспячэнне аховы парадку падчас сходу. Ад арганізатараў некамерцыйных грамадскіх сходаў ня трэба патрабаваць страхавання грамадзянскай адказнасці за іх мерапрыемства”.
Ад Мінскага раённага упраўлення ўнутраных спраў на адрас Партыі не паступала ніякіх адказаў адносна ўзгаднення ўмоваў дагавора.

Таксама, звяртаем увагу на тое, што Партыя не парушыла нормы Закона Рэспублікі Беларусь “Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях”, т.б. не праводзіла несанкцыянаванае набажэнства, як указана ў папярэджанні. У аднаведнасці з часткай 5 арт. 25 Закона рашэнне кіраўніка, яго намесніка, мясцовага распарадчага, выканаўчага органа неабходна ў выпадку правядзення мерапрыемства ”маючага сваёй галоўнай мэтай задавальненне рэлігійных патрэбаў”.Згодна вызначэння, дадзенага ў арт.3 названага Закона, набажэнства (богаслужэнне) - гэта сукупнасць культавых цырымонiй i дзеянняў, якiя ажыццяўляюцца па распрацаванаму рытуалу i вынiкаюць з патрабаванняў веравызнання. Пад час мітынга ва ўрочышчы Курапаты адбывалася толькі малітва як адзін з элементаў масавага мерапрыемства, і малітва не была яго “галоўнай мэтай”.

Намеснік старшыні Кансерватыўна-
Хрысьціянскай Партыі—БНФ Ю.А.Беленькі.

6/11/2018 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2018
П А С Ч П С Н
« Кас    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2018
Сувязь