Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ДЗЕНЬ СЬЦЯГА І ПАГОНІ

Паважаныя землякі, дарагія беларусы. Сёньня, 19 верасьня, вялікае сьвята. 27 гадоў таму Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь з ініцыятывы дэпутатаў Беларускага Народнага Фронту зацьвердзіў канстытуцыйным законам і прыняў у якасьці дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. Таксама былі прынятыя эталоны гэрба і сьцяга і вострае наверша сьцяга з шасьціканцовым крыжам у сярэдзіне. Аўтарам эталона дзяржаўнага гэрба Пагоня зьяўляецца мастак Яўген Кулік.

Зацьвярджэньне гістарычных нацыянальных сімвалаў у якасьці дзяржаўных сімвалаў мае велізарнае значэньне для нашай краіны і дзяржавы, сьведчыць пра моцнае гістарычнае права яе існаваньня, паказвае на грунт і цягласьць яе дзяржаўнасьці ад Вялікага Княства Літоўскага, робіць яе пазнавальнай ва ўсім сьвеце, паказвае на высокі цывілізацыйны і культурны ўзровень нацыі.

У 1995 годзе антыбеларускі рэжым прэзыдэнцкай улады, які стаў насаджаць прамаскоўскую акупацыйную палітыку, незаконным чынам скасаваў беларускія дзяржаўныя сімвалы і вярнуў пазнакі савецкай акупацыі.

Як толькі зьнікне прамаскоўскі рэжым — зьнікнуць і ягоныя ганебныя пазнакі акупацыйнай палітыкі. Зноў вернецца на дзяржаўны пасад наш сьвяты Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і старажытны гэрб Пагоня, народжаны нашай гісторыяй. Калі ворагі нападалі на беларускую (літоўскую) зямлю, нішчылі паселішчы і ўцякалі з нарабаваным майном, то ўсьлед ім абавязкова стваралася збройная пагоня, якая даганяла ворагаў, зьнішчала іх, адбірала і вяртала дабро. Вобразам пагоні стаў рыцыр з узьнятым мечам на ўздыбленым кані.

Гэта моцны сакральны сімвал абароны нашага быцьця, укарэнены ў народную сьведамасьць продкаў. Ён сьведчыць, што справядлівасьць мусіць быць, нападнікі пакараныя, нашае — вернута. Пагоня кажа нам, што мусіць быць вернута наша Вялікае Княства Літоўскае, гісторыя, гонар і слава і ўсё забранае. Старадаўняй Літоўскай Пагоні не спыніць, не стрымаць. Бойцеся Пагоні ўся варажнеча, зладзеі, забойцы і таці! Яна дападзе, дагоніць іх.

Наш старажытны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг, дасканала асэнсаваны ў БНР на аснове гістарычных ваярскіх традыцыяў сімвала сьвятога Юрыя, зьяўляецца яго мадыфікацыяй, таксама пацьверджанай у гісторыі і ў сімволіцы Ісуса Хрыста. Вось што абазначае наш сьвяты Беларускі Бел-Чырвона-Белы Сьцяг.

Віншую ўсіх са слаўнай датай! Памятайма і сьвяткуйма Дзень Сьцяга і Пагоні. Шануйма нашыя нацыянальныя дзяржаўныя сімвалы. Уздымайма высока наш Беларускі Сьцяг!

19 верасень 2018 г. Зянон Пазьняк

19/9/2018 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2018
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2018
Сувязь