Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: АБ ГІБРЫДНАЙ АПЭРАЦЫІ МАСКВЫ

Грамадзтва ўжо шмат даведалася пра карупцыйна-палітычную афёру ў ахоўнай зоне Курапатаў пад назовам “Бульбаш-хол” (”Поедем-паедим”). Тут шмат што патлумачылі вызначэньні Генэральнай пракуратуры, рассьледваньні журналістаў, штодзённая курапацкая варта ля брамы “аб’екта”, кантакты і размовы з асобамі яго абслугі. Усё гэта дае магчымасьць правесьці аналіз, на першы погляд, дзіўных падзей і выказаць наступныя меркаваньні.

Што такое “Поедем-поедім”?

1. У аснове пабудовы гэтага аб’екта ляжыць палітычны план чужой дзяржавы і карупцыйная схема.

2. Бізнэс, прыбытковы інтэрас ёсьць толькі форма гэтага плану. Зьместам зьяўляецца дыверсійная апэрацыя падрыхтоўкі гібрыднай вайны плюс профільная арыентацыя рэстарана на цёмныя пласты грамадзтва.

3. Эканамічныя ўдзельнікі аб’екта, абслуга, ахова і частка чынавенства дзяржаўнага апарату, што абслугоўвала аб’ект, зьяўляюцца агентурай спэцслужбаў Расеі.

4. Аб’ект пабудаваны па нетыповай для рэстарана схеме гарнізона з цэнтральным будынкам (харчовым комплексам) і мноствам асобна стаячых пабудоваў рознага прызначэньня з інжэнерным і энэргазабесьпаячэньнем. Аб’ект займае 1,2 га плошчы, абкружаны высокім плотам (больш за два мэтры ў вышыню), мае два выезды з шырокімі брамамі. Усе канструкцыі часовага прызначэньня, зробленыя з дрэва і модульных частак.

5. Аб’ект (гарнізон) можа стандартна ўмясьціць адну роту спэцназа.

6. Дадатак да схемы. Па Беларусі апошнім часам расейскімі асобамі (бізнэсмэнамі) пры садзеяньні рэжымных уладаў скуплены шмат дзе розныя аб’екты і пабудовы з пэрспэктывай прызначэньня на выпадак гібрыднай вайны.

7. На сёньняшні дзень рэстаран “Поедем-поедим” рэальна зьяўляецца рэжымным аб’ектам з аховай функцыянэраў спэцслужбаў Расеі і абмежаваным допускам.

Аб рускім бізнэсе

Рускі бізнэс на сёньняшні дзень, пачынаючы з 2000-га года, цалкам уключаны ў агентурныя і эканамічныя інтарэсы КГБ-ФСБ. За межамі Расеі рускі бізнэс 100-адсоткава зьяўляецца агентурным працягам Лубянкі. Гэта шматкроць пацьверджана на практыцы, у тым ліку і з вопыту назіраньняў аўтара гэтых радкоў.

Разуменьне такога відавочнага факту з боку заходніх палітыкаў амаль нулявое і абумоўлена рознымі прычынамі: лібэральна-лявацкай бясьпечнасьцю, шчарбатасьцю выхаваньня асобы, і трэцяе — карумпаванасьцю палітычных эліт, маштабы якой уражваюць. Усе гэтыя назыўныя “шродары”, “вікі”, “рары”, бэніты, “адрыяны севярыны”, “юнкеры”, “мары-ліпэны” і т. п. — купленая агентура Лубянкі.

Трэба ўлічыць яшчэ, што пад кантролем Лубянкі знаходзіцца эміграцыйны крымінал і асабліва (яшчэ з часоў СССР) эміграцыя савецкіх габрэяў. Тут, у габрэйскай эміграцыі з СССР, яшчэ ў 60-80-х гг. была закладзена на Захадзе вялікая шпіёнская рэзыдэнтура, якая ня зьнікла па сёньняшні дзень. Пра гэта ёсьць літаратура, выдадзеная таксама ў Тэль-Авіве (напрыклад, праца Кірыла Хенкіна). Я на яе тут не спасылаюся, але кажу пра гэта, каб лепш было зразумела, чаму ў аснове пабудовы “бульбаш-хола поедем-поедим” апынуліся габрэйскія бізнэсмэны з Амэрыкі, Ізраіля, Кіпра, Расеі і г. д. (Ёсьць яшчэ адна магчымая прычына, але пра гэта ў канцы).

