Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Валеры БУЙВАЛ: Хрысьціянская Украіна супраць імпэрскай Масквы

На прыканцы ліпеня ў Кіеве адбыліся дзьве яркія падзеі, якія выразна раскрылі сутнасьць канфлікту, што скаланае Украінай з самага 1991-га года. Падзеі кантрастныя па форме і зьместу, хаця прысьвечаныя адной тэме. А менавіта сьвяткаваньню 1030-й гадавіны хрышчаньня Украіны-Русі князем Уладзімірам у 988 годзе. Праваслаўная Царква арганізавала ў сталіцы хросныя хады з гэтай нагоды. 27 ліпеня маршыравалі сьвятары і вернікі УПЦ Маскоўскага патрыярхату (як эўфэмічна называе сябе РПЦ на тэрыторыі іншай дзяржавы). 28 ліпеня адбылася хада сьвятароў і вернікаў Украінскай Праваслаўнай Царквы Кіеўскага патрыярхату.

Хаця на тэрыторыі Расеі няма (і ня можа быць) ніводнага прыходу УПЦ (КП), Украіна (як дэмакратычная дзяржава) талеруе на сваёй тэрыторыі шырокую прысутнасьць структураў чужой рэлігійнай арганізацыі, больш таго такой, якая належыць краіне-агрэсару. РПЦ так і застаецца самым трывалым атавізмам расейска-савецкай імпэрыі на тэрыторыі сувэрэннай краіны. І вось пагодным ліпеньскім днём, пасьля шматмесячнай інфармацыйнай і арганізацыйнай падрыхтоўкі, цэнтрам Кіева пасунулася плынь “русско-верных”. Іх было даволі шмат – больш за 20 тысяч. Зьвезьлі іх з усёй Украіны спэцаўтобусамі “на сродкі РПЦ”. Былі нават гастралёры зь Беларусі, РФ і акупаваных раёнаў Украіны.

Першае, што адразу кідалася ў вочы, — гэта поўная адсутнасьць нацыянальна-дзяржаўнай сімволікі над натоўпам. Адна цётка нават выцягнула з сумкі расейскі трыкалёр і патрапіла разам зь ім на ўсе інфармацыйныя хвалі… Другое, што кідалася, — яно традыцыйнае для РПЦ “от Москвы до самых до окраин…” і далей на ўсе абшары, дзе прысутнічае гэтая структура: амаль поўная адсутнасьць мужчын. Практычна, адбываўся дамскі марш у стылі суфражыстак стогадовай даўніны. Моладзі, практычна, не было, сем’яў не было. І не магло быць, мужчыны і людзі сем’ямі ў РПЦ ніколі ня ходзяць. Прысутныя верніцы ў хустках дэманстравалі непаўторны стэрэатыпны вобраз: нешта паміж 30-цю і 60-цю гадамі ўзросту. Даволі часта яны агрэсіўна выказваліся пра ўкраінскую мову (хаця многія зь іх ня здольныя пісьменна выказвацца па-расейску), дзяржаву і выхвалялі Маскву.
Украінскія журналісты занатавалі шэраг паказальных інтэрв’ю з маладымі сьвятарамі. Тыя завучана і без комплексаў казалі, што “у нас идёт гражданская война, украинский язык недоразвитый…” і іншае падобнае, што вельмі добра знаёмае беларусам. Украінскія журналісты праявілі прафэсіяналізм і адшукалі ў відэаархівах выявы гэтых “маладых сьвятароў”: раней яны былі заўважаны ў вайсковых строях пасярод правакацыйных антыўкраінскіх акцый… Наперадзе шэсьця крочылі герархі РПЦ на тэрыторыі Украіны (вядомыя сваімі антыўкраінскімі заявамі, паводзінамі і перасылкай вялікіх сумаў гаршовых “подаяний” у Маскву). Побач зь імі ішлі некалькі палітычных фігур, засьведчаных у адданасьці Маскве і антыўкраінскай дзейнасьці. Усё гэта вельмі пільна ахоўвала ўкраінская паліцыя. Акт адкрытай ганьбы адбыўся пасьля заканчэньня шэсьця, каля “дзяжурныя” пачалі раздаваць бабкам (ад 30-ці да 60-ці) ганарары па 200 грыўняў – менш за 10 даляраў. Гэта маглі быць проста сродкі на харчаваньне ці нешта падобнае, але чаму тады “дзяжурныя” і натоўп пачыналі мітусіцца і хавацца пры набліжэньні журналістаў з відэакамэрай?

