Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: ёсьць стылёвая сувязь паміж конкурснымі праектамі фальшывай мэмарыялізацыі Курапатаў і скандальным рэстаранам “поедем поедим”

Прачытаў і праглядзеў матэрыял з блогу “Aśvieta Pražska” ( https://asvietaprazska.blogspot.com/2018/07/blog-post_29.html ). Там шмат фатаграфіяў рэстарана “Поедем поедим”. Цяпер больш дэталёва разглядзеў інтэр’ер. Ня буду ўдавацца ў містычныя ацэнкі, бо можна далёка зайсьці. Пытаньні ёсьць, але гэтага мала, каб сьцьвердзіць нешта дакладнае. Пакуль адзначыў бы толькі характэрную стылістыку.

Тут, што мяне зацікавіла — гэта выразнае стылёвае адзінства інтэр’ернага дызайна рэстарана “поедем поедим” і канструкцый трох адабраных праектаў рэжымнай мэмарыялізацыі Курапатаў. Адчуваньне, што яны зроблены тымі ж аўтарамі, якія праектавалі дызайн рэстарана. Нават вяроўкі (сімволіка шыбеніцы) паўтораныя (прычым тут вяроўкі ў Курапатах!). Ці, напрыклад, выокая канструкцыя з чорных брусоў даволі збліжана нагадвае гістарычную гілятыну і сазлучаныя шыбеніцы адначасна.

Дух сатанізму і масанэрыі ў прапанаваных конкурсных канструкцыях мне ўбачыўся адразу. Праўда, цяпер ён пашыраны ва ўсім так званым “сучасным” мастацтве і даўно. Але выразная карэляцыя мэмарыяльных конкурсных “праекцый” з дызайнам інтэр’ераў “поедем поедим” уражвае. Узьнікла думка, што тут, ля Курапатаў і ў Курапатах, задумваецца нешта вельмі нядобрае.

Стылёвыя паралелі не выпадковыя. Трэба б ведаць больш пра аўтараў праектаў, спонсараў і ўмовы конкурсу. Па неафіцыйных зьвестках стала вядома, што інтэр’ер рэстарана быццам бы праектаваў Цімур Велітоўскі. Гэта дызайнер прафэсійнага ўзроўню, які ведае, што робіць. Ягоны дызайн заўсёды робіцца пад канцэпцыю. Тут правіла.

Праглядзеўшы тое, што магчыма праглядзець пра дызайнэра Велітоўскага, можна зрабіць дапушчэньне, што канцэпцыя інтэр’ера рэстарана — ёсьць якраз справа гэтага мастака, які сьвяткуе “гэлоўін” (галоўнае культавае сьвята царквы Сатаны Лавэя), стварае сабе дэманічны фотаімідж і бравуе пошлымі эпатажнымі выказваньнямі ў стылі Бэрнарда Шоў. Кшталту: “Скромность — кратчайший путь к бесславию”. Хаця маглі быць канцэптуальныя заказчыкі, якія ведалі схільнасьці мастака.

Крок за крокам праяўляецца сітэмная атака на Курапаты. Добра, што мы пачалі адкрываць іхнія планы на раньніх стадыях подласьці. Яны занэрваваліся. Разумеюць, што толькі грамадзкасьць можа ім зачыніць іхную эфэсбоўска-сатанінскую “лавачку”.

3 жнівень 2018 г. Зянон Пазьняк

3/8/2018 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2018
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2018
Сувязь