Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Дзяды 2018

5.jpg 28 кастрычніка 2018 года Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя—БНФ правяла ў Менску традыцыйны Крыжоваы Шлях і мітынг ва ўрочышчы Курапаты, прысьвечаныя Дню памяці продкаў “Дзяды”. Калёна ўдзельнікаў мерапрыемства рушыла ад гадзіньнікавага завода па вуліцах беларускай сталіцы. Дэманстранты несьлі нацыянальныя бела-чырвона-белыя сьцягі, драўляныя крыжы, сьвечкі, кветкі, зьнічкі, транспаранты. Транспаранты нагадвалі мінакам пра трыццацігадовую юбілейную дату масавага адзначэньня Дзядоў у Беларусі “1988—2018”, заклікалі не дапусьціць разбурэньня Народнага мэмарыяла Курапаты.

Пасьля доўгіх гадоў адкрыта варожага стаўленьня да курапатскай сьвятыні кіруючы палітычны рэжым пачаў выкарыстоўваць гібрыдную тэхналёгію. Пад выглядам “мэмарыялізацыі” пачалося ўварваньне ва ўрочышча будаўнічай тэхнікі, загучалі ад чыноўнікаў злавесныя заявы пра “незаконнасьць усталяваньня крыжоў”. Прытым рэжым насуперак пазыцыі грамадзкасьці вырашыў «уклініць» у ансамбль Народнага Мэмарыялу сваю чужародную канструкцыю, каб сапсаваць ансамбль і запусьціць туды адміністрацыйнае кіраваньне чыноўнікаў. Канструкцыю выкарыстоўваюць у выглядзе Траянскага каня для бюракратыі рэжыму

Удзельнікі шэсьця – людзі розных узростаў. Маладыя ўдзельнікі засьведчылі ў размовах сваё разуменьне становішча ў краіне і пагрозу нашай дзяржаўнай незалежнасьці з усходу, сцьвярджалі гатовасьць абараняць Беларусь.

Былі журналісты “Радыё Свабода”, “Белсату”, “Радыё рацыя”, “Тут-бай”, “Нашай нівы” ды інш. Свабода і Белсат вялі наўпроставы відэа рэпартаж.

Пры падыходзе да Курапатаў, у галаве калёны, з моцнага партатыўнага дынаміка загучала “Авэ Марыя” на словы З. Пазьняка, багдановічава “Пагоня”, песняроўская “Малітва”. У самым ўрочышчы гучэў рэквіем.

На мітынгу быў зачытаны выступ старшыні КХП-БНФ Зянона Пазьняка. Першаадкрывальнік праўды пра Курапаты выказаў вялікую трывогу ў сувязі з наступам на ўрочышча антыбеларускай улады і “ганстэраў ад улады”, супраць іхных намераў усталяваць на курапацкай “Галгофе” чужародную канструкцыю. Лідар Партыі прапанаваў запачаткаваць Аргкамітэт Усебеларускай Мэмарыяльнай канфэрэнцыі грамадзкасьці Рэспублікі Беларусь, падрыхтаваць дакуманты ў ЮНЭСКА, звароты да суседзяў і грамадзянскай супольнасьці памежных краінаў з мэтаю абараніць Народны Мэмарыял.

Выступілі таксама сябры і кіраўнікі Партыі Сяргей Антончык, Сяргей Папкоў, Ян Дзяржаўцаў, Алесь Чахольскі, Юры Беленькі. Выступоўцы выказалі недавер рэжымнай “мэмаралізацыі”, заклікалі беларусаў бараніць народную сьвятыню ад разбурэньня. У выступах гучала думка, што галоўная небясьпека як для Курапатскага мэмарыялу, так і для Беларусі ў цэлым, зыходзіць ад агрэсіўнай палітыкі Расеі. Выступоўцы заклікалі прысутных штодзённа рабіць адраджэнскую беларускую працу, быць гатовымі, калі ўзьнікне неабходнасьць, да супраціву агрэсару. Неаднаразова над курапацкім лесам гучаў вокліч “Жыве Беларусь”.

Напрыканцы мітынгу адбылася богаслужба, якую правялі сьвятары Беларускай Праваслаўнай Аўтакефальнай Царквы. Завяршыўся мітынг сьпяваньнем гімну “Магутны Божа”. Пасьля мітынгу людзі усталявалі крыжы, запалілі ля крыжоў сьвечкі, зьнічкі, усклалі кветкі.

9.jpg

1.jpg

3.jpg

6.jpg

8.jpg

7.jpg

Інфармацыя КХП-БНФ

29/10/2018 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2018
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024