Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ЗАЦЕМКІ ПРА ТВОРЧАСЬЦЬ МУЛЯВІНА І КУПАЛЫ

Уладзімер Мулявін напісаў геніальную опэру “Песьня пра долю”. Магутная музыка. Выдатная пастаноўка Ларысы Сімаковіч. Дасканалы хор, аркестар і выканаўцы, артыстызм, прыгожыя галасы.

Тым ня менш, пасьля лекцыі пра творчасьць Мулявіна, прачытанай Галінай Пазьняк у Саборы сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку і дэманстрацыі відэозапісу опэры, прышлося чуць тыпова савецкія ацэнкі. Савецкая акупацыйнае школьніцтва (якое сёньня засталося) і савецкая прэпарацыя культуры засела глыбока ва ўяўленьнях людзей пра мастацтва. Купала шмат дзе да сёньня ўспрымаецца па савецкіх сацыяльных схемах, якія прадстаўлялі беларусаў як мужыкоў, сялян, апісвалі іх цяжкое гаротнае жыцьцё, пакорнасьць лёсу і ніякіх пэрспэктыў — толькі цягнуць лямку паднявольнай працы. Цяпер такое чуць дзіўна, але здараецца. Далей...

10/10/2018 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Няпраўда – хісткая база для манумэнтаў

Днямі абаронцы Курапацкай сьвятыні ўбачылі невялікую групу мужчын. Маладзейшыя вадзілі паміж крыжоў і магіл Народнага мэмарыяла пажылога чалавека і нешта тлумачылі яму, а таксама фатаграфавалі яго. Аказалася, што гэта польскія наведвальнікі, сярод якіх быў 84-гадовы Тадэвуш Бароўскі з Беластока. Пра падзею паведаміў малавядомы, расейскамоўны рэсурс “Имена” (падобна па ўсім, што ён выдае сваю інфармпрадуцыю з Менску). Далей...

10/10/2018 › Навіны

Камэнтаваць


ТЭАТР АБСУРДУ

Існаваньне скандальнай рэстарацыі “Поедем поедим” усё больш нагадвае тэатр абсурду.

30-га верасьня ўдзельнікі чарговай варты даведаліся, што каб кампенсаваць поўную адсутнасьць наведнікаў у “рэстарацыі”, там была зладжаная бясплатная раздача плову. Далей...

10/10/2018 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2018
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024