Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ДЗЕНЬ СЬЦЯГА І ПАГОНІ

Паважаныя землякі, дарагія беларусы. Сёньня, 19 верасьня, вялікае сьвята. 27 гадоў таму Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь з ініцыятывы дэпутатаў Беларускага Народнага Фронту зацьвердзіў канстытуцыйным законам і прыняў у якасьці дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. Далей...

19/9/2018 › Навіны

Камэнтаваць


ПРАТЭСТ СУПРАЦЬ КАШЧУНСТВА

16 верасьня 2018 г. адбылася чарговая варта ля незаконна-пабудаванай рэстарацыі “Поедем-поедим”.
Сярод удзельнікаў былі сябры КХП-БНФ, неабыякавыя грамадзяне, беларускія патрыёты.

Ужо больш за тры месяцы актывісты штодня прыходзяць на гэтае месца побач з Курапатамі, каб бараніць памяць нявінна забітых у час генацыду. Далей...

19/9/2018 › Навіны

Камэнтаваць


Завяршэньне сучаснага “НЭПа”

Толькі нямногім з людзей аналітычнага складу мысьленьня стала зразумелым на прыканцы 1999 – пачатку 2000-га года, што ў Расеі пачынаецца новы этап разьвіцьця, які павінен стаць апошнім этапам – паласой сістэмнага крызісу імпэрыі. Паласа павінна завершыцца канчатковым распадам імпэрскага монстра, які ствараўся на працягу стагоддзяў з маленькага Маскоўскага ўлуса Залатой Арды і ператварыўся ў велізарнае імпэрскае валадараньне другое па велічыні пасьля імпэрыі манголаў у гісторыі чалавецтва. Далей...

19/9/2018 › Навіны

Камэнтаваць


Дзёрзкая апэрацыя ў Сірыі

Гэтая дзёрзкая апэрацыя ўвойдзе ў гісторыю вайны ў паветры!

ВПС Ізраіля незаўважна для РФ разбамбілі аб’екты ў зоне дзеяньня найноўшых расейскіх ЗРК С-400, С-300 і “Панцыр-С1”, састрэлены расейскі разьведчык Іл-20. У выніку 15 расейскіх вайскоўцаў зьнішчана, Ізраіль паказаў нізкі ўзровень баездольнасьці расейскіх ВКС адным ударам. Далей...

19/9/2018 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ХАЙ ВЕЕ ВЕЦЕР, ЯКІ РАЗЬВІВАЕ СЬЦЯГ!

Мінула сто дзён пратэсту супраць кашчунства і зьнявагі нацыянальнай памяці пра генацыд перад брамай правакацыйнага рэстараннага аб’екту “Поедем-поедим” у ахоўнай зоне Курапатаў.

Аб’ектыўна, гэтыя нешматлікія ўзбуджаныя пратэстоўцы ратуюць годнасьць нацыі. І ня важна, што іх мала. Важна, што яны ёсьць. Далей...

11/9/2018 › Навіны

Камэнтаваць


ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: Дзень Беларускай вайсковай славы

Дарагія землякі, дарагія беларусы!
Віншую ўсіх зь Днём Беларускай вайсковай славы. Наша вялікая ахвярная, слаўная гісторыя заклікае нас быць і ганарыцца родам. Было шмат бітваў, у якіх наша войска і наш вялікі народ вырашалі лёс хрысьціянскай цывілізацыі і сваю будучыню. Далей...

9/9/2018 › Навіны

Камэнтаваць


Як першыя хрысьціяне…

1 верасьня беларускія дзеці пайшлі ў школу, беларускае юнацтва – ва ўнівэрсітэты. Паўсюль адбываюцца фармальныя ўрачыстасьці і радасныя сустрэчы сяброў. Гучаць прамовы і музыка. Але амаль на 100% сьвята застаецца небеларускім і чужым для нашай культуры і цывілізацыі. Так было падчас расейска-савецкай акупацыі, а пасьля кароткага (і плённага!) пэрыяду аднаўленьня беларускай адукацыі ў роднай мове ў 1991-1995 гадах акупанцкае “статус-кво” працягвае дзейнічаць і нават набывае больш таталітарныя рысы. Далей...

6/9/2018 › Навіны

Камэнтаваць


Праца для Беларусі

(Верасьнёўскі Сойм 2018 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

2 верасьня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. З дакладам выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Партыі і Фронту.
Выступоўца зрабіў агляд падзей апошняга часу. Далей...

6/9/2018 › Навіны

Камэнтаваць


Канфэрэнцыя ў гонар Дня Незалежнасьці Беларусі

niezalez2018-003-1.JPG
2 верасьня ў Менску адбылася навукова-гістарычная канфэрэнцыя, прысьвечаная 27-м угодкам Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. З розных гарадоў сабраліся дэпутаты Адраджэньня, сябры і прыхільнікі Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і КХП-БНФ, удзельнікі падзей Жніўня 1991 года, змагары за волю і незалежнасьць Бацькаўшчыны. Далей...

6/9/2018 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ЭТАПЫ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ

Даклад на канфэрэнцыі па тэме “27 гадоў Незалежнасьці Беларусі”. Канфэрэнцыя адбылася 2 верасьня 2018 г. у Менску.

Паважаныя спадарыні і спадары, вітаю Вас у Бацькаўшчыне, віншую з 25 Жнівенем, з 27-й гадавінай Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь і са стогадовым юбілеем аб’яўленьня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Мае развагі тут аб гэтых двух вялікіх датах.

25-га жніўня 1991 года, пасьля надзвычай зацятага змаганьня дэпутатаў Беларускага Народнага Фронту супраць дэпутатаў камуністычнай намэнклятуры, пры падтрымцы тысячаў людзей на плошчы Вярхоўны Савет Беларусі надаў статус канстытуцыйнай сілы Дэклярацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. Далей...

3/9/2018 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2018
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2018
Сувязь