Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Дзёрзкая апэрацыя ў Сірыі

Гэтая дзёрзкая апэрацыя ўвойдзе ў гісторыю вайны ў паветры!

ВПС Ізраіля незаўважна для РФ разбамбілі аб’екты ў зоне дзеяньня найноўшых расейскіх ЗРК С-400, С-300 і “Панцыр-С1”, састрэлены расейскі разьведчык Іл-20. У выніку 15 расейскіх вайскоўцаў зьнішчана, Ізраіль паказаў нізкі ўзровень баездольнасьці расейскіх ВКС адным ударам.

Як толькі даходзіць да рэальнага бою, калі праціўнік дыктуе ініцыятыву і граматна плануе свае дзеяньні, так адразу армія Пуціна паказвае нізкую баездольнасьць, няўменьне рэагаваць на раптоўныя дзеяньні.

Учора ўвечары Ізраіль зьдзейсьніў адну з самых сьмелых і эфэктыўных апэрацый на тэрыторыі Сірыі, якая ўвойдзе ў гісторыю так жа сама, як бліскучы разгром савецкай СПА ў чэрвені 1982-га ў даліне Бэкаа. Дзякуючы дадзеным Мінабароны РФ мы можам цалкам рэканструяваць хаду апэрацыі.

Вайскова-марская база Латакія зьяўляецца адной з ключавых для рэжыма Асада, для расейскай арміі і яе хаўрусьнікаў – тэрарыстаў “Хэзбалах”. База ахоўваецца ў тым ліку расейскімі падраздзяленьнямі, і знаходзіцца пад прыкрыцьцём сродкаў СПА УС РФ. Паблізу Латакіі знаходзіцца галоўная база Паветрана-касьмічных сілаў УС РФ – Хмэймім, і галоўная вайскова-марская база ВМФ – Тартус. Раён максімальна шчыльна прыкрыты расейскімі сродкамі СПА і радыёэлектроннай разьведкі, а таксама сродкамі СПА і РЭР арміі Асада, забясьпечанай расейскай зброяй.

Аднак 17 верасьня ізраільскі налёт ня быў раскрыты сістэмамі СПА РФ і Сірыі, раптоўнасьць была поўнай.

Ізраільскія самалёты зьдзейсьнілі заход на Латакію з боку мора. Гэта было нечакана для расейцаў. Гарыстая мясцовасьць Сірыі спрыяе паветраным атакам на малых вышынях — ля радараў шмат мёртвых зон. Аднак зь іншага боку зьяўляецца верагоднасьць візуальнага адкрыцьця і трапляньня ў зону шчыльнага агню зэнітных установак і ўсіх відаў ракет. У такім добра абароненым раёне, як Латакія, усе падыходы напэўна кантралююцца, радараў там дастаткова. І вось для забесьпячэньня раптоўнасьці ізраільцяне вырашылі зайсьці над морам. Абарона з мора ўзмоцнена магутнай СПА расейскіх баявых караблёў, расейцы на гэтым напрамку, здавалася, лепш за ўсё кантралююць абстаноўку. Прычым ніякай расслабленасьці ў сістэме расейскай СПА і ў ВКС, забяьспечаных сучаснымі перахопшчыкамі Су-35, не было.

Авіяўдары Ізраіль і краіны НАТО наносяць па Сірыі не часта, але рэгулярна, і чуйнасьць дзяжурных правяраецца шматразова, сістэмы СПА ўдасканальваюцца ўсімі сіламі.
І што ж зрабілі габрэі? Яны гнутка выкарысталі зьмены паветранай абстаноўкі і адцягненьне ўвагі расейскіх і сірыйскіх апэратараў РЛС.
Базу прыкрываюць ня толькі радары – расейцы разгарнулі ў гэтым раёне магутную сістэму радыёэлектроннай разьведкі. Усе найсучасьнейшыя сродкі РЭР УС РФ выпрабоўваюць як на Данбасе, так і ў Сірыі. Для кантролю абстаноўкі ў паветры патруляваў расейскі самалёт радыёэлектроннай разьведкі Іл-20, які забясьпечвае маніторынг ўсіх сродкаў радыёсувязі і выпраменьваньняў радараў на вялікай тэрыторыі. У раёне Латакіі ў гэты час патруляваў французкі фрэгат “Авэрнь”, яго суправаджаў расейскі ахоўны карабель “Пытлівый”. А 22.00 у раёне Латакіі склалася такая абстаноўка. Іл-20 завяршаў патруляваньне і пачаў зьніжэньне для заходу на пасадку, заняў эшалён каля 5-6 км. А фрэгат “Авэрнь” падчас руху, паводле расейскіх дадзеных, зьдзейсьніў запуск крылатых ракет. Праўда, расейскія крыніцы не паказваюць, куды стралялі французы, ніякіх прэтэнзій сірыйскі рэжым не прад’явіў. Францыя ракетны ўдар таксама не пацьвярджае, так што заява расейскіх вайскоўцаў можа аказацца непраўдзівай. Фактам зьяўляецца тое, што за дзеяньнямі “Авэрні” расейцы сачылі ўважліва.

Менавіта гэты момант быў выбраны ізраільцянамі для атакі.