На наступны дзень адбыўся трыюмф хрысьціянскай Украіны. Больш за 200 тысяч сьвятроў і вернікаў (Украінская Грэка-каталіцкая Царква таксама ўдзельнічала ў шэсьці) прайшлі па сваёй сталіцы гістарычным шляхам сваіх продкаў. На чале калёны ішлі ўкраінскія царкоўныя герархі побач з палітычным кіраўніцтвам краіны. Сьвятары і вернікі з усяе Украіны ішлі пад морам сіне-жоўтых сьцягоў, сьпявалі ўкраінскія гімны, гукалі “Слава Украіне!” Крочылі вэтэраны-франтавікі разам са сваімі палявымі капэланамі, што былі зь імі ў самых цяжкіх баях. Украінцы, украінкі, украінскія сем’і – Украінскі Народ. На Уладзімірскай горцы сьвятары Луцкай япархіі засьпявалі гімн Украіны. Усё было шчыра, велічна, незабыўна.

Падзеі адбываюцца на фоне крызісу РПЦ такіх маштабаў, якога структура не спазнала з даўніх часоў. Вядуцца плённыя перамовы з Усяленскім Патрыярхам Канстанцінопальскім аб асьвячэньні аўтакефальнай Украінскай Царквы. Масква кідае вялікія сілы і грошы на тое, каб не дапусьціць гэтага, бо гэта будзе магутны ўдар па ўсёй імпэрыі, будзе акт выдаленьня цэлых легіёнаў імпэрыі з тэрыторыі вялікай Украіны. РПЦ падчас Рэвалюцыі Годнасьці 2013-14 гг. адкрыта прадэманстравала сваю варожасьць Украіне.

Дайшло да таго, што яе сьвятары зьвярталіся з амвона з заклікамі забіваць украінцаў і наводзіць “імпэрскі парадак”. На тэрыторыі аб’ектаў (у тым ліку кляштароў і храмаў), што належаць РПЦ, былі арганізаваны склады зброі маскоўскага агрэсара і яго агентуры, знаходзіліся атрады кадыраўцаў і засланыя “зялёныя чалавечкі”, гатовыя заатакаваць украінскі народ. Пасьля правалу крамлёўскай марыянэткі ў лютым 2014 года ўсё гэта давялося тэрмінова эвакуіраваць у Расею. Як памятаем, у той жа час у храмах Украінскай Царквы разьмяшчаліся шпіталі для параненых патрыётаў, цэнтры для гуманітарнай дапамогі рэвалюцыянэрам. Мільёны ўкраінцаў ужо зразумелі, што РПЦ – уласна не царква, а спэцструктура Крамля для забесьпячэньня імпэрскіх уплываў і імпэрскай экспансіі, для правядзеньня русіфікацыі і дэзарыентацыі насельніцтва. Будучыні ў гэтай структуры няма.

У хуткім часе ў цэнтры Эўропы зноў завісьне “беларускі балкон” – клін маскоўскага панаваньня над нашым народам пасярод вызваленых ужо краін і нацый. Для нас РПЦ зьяўляецца тым жа, чым і для ўкраінцаў – чужой, фальшывай, навязанай структурай. Зразумела, што Масква будзе ўчэпіста трымацца за нашу зямлю. Асабліва, калі яе зь яе агентурай гоняць адусюль. Толькі ад беларусаў залежыць, колькі яшчэ ў нашай Айчыне будуць гаспадарыць чужынцы.

2 жнівень 2018 г. Валеры Буйвал

3/8/2018 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2018
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024