Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: АБ РУСКАЙ СТРАТЭГІІ СУПРАЦЬ БЕЛАРУСІ

Тое, што заходнія “стратэгі” пачалі нядаўна называць “гібрыднай вайной” — гэта для іх мэтадалагічная навіна. Для нас і нашых продкаў яно вядома даўно. Гібрыдная вайна — гэта ёсьць маскоўская тактыка зьнішчэньня суседняй дзяржавы і захопу яе тэрыторыі праз дэзынтэграцыю і дыверсіі знутры. Гэта тое, што мы называем “унутраннай акупацыяй”. Такая мэтода зьявілася ў маскоўцаў пасьля распаду Мангольскай імпэрыі і ўзмацненьня Маскоўскай арды. Выразны гістарычны прыклад гібрыднай тактыкі — падзел Рэчы Паспалітай.

Я неаднаразова, пачынаючы ад гістапычнага 25 Жніўня 1991 года ў Вярхоўным Савеце, падкрэсьліваў наканаванасьць ельцынскага імпэрыялізму і немагчымась дэмакратыі ў Расеі. У жніўні 1995 года ельцынская квазі-дэмакратычная ўлада прымае сакрэтны дакумант аб стратэгічнай палітыцы Расеі, дзе былі адлюстраваныя ўсе асноўныя элемэнты гібрыднай палітыкі супраць суседніх дзяржаваў. У верасьні гэты “таемны ” імпэрскі дакумант ужо ляжаў у мяне на стале. Мы ў Фронце улічвалі яго. Асабліва з праекцыяй на здрадніцукю дзейнасьць Лукашэнкі, якога тыхчасовая калгасная геранталагічная грамадзкасьць ад шчасьця (”пенсіяй абеспечыл”) гатовая была насіць на руках

Неўзабаве мы прынялі спэцыяльную заяву Сойма БНФ пра рускую палітыку спраць Беларусі і надрукавалі яе. Тут (ніжэй) падаю вытрымку з гэтага выдруку. Сам ельцынскі дакумант застаўся ў архіве БНФ і пасьля маёй вымушанай эміграцыі зьнік разам з архівам. zajava-1995.pdf

Цяпер ідзе інтэнсіўная гібрыдная падрыхтоўка супраць нашай краіны (пачаўся пагром неафіцыйнага беларускага друку). Маладым Беларусам варта больш ведаць пра характар ельцынскай “імпэрскай дэмакратыі”, каб добра разумець чаго мажна чакаць ад гэбоўскай імпэрыі Пуціна. Лёзунг “Усе на абарону Айчыны!” — вечна актуальны.

8 жнівень 2018 г. Зянон Пазьняк

10/8/2018 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2018
П А С Ч П С Н
« Ліп    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2018
Сувязь