Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Завяршэньне сучаснага “НЭПа”

Толькі нямногім з людзей аналітычнага складу мысьленьня стала зразумелым на прыканцы 1999 – пачатку 2000-га года, што ў Расеі пачынаецца новы этап разьвіцьця, які павінен стаць апошнім этапам – паласой сістэмнага крызісу імпэрыі. Паласа павінна завершыцца канчатковым распадам імпэрскага монстра, які ствараўся на працягу стагоддзяў з маленькага Маскоўскага ўлуса Залатой Арды і ператварыўся ў велізарнае імпэрскае валадараньне другое па велічыні пасьля імпэрыі манголаў у гісторыі чалавецтва. Да ўлады ў Маскве ў адкрытую прышла Лубянка, спэцслужба з багатымі тэрарыстычнымі традыцыямі, і “новая руская дэмакратыя” атрымала трапнае тэрміналагічнае вызначэньне – гэбізм. Сапраўдным аналітыкам было зразумела, што лубянскія не зьяўляюцца спэцыялістамі ад дзяржкіраваньня, эканомікі і фінансаў, і дзейнічаць яны будуць так, як іх вучылі ў іхніх спэцшколах. Аднак на першым этапе (2000-я гады) гаспадарам Расеі ўдалося пакарыстацца кан’юнктурай коштаў на энэрганосьбіты, таму, абрабоўваючы багацейшую рэсурсамі краіну, яны здолелі рэгулярна дзяліцца нарабаваным з актыўнай часткай насельніцтва ў Маскве, Пецярбурзе і іншых вялікіх гарадах. Карыстаючыся пэўнай эканамічнай свабодай, гэтая частка насельніцтва не заўважала дзяржаўных злачынстваў пуцінскай групоўкі і шчыра падтрымлівала яе ў знак падзякі за магчымасьць узбагаціцца, пакарыстацца радасьцямі і выгодамі жыцьця, скапіць грошы на банкаўскіх рахунках. Частка насельніцтва была ўпэўнена, што так цяпер будзе вечна. Паўтарылася грамадзкая ілюзія леніскага НЭПа, так званай “новай эканамічнай палітыкі”, калі ў першай палове 1920-х гадоў бальшавіцкія гаспадары імпэрыі таксама аслабілі свой жорсткі рэжым і дазволілі шэраг эканамічных вольнасьцяў, кінуўшы нават прывабны лёзунг “Узбагачайцеся!” (М. Бухарын). Скончылася ўсё трагічна для эканомікі і “ўзбагачаных” ужо ў 1925 годзе – разгромам, абрабаваньнем, экспрапрыяцыяй, калектывізацыяй, галечай і голадам.

Пуцінскі “НЭП” працягнуўся крыху даўжэй, што яшчэ больш паспрыяла ўмацаваньню ў грамадзкай сьвядомасьці згаданай вышэй ілюзіі. Аднак, у імпэрыі на поўную моц разгарнуўся сістэмны крызіс. Імпэрскія алігархі і блізкія да іх катэгорыі “ўзбагачаных” пачалі ліхаманкава ратаваць свае капіталы ў замежных банках і афшорах. Драбнейшыя “нэпманы”, аднак, збольшага так нічога і не зразумелі, хаця ўстрывожыліся і перасталі галасаваць за Пуціна – але гэта ўжо ня мае ніякага значэньня. Ды й вывезьці грошы ў замежжа стала немагчыма, калі ты не зьяўляешся сваім у злачыннай крамлёўска-лубянскай карпарацыі. І на Захадзе ўзьнік цэлы шэраг абмежаваньняў і перашкод для “дорогіх россіян”, якія хацелі б пакласьці свае грошы ў замежныя банкі. Зь імі ня хочуць мець справы, ад іх тхне крыміналам. Але, паўторымся, да бальшыні з катэгорыі драбнейшых (у цывілізаваных грамадзтвах такое называецца “сярэднім класам”) яшчэ не дайшло, што пуцінскі “НЭП” завяршаецца.

Трэба прызнаць, заслона яшчэ не апусьцілася, агні рампы яшчэ ня згасьлі, і спэктакль нібыта яшчэ працягваецца.

Аднак, на сцэну ўжо выйшаў герольд і зачытаў грамату-папярэджаньне. А натоўп у глядацкай зале так і не зразумеў, што гэта не тэатральны эфэкт, што менавіта ён – натоўп –, а не акцёры трупы, становіцца ўдзельнікам фінальнай дзеі фінансавай трагедыі. Герольд згарнуў скрутак і пайшоў у закулісьсе, а “нэпманы” пасьпяшаліся ў гардэроб…

Рублі замест даляраў

Расейскія банкаўскія ўлады падрыхтавалі плян: даляровыя ўклады вернуць укладчыкам у расейскіх рублях.

Плян напісаны даволі шчыра, у ім даецца кароткая расшыфроўка важнейшага для грамадзян аспэкта даўно абяцанай “дэдалярызацыі” эканомікі – “конвертация долларовых вкладов в рубли”. Потым банкаўскі начальнік пускаецца ў шматслоўныя разважаньні, абяцаючы “іншыя сцэнары”. Але цынічныя асобы груба называюць такі дыскурс “лірыкай”. “Дорогім россіянам” патлумачылі, што будуць аддаваць іхнія валютныя зьберажэньні “в российской валюте “по текущему курсу”. Банкір Косьцін (які агучыў плян), праўда, забыўся сказаць, што пасьля атрыманьня грамадзянамі іхніх грошай у расейскай валюце курс раптам можа зьмяніцца. І на сваю сярэднестатыстычную 1000 даляраў яны змогуць купіць мяшок бульбы або дзьве пляшкі гарэлкі.

Што ж, як кажуць у Расеі, “в хозяйстве пригодится”…

Алег Марцінкевіч

Крыніца: https://www.finanz.ru/novosti/lichnyye-finansy/dollarovye-vklady-vernut-rossiyanam-v-rublyakh-1027527879

19/9/2018 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2018
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2018
Сувязь