На Захадзе (і нават у Беларусі) не ўяўляюць, якім таксічным шпіёнскім спрутам зьяўляецца Расея (дарэчы, яшчэ з царскага часу), і якая гэта паразітная пагроза для чалавецтва.

Рэстаран

Дзяніс Івашын прарабіў каласальную працу і паказаў схему спрута “Поедем-поедим”. Усё з Расеі. І цела, і шчупальцы — адтуль. У ажыцьцяўленьні гэтага праекту «Бульбаш-хол» задзейнічана каля трыццаці арганізацыяў (офшарных, проксі, падстаўных і т. п.). Навошта усё так заблытана і перамешана ў здавалася б простай зьяве – пабудове рэстарана?

Назіраючы за аб’ектам, стала бачна, што так званая “ахова” рэстарану — гэта афіцэры спэцназу. Сярод іх ёсьць асобы, якія ўдзельнічалі ў захопе ўкраінскага Крыма. Пад наплывам злосьці і эмоцыяў, яны прагаворваюцца. Напрыклад: “Мы вашу милицию и КГБ разбросаем”. “Привезем 40 ребят и всем кости переломаем” і г. д.

Выглядае, што іншая абслуга рэстарана таксама не беларуская. Правакатары на машынах (наведнікі) таксама расейскага паходжаньня, і нават нашчадкі расстрэльшчыкаў-энкавэдзістаў.

Склалася характэрная і, магчыма, нечаканая для “рэстарана” сітуацыя. Паўтары месяца стаіць каля брамы, трэба сказаць, даволі сумбурная, але ўпартая варта пратэсту з розных людзей (агентура і экзальтацыя перамешана з патрыётамі). Але ўстаноўка — усе за адно: ня можа быць такі рэстаран у ахоўнай зоне Курапатаў. Гэта кашчунства. Прэч з рэстаран-бардэлем!

Тое, што рэальна амаль ніхто ў той рэстаран не спакушаецца і што прыбытку няма, — для ўласьнікаў не істотна. Гэта не прыбытковы аб’ект. Заўважана, што пратэстоўцы перашкаджаюць ім рабіць нешта іншае, сочаць за імі ва ўсе вочы, падымаюць шум з рознай нагоды. І вось у дыверсантаў сталі здаваць нервы. Яны пачалі ўжываць сілу, абразы, напады, натраўліваць сацыяльнае дно, пачасьціліся наезды на людзей правакатараў на машынах і г. д.

Усё гэта выглядае, аднак, не адназначна. Бывае, што неадэкватныя асобы кідаюцца, паводзяць сябе агрэсіўна з абодвух бакоў. Уражаньне, што здымаецца прапагандысцкі фільм з зададзенымі мэтамі.

20-га ліпеня ўласьнік рэстарану склікаў брыфінг і зачытаў, што рэстаран зачыняць не зьбіраецца, але перапрафілюе яго ў сямейны рэстаран бяз музыкі і танцаў. Заўважым гэтае паведамленьне.

Дыверсія

І цяпер па сутнасьці дывэрсіі. База разьмешчана ў вельмі зручным месцы пад прыклыцьцём лесу паміж дзьвюх важных стратэгічных дарог — акружной і Заслаў’е-Калодзішчы. Рэзыдээнцыя дае магчымасьць ў любы час незаўважна сканцэнтраваць там зброю і спэцсілы, якія можна нечакана і апэратыўна скарыстаць пры абвастрэньні барацьбы за Курапаты (калі б рашыліся на зьнішчэньне Мэмарыялу), альбо пры спэцапэрацыі па зьмене ўлады (захоп райвыканкамаў, ваенных частак і нават арышт вышэйшых асобаў рэжыму пры пратэстах “народу”, якія можна выклікаць штучнымі дзеяньнямі.

Паўтаруся, што такіх кропак па Беларусі Масква ўжо намеціла шмат. Але “поедем-поедим” — цэнтральнная па значэньні і апынулася ў фокусе ўвагі грамадзтва. Абслуга нэрвуецца.

