Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ПРА ПАГРОМ СМІ І АПЭРАТЫЎНЫЯ ВУЧЭНЬНІ

У пагроме журналістаў і неафіцыйных рэсурсаў СМІ ёсьць дзьве прычыны. Першая (суб’ектыўная) — гэта шызоідная помста за “інсульт”. Тое абсалютна дакладна, ведаючы хворую псіхіку суб’екта, адзначылі бальшыня назіральнікаў.

Другая прычына — галоўная, якая фармальна ўстаўлена ў першую прычыну, але сутнасьць і рухаючыя сілы яе — іншыя.

Тут праведзена тыповае тактычнае вучэньне ворганаў на прадмет ліквідацыі недзяржаўных СМІ на пэрыяд пачатку гарачай фазы гібрыднай вайны. (Дарэчы, на дзеючых у Беларусі маскоўскіх і прамаскоўскіх СМІ, не трэніраваліся). Масква асэнсавала вопыт акупацыі тэрыторыяў Украіны, дзе сродкі масавай інфармацыі дзейнічалі свабодна і перабілі расейскую прапаганду хлусьні. Падрыхтоўка да гібрыднай акупацыі Беларусі адбываецца грунтоўна, адкрыта і відавочна. Нават апэрацыйныя вучэньні, як бачым, адкрыта праводзяцца. “Абсурд, маразм, варварства, вар’яцтва! Дурні!” — усклікае цэлы хор назіральнікаў гэтых падзей, заблытваючы відавочнае.

Але ніякага абсурду няма. Прамаскоўская ўлада праводзіць акупацыйную палітыку. Ужо ж прывыклі. Якой законнасьці вы тут хацелі!? Вучэньні прайшлі зладжана, арганізавана, з прэвентыўнай карысьцю для Масквы і маскоўскай агентуры. У час “Х” усе недзяржаўныя СМІ будуць ліквідаваныя на працягу адной гадзіны, а журналісты арыштаваныя за няўплату падаткаў, алімэнтаў і “нецэнзурные выражэнія”.

Зразумела, што з гэтых “вучэньняў” рэжым ужо цяпер пастараецца выцягнуць выгаду. Зьмяніць склад рэдакцыяў, напрыклад, зьмяніць зьмест рэсурсаў, нагадаць спадару Зісеру як трэба сябе паводзіць. Але ў час “Х” марная справа. Не дапаможа спадару Зісеру ні беларусафобства, ні “русскій язык”, ні супрацоўніцтва з кім трэба. Непатрэбныя будуць спадары Зісеры Маскве. Вось што значыць не разумець гісторыі. Іх расстрэльвалі — а яны крычалі: “Да здравствует Сталін!” Вечныя граблі.

Да часу “Х” беларусам трэба рыхтавацца сур’ёзна. Складанасьць у тым, што захаваньне вольных СМІ ў такіх умовах можа быць гарантавана не законам (які ня дзейнічае), а супрацівам палітыцы рэжыму з боку беларускіх людзей. На гэта трэба спадзявацца і тое набліжаць.

12 жніўня 2018 г. Зянон ПАЗЬНЯК

13/8/2018 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2018
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2018
Сувязь