Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Новая кніга Зянона Пазьняка

kraiavid-p.JPG У кастрычніку выйшла новая кніга Зянона Пазьняка «Краявід перад нізінай» (фармат 6х9 тузін (½ леттэр), 240 старонак. Назва сэнсоўная. Гэта выбраная публіцыстыка, падабраная тэматычна. У прадмове да выданьня аўтар піша:

“Тэксты аб’яднаныя адным падыходам — асьвятленьнем небясьпечных зьяваў і працэсаў для існаваньня нацыі, культуры і цывілізацыі. Таксама адлюстравныя тэмы аб станоўчых чыньніках разьвіцьця.

Раздумляючы над некаторымі зьявамі ў цывілізацыйным краявідзе, пераконваешся ў арганізаванай зададзенасьці іх існаваньня і распаўсюду. Ёсьць безумоўная сувязь з ідэалёгіяй. Тут адчуваюцца падуплыўныя выразна кіруемыя працэсы, арыентаваныя на разбурэньне асобы чалавека хрысьціянскага тыпу і на зьмяненьне карціны сьвету. Звычайна гэта адбітак дзейнасьці лявацтва і маргінальных агрэсіўных груп. Таксама можа быць вынікам акупацыйнай палітыкі, накіраванай на вынішчэньне нацыі і культуры. Тэма вымагала б дасьледваньняў і фундамэнтальнай навуковай працы. Тут ужо шмат напісана раней (О. Шпэнглер, А. Тойнбі, С. Ханцінгтон і інш.). Яны кажуць аб схіле і ўпадку Эўропы, аб самаразбурэньні хрысьціянскіх каштоўнасьцяў, ці бо — “атлянтычнай цывілізацыі”. З таго часу сьвет моцна перамяніўся.

На сёньняшні дзень тое, што яшчэ ў палове ХХ-га стагоддзя было несуцяшальным папярэджаньнем, цяпер стала рэальнасьцю, ідэалёгіяй дэградацыі асобы. Ужо склалася абумоўленая сістэма гэтай дэградацыі, якая закранула істотныя сфэры сацыяльнага і маральнага жыцьця грамадзтва. Існуюць даволі пэссымістычныя прагнозы будучыні, заснаваныя на статыстыцы і дасьледваньнях. Давер да такіх прагнозаў невялікі, бо ніхто ня можа прадбачыць зьменлівасьць супраціву зьменлівым абставінам. Але тэндэнцыя існуе і ўплывае на паніжэньне”.

Прэзэнтацыя кнігі адбудзецца ў Нью-Ёрку ў лістападзе і ў пачатку 2019 года – у Варшаве.

4 лістапада 2018 г. Марыля Якушэвіч

4/11/2018 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2018
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2018
Сувязь