Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ШАБАШ ЦЕМРЫ

120818-1.jpg
Ужо трэці месяц няспынна трывае штодзённая варта ля правакацыйнага рэстарана “Поедем поедим”.
12.08.2018 на варце прысутнічалі сябры КХП-БНФ, прадстаўнікі іншых палітычных рухаў, простыя грамадзяне.

Адзін з удзельнікаў адмыслова прыехаў на абарону Курапатаў зь Віцебску. Прабыў усе выходныя, атрымаў некалькі адміністратыўных пратаколаў. Пра свой удзел сказаў проста і коратка: “А што застаецца рабіць?”. Сапраўды, беларусам не пакінулі іншага выйсьця. Справа абароны Курапатаў — справа абароны гонару і годнасьці ўсіх беларусаў.

Гэтым разам у рэстарацыі адбывалася нешта падобнае на шабаш ці зьезд нечысьці. Прыехалі амаль усе ўжо вядомыя правакатары, адкрытыя ворагі Беларусі, ненавісьнікі ўсяго беларускага, памяці пра Курапаты. Былі машыны з расейскімі нумарамі. Машыны з “666” у нумарах.

Заўважу, што за дзень было ўсяго 2 аўтамабілі, якія выпадкова прыехалі ў гэтае месца. Адзін з іх, дарэчы, быў таксама з расейскімі нумарамі. Людзі паслухалі інфармацыю пра Курапаты, разьвярнуліся, ды зьехалі. У другой машыне была маладая пара. Нягледзячы на тое, што пратэст яны ўспрынялі не зусім прыязна, сумленьне не дазволіла ім пайсьці ў гэтую “рэстарацыю”. Атрымаўшы інфармацыю пра Курапаты, яны паехалі ў іншае месца.

Але падобных, выпадковых, наведнікаў абсалютная меншасьць. Бываюць дні, калі іх не бывае зусім. Астатнія ж едуць у гэтае месца адмыслова, магчыма, па разнарадцы ці загадзе. Усе яны як завядзёныя паўтараюць адну і тую ж фразу, быццам бы з нейкай агульнай метадычкі: “А что, весь Минск же на костях стоит”. Яны цудоўна ведаюць, хто і супраць чаго тут пратэстуе. Вязуць сюды сваех дзяцей, едуць цэлымі сем’ямі. Часта спрабуюць наехаць на людзей, пратараніць натоўп. З пагардлівай усьмешкай адкрыта і ў вочы кажуць, што ведаюць пра масавыя растрэлы.

Цікава, што гэткіх наведнікаў сустракае і суправаджае эскорт з аховы і спэцслужбістаў.
“Поедем поедим” фактычна грае ролю цэнтра збору ворагаў і нянавісьнікаў беларушчыны. Яны едуць сюды адмыслова, каб зьняважыць Курапаты, зьняважыць магілы пакутнікаў. Павесяліцца, выпіць ля месца масавага генацыду. Бяспеку ж і ахову гэтым збачэнскім, зьневажальным дзеяньням забяспечваюць дзясяткі супрацоўнікаў спэцслужбаў. Фактычна пад аховай спэцслужбаў іх прыводзяць да Курапатаў, каб яны там адпачывалі і весяліліся, плявалі ў нашую памяць. Вось такая “рэстарацыя” і такія паводзіны рэжыму, які гэта ўсё дазволіў, забяспечыў і зараз абараняе. Паступова выяўляецца і робіцца ўсё больш відавочнай мэта правакацыі.

Гэтая “рэстарацыя” з’яўляецца сапраўдным рэжымным аб’ектам. Бо ніводны выпадковы (“ня іхны”) чалавек не можа патрапіць на тэрыторыю комплексу. Пры любым набліжэньні не сваіх, “ахоўнік” імгненна зачыняе браму ды перагароджвае праход.

Сёньня ўсе прысутныя ізноў сталі сьведкамі вельмі паказальных падзеяў. Аказваецца, што супрацоўнікі ДАІ падпарадкоўваюцца “ахове рэстарацыі”. “Ахоўнікі” адкрыта вызначалі пэўных людзей, і супрацоўнікі ДАІ беглі штампаваць на іх пратаколы.

Усё больш і больш уся гэтая “рэстарацыя” і падзеі вакол яе нагадваюць рэжымны спектакль. Простых, выпадковых людзей туды амаль не прыяжджае. Варта ператвараецца ў сталае супрацьстаяньне адным і тым жа адмыслова падасланым правакатарам. Відавочна, што бізнэс і камерцыя тут не пры чым. Тут іншы сцэнар і іншыя мэты.

У любым выпадку, інфармацыйная і маральная перамога ўжо на нашым баку. Дзясяткі тысяч людзей даведаліся праўду пра Курапаты, пра расейскі генацыд беларусаў. Грамадства падтрымала беларускіх патрыётаў і выступіла рэзка супраць гэтай “рэстарацыі” ля месца пакутаў. Адэкватныя, сумленныя людзі ў гэтую “рэстарацыю” ня едуць.

Як і 30 год таму, Курапаты ізноў абуджаюць і яднаюць беларускае грамадства. Таму, маем надзею і веру ў нашую перамогу! І мы абавязкова пераможам!

Жыве Беларусь!
Ігар Шчэмелеў

120818-2.jpg

120818-3.jpg

13/8/2018 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2018
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024