Рэжым

Што датычыць лукашысцкага рэжыму, то ён дзейнічае і будзе дзейнічаць разам з дыверсантамі. Найвялікшай небясьпекай для кіроўнага начальніка рэжыму зьяўляецца ні Масква, ні Расея, але Беларускі народ. Гэта трэба элемэнтарна ўясьніць разумным людзям, бо прапаганда пускае чуткі, што нібы та кіроўны начальнік, баронячы сваю ўладу, мусіў бы бараніць незалежнасьць краіны перад Масквой. Таго ня будзе ніколі, калі выбар стане рубам. Гэты здраднік з Масквой навекі (прыклад маскоўскай апекі над Януковічам яго супакойвае). Зло, якое ён зрабіў для Беларускай нацыі, не ўмяшчаецца ў галаве, каб яго цалкам усьвядоміць і асягнуць. Не існуе кары, якую ён заслужыў за свае злачынствы перад Беларускай нацыяй і людзьмі. І ён тое адчувае.

Падрыхтоўка

Мушу зноў падкрэсьліць відавочныя рэчы. Расея пасьлядоўна рыхтуецца да канвенцыянальнай вайны на заходнім кірунку. Ня факт, што вайна адбудзецца. Але падрыхтоўка йдзе. Вайну Расея можа пачаць толькі з тэрыторыі Беларусі. Гэта першасны этап. Ультыматум можа быць такі: альбо базы і ўпушчэньне расейскага войска ў Беларусь, альбо гібрыдны захоп тэрыторыі і зьмена ўлады.

Паўтаруся. Не абавязкова, што ўсё адбудзецца, але падрыхтоўка працягваецца. На заходняй мяжы Расеі (Смаленшчына) зноў разбудоўваюцца новыя ваенныя аб’екты. Прызначэньне амбасаддарам у Беларусь функцыянера спэцслужбаў Міхаіла Бабіча сьведчыць аб інтэнсіфікацыі працэсаў.

Абарона

У беларусаў спадзеў толькі на самых сябе, на патрыётаў. У каторы раз падкрэсьліваю тэзісы 2014-га (для тых, хто здольны ўспрымвць): рыхтуймася да збройнай абароны Беларусі. Рыхтуймася спакойна і ціха. Ніякіх гукаў. Ніякіх рухаў. (Гучна гукаюць толькі правакатары.) Не пашыраць групы нават на тры чалавекі. Пакуль што толькі “двойкі”. Мусіць быць падрыхтавана ўсё, што трэба, пакуль не прагучыць “Пара!” Яны залезьлі у Курапаты. Адтуль пачнецца іхняя магіла. Мёртвыя адпомсьцяць.

Абвастрэньне

Пратэсты перад брамай гарнізона “Поедем-поедим” трэба працягваць. Байкот “зайдэсаў” — таксама. Для КХП-БНФ трэба ўзмацніць ахову і догляд Народнага Мэмарыялу Курапаты.

Як я і папярэджваў, разгортваецца атака на Мэмарыял. Без узгадненьня з Грамадзкай Дырэкцыяй Народнага Мэмарыялу (А. Чахольскім) ужо пачалася сэрыя дэманстрацыйных у агрэсіўнай форме установак крыжоў з відавочным вынікам — выклікаць санкцыі ўладаў і справакаваць канфлікты. І вось працяг правакацыйнай дэманстрацыі. Ноччу ў чацьвер-пятніцу аднавіліся акты вандалізму і ламаньня крыжоў у Курапатах.

Цяперашні наступ можа стацца цяжэйшым, чым у 2001 годзе. Агрэсія ідзе з Масквы. Правакацыі — у лубянцаў асноўная мэтадалогія. Гэта першы этап. Барацьба з правакатарамі неэфектыўная з прычыны дэзінфармацыі людзей. Наступны этап — маніпуляцыі і ціск на Народны Мэмарыял з боку афіцыйных структураў рэжыму. Ёсьць надзея, аднак, што падымецца шырокая грамадзкая сіла. Тады – перамога.

Дэгрэсія аб «таемнай дактрыне»

Спачатку пра ўражаньні. Чаму зьняважлівая назва “Бульбаш»? Чаму Зайдэс, прыехаўшы здалёк, не паважае нас? Чаму ён не назваў свой шынок скажам «Пэйсаты-хол»? Дасьціпна. Да таго ж можна б было абвінаваціць самога сябе ў антысемітызме. Ну, але ўжо паправіў на «поедем поедим». Праўда, ня ўсюды.

Першая рэмінісцэнцыя ад той «бульбашовай» архітэктуры, ці, дакладней, асацыяцыя – Асвенцым. Нешта непрыхільнае і нават трывожнае ў гэтай шэрай канструкцыі з трохкутнымі вокнамі, з вакзальнымі парталамі, як уваход у крэматорый. Недзе я ўжо падобнае бачыў. Зьбянтэжыла мяне у гэтым няўтульным «постмадэрновым» інтэр’еры раскарачаная, нібы ўкрыжаваная, аб’ёмная выява каровы пад стольлю з дзіўнаватай галавой і рагамі.

