Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: У СУВЯЗІ З УВАРВАНЬНЕМ ЗЕМЛЯНЫХ ПРАЦАЎ У НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ КУРАПАТЫ

Антыбеларускім рэжымам распрацаваны шматступенны план зьнішчэньня Народнага Мэмарыялу Курапаты. Вылучаюцца два этапы:

1. У мастацка-вобразнай кампазіцыі Народнага Мэмарыяла, у цэнтральным кульмінацыйным месцы (”Галгофа”) ставіцца чужародны памятны знак, які сваім дысгарманічным маштабам і антыэстэтыкай кампазіцыйна нішчыць вобраз Народнага Мэмарыялу, парушае яго асаблівы сакральны дух.
2. Устаноўлены чужародны знак, згодна існуючых правілаў, перадаецца на гаспадарчы баланс адпаведнай арганізацыі (мяркуецца, што музею Хатыні, альбо якой-небудзь “канторы”) з выдзяленьнем адвольнай тэрыторыі вакол знака (хоць бы і ўсе Курапаты), дзе будзе цалкам распараджацца гэтая арганізацыя.

Гэта значыць, што свабодная воля людзей, накіраваная ў няспынны працяг Народнага Мэмарыяла як помніка вечнасьці ( устаноўкі памятных крыжоў), будзе спынена. Помнікі-крыжы з цягам часу будуць ліквідаваныя ведамасным парадкам.
Структуры антынароднай улады, якія цягам 24 гадоў імкнуліся зьнішчыць Курапаты, нельга пускаць у Народны Мэмарыял, які ўзьнік насуперак рэжыму з волі добрых людзей. Намеры гэтай ўлады фальшывыя і разбуральныя.

Заклікаю грамадзкасьць да рэгулярных пратэстаў супраць пабудовы чужароднай канструкцыі ў кампазіцыйным цэнтры Народнага Мэмарыялу Курапаты.

Мэтодыка пратэсту мусіць быць у форме прысутнасьці абаронцаў ў Курапатах і вакол Курапатаў, у растлумачэньні пазыцыі грамадзкасьці, у дэманстрацыі патрабаваньня не псаваць вобраз існуючага мэмарыяльнага помніка, не планаваць яго зьнішчэньня, не ўстаўляць афіцыйную канструкцыю ў кампазіцыю Народнага Мэмарыяла. Пры гэтым неабходна пазьбягаць првакатараў, правакацыяў і кампраметацыі пратэсту. Асобам, якія падпісвалі звароты ў афіцыйныя установы пажадана прысутнічаць у Курапатах.
Мусяць быць звароты да заказчыкаў афіцыйнага знака аб адкліканьні заказу і спыненьні працы, аб прыпыненьні яго рэалізацыі, аб грамадзкім абмеркаваньні пытаньня. Мусяць быць звароты да грамадзкіх і творчых арганізацыяў аб салідарнасьці і дапамозе. Разам з пратэстоўцамі пажадана прысутнасьць адвакатаў і журналістаў. Пратэстныя дзеяньні неабходныя.

Наша пазыцыя, абаронцаў Курапатаў, шматкроць засьведчана. Мы прапануем з правага боку, побач з Курапацкім лесам (з боку Баравой), стварыць мэмарыяльную пляцоўку, дзе запраектаваць Сьцяну Памяці, месца для маленьняў і грамадзкіх мерапрыемстваў, музэй генацыду і тут жа ( а не на Галгофе) паставіць афіцыйны памятны знак.

Заўвага. Аўтары праекта афіцыйнага знака прапанавалі паставіць яго перад уваходам у Курапаты. Гэта магло б быць кампрамісным рашэньнем. Але ўлады не пагадзіліся. Гэтым яны засьведчылі задуму псаваньня і зьнішчэньня Народнага Мэмарыялу.

Удакладненьне. Пабудова дрэнажнай сістэмы, неабходнае асушэньне, падсыпка і выбрукоўка месца каля Крыжа Пакуты (брукаванка) ёсьць ідэя Грамадзкай Дырэкцыі Народнага Мэмарыяла Курапаты, якую яна хацела ажыцьцявіць. Гэтяя праца неабходная, можа адбывацца па тэхналёгіі пад наглядам археолагаў і сяброў Грамадзкай Дырэкцыі Мэмарыялу. Таксама не выклікае пярэчаньня выбрукоўка натуральным каменем (брукам) пешаходнай дарожкі над газатрасай, якая пракладзена праз Курапаты.

Сутнасьць небясьпекі і разбурэньня знаходзіцца ў цэнтры Мэмарыялу. Там трэба аберагаць сьвятыню Курапатаў.

15 кастрычнік 2018 г. Зянон ПАЗЬНЯК

POST SCRIPTUM.
Тое, што пачынае рабіцца ў Народным Мэмарыяле Курапаты — усё вельмі сур’ёзна. Прасіў бы ўсіх сяброў, прыхільнікаў, пратэстоўцаў і валанцёраў прытрымлівацца дысцыпліны і ўзгадняць усе пытаньні з Грамадзкай Дырэкцыяй Народнага Мэмарыялу і яе кіраўніцтвам спадарамі А. Чахольскім і С. Папковым.

16/10/2018 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2018
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2018
Сувязь