4 зьнішчальнікі Ф-16 незаўважна для расейцаў зьдзейсьнілі ўзьлёт з авіябазы і а 22.00 на звышмалой вышыні ў некалькі мэтраў зьдзейсьннілі заход на Латакію з боку мора, даволі блізка праляцеўшы ад французкага фрэгата, каб азначэньне мэты на экране радара супадала з азначэньнем “Авэрні”. У гэты момант на камндны пункт расейскай арміі ў Сірыі патэлефанаваў афіцэр сувязі ЦАХАЛ і паведаміў, што праз хвіліну будзе нанесены ўдар. Часу зрэагаваць ужо не было. Ізраільскія самалёты зусім заблыталі СПА тым, што заход для ўдару быў выкананы проста пад расейскім разьведчыкам Іл-20, у калідоры, які быў прадастаўлены для пасадкі!

Паказальна, што нават у гэты момант Іл-20 ня здолеў адкрыць прысутнасьць у паветры праціўніка ў такой блізкасьці ад сябе. Расейскія перахопшчыкі Су-35, якія дзяжураць на Хмэйміме адмыслова для барацьбы з такімі атакамі, узьляцець проста не пасьпелі і ў бой проста не ўступілі.

Ф-16 заатакавалі аб’екты ў Латакіі высокадакладнымі кіруемымі бомбамі GBU-39 – гэта баепрыпасы малапрыкметныя для сістэмаў СПА, з магутнай фугаснай баявой часткай, якія не даюць вялікай колькасьці аскелкаў. Ізраіль прымяняе такія бомбы для ўдараў у зонах шчыльнай жылой забудовы, каб зьнізіць верагодную шкоду для цывільнага насельніцтва. Мяркуючы па адному заходу на мэту на звышмалых вышынях у зоне шчыльнай забудовы, мэты атакі падсьвятляліся карэктыроўшчыкамі з зямлі. Бомбы патрапілі ў вайсковую базу сірыйцаў, аэрадром, завод і нафтабазу. Адзін самалёт – адзін заход – адна бомба – адна мэта.

Баявая трывога, і абудзіліся ўсе сродкі СПА. Але было позна – знайсьці Ф-16 ніхто ня здолеў. Аб’екты былі заатакаваны з таго паветранага калідора, дзе йшоў на пасадку Іл-20. А 22.10 ізраільскія Ф—16 выканалі задачу і пасьпяхова без стратаў завершылі апэрацыю.

Па іроніі, прапаганда Асада адразу ж заявіла, што стратаў няма, што іхняя СПА адбіла ізраільскі налёт! І аказалася, што сірыйцы сапраўды патрапілі ў мэту!
“Прыкрываючыся расейскім самалётам, ізраільскія лётчыкі падставілі яго пад агонь сродкаў СПА Сірыі”, — заявіў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны Расеі генэрал-маёр Ігар Канашэнкаў.

Так! Пабудаваная расейскімі адмыслоўцамі сістэма СПА Сірыі ня здолела зарыентавацца ў абстаноўцы, і ў выніку падчас налёту сірыйцы адстраляліся не па Ф-16, а па расейскаму Іл-20, які быў састрэлены а 22.07 сірыйцамі. Усе 15 членаў экіпажа былі зьнішчаны разам з машынай. Расейскія неафіцыйныя крыніцы паведамляюць пра пуск ракеты С-400 па ізраільцянах, але калі расейцы нешта і пасьпелі зрабіць, усё было беспасьпяхова. Варта ўвагі, што для дасягненьня раптоўнасьці ізраільскія сістэмы радыёэлектроннай барацьбы не забілі перашкодамі сірыйскую і расейскую СПА. Раптоўнасьць была дасягнута перш за ўсё дзякуючы пралёту на звышмалых вышынях. Расейскія крыніцы наогул не зазначылі працу ізраільскай РЭБ, і мяркуючы па зьнішчэньню Іл-20, сістэмы навядзеньня ўсё ж працавалі.
Відавочна, што ЦАХАЛ спланаваў апэрацыю гнутка, каб атака адбылася ў пасуючы момант і былі выкарыстаны фатары, якія адцягвалі б увагу праціўніка і дэзарыентавалі б дзяжурныя сілы СПА.
Апэрацыя ў Сірыі – важная лекцыя для авіяцыі Укріаны. Аказваецца, пры дакладным разьліку авіяцыя можа дзейнічаць пасьпяхова нават у зоне максімальнай ўшчыльненасьці расейскай СПА, пры гэтам цалкам звычайныя самалёты, не “Стэлсы” і не Ф-35, а далёка ня новыя Ф-16, засталіся нераскрытымі да моманту ўдара дзякуючы звышмалым вышыням палёта і дасягненьню раптоўнасьці.

Цяпер Расея пагражае заатакаваць Ізраіль: “Мы пакідаем за сабой права на адэкватныя дзеяньні ў адказ”, — заявіў генэрал Канашэнкаў.

Ізраіль выказаў спачуваньні РФ у выніку гібелі 15 чалавек, аднак:

“Ізраіль ускладае поўную адказнасьць на рэжым Асада за гэта. Ізраіль таксама мяркуе, што Іран і Хэзбала нясуць адказнасьць за гэты трагічны інцыдэнт.

Ізраільскія ВПС заатакавалі аб’екты інфраструктуры сірыйскай арміі, якія стваралі зброю масавага зьнішчэньня для тэрарыстычнай арганізацыі Хэзбала. Гэтая зброя прадназначалася для выкарыстаньня супраць Ізраіля, нагнятаючы пагрозу”.
Гэта азначае – бамбавалі і бамбаваць будзем нягледзячы на расейскія ВКС і СПА.

Ці рызыкне Пуцін заатакаваць ізраільскую армію? Ну-ну, няхай паспрабуе – толькі трэба для гэтага завезьці ў Сірыю пабольш трунаў.

Юры Бутусаў

Пераклад з расейскай.
Крыніца: Фэйсбук.

19/9/2018 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2018
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2018
Сувязь