Гэта зацікавіла не аднаго мяне. Сэнсоўныя думкі выказаў Віталь Воранаў («Весткі й паведамленьні» – № 7 (629), Нью-Ёрк, 2018). Ён таксама зьвярнуў увагу на дызайнерскую сістэматызаванасць архітэктуры і інтэр’ера ў стылі масонскай эстэтыкі. Аднак Віталь убачыў і патлумачыў тое, на што ніхто не зьвярнуў увагі. Менавіта – надпіс над антрэсоляй ў залі: BULBASH AUTHENTIC SPIRIT.

Таму, каму знаёмая амэрыканская рэчаіснасьць апошніх прэзыдэнцкіх выбараў, і каму абабіліся аб вушы антымастацкія вычварэнствы сатаністаў-постмадэрністаў, таму асацыяцыя напрошваецца адразу: SPIRIT COOKING DINNER. Гэта нашумелы слоган пэрформэнсу псэўдамастачкі (і псэўдасатаністкі) Марыны Абрамовіч. Сутнасьць яе «вячэры, якую рыхтуе Дух» у тым, што спадарыня зьмешвае жаночую менструальную кроў, мачу, мужчынскую сперму, жаночае малодзіва (грудное малако), часам фекаліі і сьвіную кроў (пакідаю за рамкамі пытаньне як яна дастае кампаненты) і гэтай сумесьсю піша на белай сьцяне разныя абсурдальныя тэксты ў манеры масонскай эзатэрыкі. Калі такое робіцца ў мастацкай галерэі, то гэта (згодна яе словаў) – мастацтва. Калі такое робіцца ў прыватным месцы, тады – гэта акультная магія. (На Юцюбе ёсьць відэа працэсу гэтай брыдоты.)

Марына набыла вядомасьць пасьля публікацыі «ВікіЛікс» сакрэтнай электроннай пошты палітыкаў Дэмакратычнай партыі. Аказалася, што кіраўнік выбарчага штабу Гіляры Клінтан і аматар НЛА Джон Падэста кантактаваў з Абрамовіч і быў запрошаны на яе акультныя «экзэрсісы». Дэмакратычная эліта там прысутнічала. Вось тут становіцца больш зразумелым, чаму галава «бульбашоўскай» каровы нагадвае аддалена галаву Бафамета. Зрэшты, галоўнай атрыбутыкай ў сімволіцы сатанізму (калі не прывязвацца да Лавея) зьўляюцца рогі. Яны могуць быць, як звычайна, казьліныя, барановыя і нават каровіныя (Егіпет). Зрэшты, калі б у «Бульбаш-холе» ўкрыжавалі не карову, а казу (згодна цёмнай традыцыі), то гэта было б вельмі просталінейна. Наіўныя беларусы маглі б нешта западозрыць. А так – карава. Кіч і толькі.

Зрэшты, крывавыя перформэнсы і забойчую магію з жывёламі Марына таксама рабіла. Гэта выклікала пустое абурэньне тысячаў людзей, што толькі дадало цёмнай вядомасьці і грошай шарлатантцы. (Самая непарушная свабода ў свабодным сьвеце – гэта свабода ўсялякага вычварэнства.) Ня буду тут апісваць каровінае «мастацтва» Марыны Абрамовіч, хто мае цікавасьць і моцныя нэрвы, можа паглядзець ў Сеціве на Марыну з адрэзанай казьлінай галавой – сымвалам Бафамета і іншае. Гэта дапаможа крыху зразумець зьяўленьне пад стольлю раскарачанай каровы ў рэстаране Зайдэса

Загадкавае падабенства назвы слоганаў наўрад ці выпадковае, лічыць аўтар публікацыі ў «Вестках». Тут ня простае і не банальнае паняцьце, не стэрэатып, каб узяло ды супала. Тут трэба ведаць першакрыніцу. Што маецца на ўвазе ў BULBASH AUTHENTIC SPIRIT – проста гульня паняцьцяў, ці рэкламны намёк на тое, што Бульбаш (рэстаран, значыцца) ёсьць сапраўдным Духам, ці духам аўтэнтычнага бульбаша. Фактычна, гэта ня мае значэньня. Не дашукваемся лагічнага сэнсу. Тут імітацыя цёмнага, нібыта значымага масонскага балматаньня. Тыповы стыль акультыстаў.

