Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: АБ ВАРЦЕ КУРАПАТАЎ

Нягледзячы на ўсе цяжкасьці, складанасьці і неадназначнасьці, Курапацкая варта энтузіястаў, якая ўжо паўтары месяцы доўжыцца супраць ганебнай зьнявагі беларусаў пад назовам “Бульбаш-хол — поедем-поедим”, гэтая варта ёсьць аб’ектыўна станоўчая і патрэбная. Сваім стаяньнем яна шмат зрабіла дзеля інфармацыі людзей пра правакацыйную задуму ворагаў Беларусі, пра подлую ролю ў гэтым уласьнікаў незаконнага аб’екту ў ахоўнай зоне Курапатаў, пра маніпуляцыю і карумпаваную пазыцыю прадажнага чынавенства.

На баку варты самае галоўнае — праўда і маральная пазыцыя. Іхныя дзеяньні часам сумбурныя, бездапаможныя, яны часта ня ў стане супрацьстаяць правакатарам з вонку і знутры, але нельга ня бачыць ахвярнасьці і адчайнай упартасьці гэтых людзей. Нават арышты, траўмы і калецтвы, ня стрымліваюць пратэстоўцаў, каб адстаяць гонар, справядлівасьць і памяць па расстраляным народзе. Нават дзясяткі міліцэйскіх пратаколаў, складзеныя слугамі рэжыму на многіх, каб абрабаваць штрафамі, абабраць, прымусіць думаць толькі пра голад і хлеб — нават гэта не палохае людзей.

У грамадзтве тое бачаць і разумеюць. Грамадзкая думка (тая, што ўжо абудзілася) асуджае афёру з рэстаранам у ахоўнай зоне Курапатаў. Шмат каму адчыняюцца вочы на сапраўдныя матывы злачынства ля магіл расстраляных.

Пратэстнае стаяньне і канфлікты перад брамай злачыннага шынка далі магчымасьць убачыць і зразумець, што існуе пэўны план зьнішчэньня Курапатаў і супроцьстаяньне ля рэстараннага аб’екта — першы яго этап. Тут праверка на паводзіны грамадзкасьці. Шырокі пратэст спыніў бы атаку на Курапаты.

За апошні час я прысьвяціў гэтай тэме каля дзясятка інфармацыяў, допісаў і артыкулаў пра Курапаты. Цішыня. Дакладна дзейнічае ўстаноўка: “Пазьняка няма. Ён не існуе.”

Але вось зьявілася мая інфармацыя пра гібрыдную акцыю Масквы ў Курапатах і пра пэрспэктывы сілавога ўмяшаньня ў беларускія справы. І тут яны ня вытрымалі, выскачылі. У кожнай рэдакцыі ў запасе існуе істота, якую скарыстоўваюць на такія справы. Пачынаючы ад “Политического собеседника”, яны заўсёды ёрнічаюць, хіхікаюць, стараюцца ахаяць, прынізіць і думаюць, што такімі трольнымі паводзінамі некага пахаваюць, што іхняй брахні павераць. Поўная дэградацыя канторскага жанру. Але сімптаматычна, што яны выскачылі.

Пратэстантам перад брамай злачыннага аб’екта я б цяпер параіў вельмі ўважліва назіраць і сачыць за ўсім, што там адбываецца, фатаграфаваць, запісваць нумары машын, час прыезду, характар тавару, прывоз-вываз, фізіяноміі, тыпажы і г. д. Трэба тое рабіць сістэмна, шмат што адчыніцца. Гэта ня проста рэстаран-бардэль. Тут рыхтуецца маскоўская база на пэрыяд гібрыдных дзеяньняў. Уласьнікі аб’екта ня проста цынікі і амаральныя людзі, яны даўно ўключаны ў подлыя справы подлых структур. Усё гэта паступова вылезе наверх і стане бачна кожнаму чалавеку. Рана ці позна месца іх будзе на лаве падсудных. Пытаньне часу. І праўда пераможа.

26 ліпень 2018 г. Зянон ПАЗЬНЯК

27/7/2018 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2018
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2018
Сувязь