Магчыма не выпадкова аферысты так трымаюцца за гэтае месца ў ахоўнай зоне каля магілаў масавых расстрэлаў людзей. Магчыма яны ведаюць нешта пра некрамантыю. Не выпадкова таксама і задумка з інтымнымі пакоямі. Усе акультысты, сатаністы, ўвогуле ўся цемра лічыць сэкс у любым выглядзе і ў любой форме збочанасьці галоўным пачуцьцём і рытуальнай зьявай культу Сатаны. Чалавек, які працаваў на пубудове Бульбаш-аб’екта (я ўжо пра гэта пісаў) быў найбольш зьдзіўлены якраз інсталяцыяй ў інтымных пакоях, сантэхнікай на вышэйшым ўзроўні і т.п.

Віталь Воранаў не выключае акультнага сатанінскага сьледу ў гэтай загадкавай гісторыі з «Поедем поедім». Магчыма і так. Цяпер хапае ўсялякіх. Асабліва калі такія пакруціліся на Захадзе. Але больш дакладнай, здаецца, будзе думка, што тут цёмны бізнэс. Гэта профільны «спэц-рэстаран» і «спэц-аб’ект», дзе супалі палітычныя планы Масквы і інтарэсы цёмнага бізнэсу.

Спэцыялізацыя «Поедем поедім» разьлічаная на расчараваных снобаў, на розную «мітусьню», якая пад уплывам заходняга кіна жахаў шукае адчуваньняў і прыгод, якая начыталіся акультысцкіх тэкстаў, наслухалася сатанінскай эрзац-музыкі, на мастакоў, што пакутуюць ад ляноты і бяздарнасьці ды сталі вялікімі постмадэрністамі-абстракцыяністамі, якія будуць глядзець на раскарачаную карову ды разумна так размаўляць пра акцэссіянізм Германа Ніча, маўляў, найвялікшага мастака, генія ўсіх часоў, які ў сваім «мастацтве» ня толькі забіваў чорную карову і парсюкоў, але і піў жывёльную кроў ды вымазваўся каровінымі вантробамі, фекааліямі і ўласнымі экскрэментамі перад выбранай публікай. Профіль «аб’екта» разьлічаны на сацыяльны адстой, на розных прыдуркаў, тыпу тых, што зарэзалі авечку ды павешалі на браме Асьвенцыма (тасама «мастацтва» ў недаразьвітых галовах). Зразумела, што рэстаран разьлічаны таксама, відаць, на authentic Satanists, ды на authentic аматараў НКВД, Леніна, Сталіна, «русского мира», словам на цемру і ўсю чалавечую чэрнь, «вірутнікаў з-пад брамы Пекла», якіх можна сьцягнуць пад Курапаты, каб паесьці, памарыць, пагалёкаць, выпіць, напляваць на чужое гора.

Каб такая спэц-публіка зьявілася ў профільным рэстаране, спэц-бізнэс мусіць зрабіць пазнакі. Для гомасэксуалістаў, напрыклад, дзе-небудзь у Каліфорніі – шматкаляровы сьцяг, роспіс, плакат ці фізіяномія з высалапленым языком, ці чорт ў каляровых пер’ях у вітрыне; для публікі «Поедем поедім» – масавыя магілы (Курапаты), раскарачаная карова з стылізаванай галавой Бафамэта ды асацыятыўны пароль BULBASH AUTHENTIC SPIRIT плюс гарэлка ў бутэльцы-кулі, каньяк у бутэльцы-аўтамаце, ды лікёр у «пісталеце ТТ», яшчэ і спэцпакоі для інтыму аматарам сапраўднай свабоды. Публіка падбярэцца сама сабой. Поўнае адзінства бізнэсу і Лубянкі. Аб’яднаньне інтарэсаў палітычных і мэнтальных сатаністаў.

Сімптаматычная зьява, дарэчы, якая паказвае, што можа стацца з нашай зямлёй пасьля поўнай русіфікацыі і ахаменьня пад кіраўніцтвам хама. Выснова можа быць толькі адна. Рэстаранны аб’ект расейска-міжнароднай мафіі і Лубянкі ні пры якіх умовах, ні пры якім раскладзе, ні пры якіх абставінах не павінен існаваць ў ахоўнай зоне Курапатаў.

23 ліпень 2018 г. Зянон Пазьняк

24/7/2018 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2018
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024