Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Адкуль дзьме вецер на Курапаты…

Алесь Чахольскі, АСАБІСТЫ ПОГЛЯД

Хто-ніхто, прачытаўшы мой допіс, скажа: “Спадар Чахольскі, як і ўсе паплечнікі Пазьняка, у любых беларускіх праблемах бачыць “руку Москвы”. Такім апанентам я адкажу: так, агентура расійскіх спецслужб не спіць, і дзейнічае яна ў нас, вядома ж, не на карысць нашай краіны. Вось і падзеі апошніх дзён паказваюць, што Лубянка не адмаўляецца ад спроб знішчыць народны мемарыял Курапаты. І не адмовіцца, пакуль існуе гэта імперыя на ўсходзе. На мой погляд, цынічнае, антымаральнае адкрыццё рэстаранна-забаўляльнага комплексу “Поедем поедим” з лазняй-саўнай, дамкамі для адпачынку, дзіцячай пляцоўкай, вялікім рэстаранам з музычна-танцавальнай пляцоўкай, разгорнутай у бок Курапатаў, – адна з такіх спроб.
Пры гэтым пераследуецца некалькі мэт.

1.Сутыкнуць на міжнацыянальнай глебе яўрэяў і беларусаў, бо ўладальнікамі рэстаранна-забаўляльнага комплексу з’яўляюцца яўрэі з розных краін свету. Выклікаць хвалю антысемітызму. Хаця гэта не здымае віну з гэтых уладальнікаў за тое, што яны нарабілі. Дарэчы, мы, сябры Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі, рыхтуемся да ўстаноўкі памятнага знака беларускаму яўрэйскаму паэту Ізі Харыку.

2.Выклікаць грамадскі пратэст, праводзіць рукамі міліцыі рэпрэсіі супраць пратэстоўцаў, што мы і назіраем. Міліцыя складае пратаколы на людзей, якія выйшлі бараніць нацыянальную святыню і чалавечую годнасць.

3.Праз адцягненне ўвагі на змаганне ўлезці ў цэнтр створанага народнага мемарыяла Курапаты з разбуральным праектам, які можа быць хітрым чынам навязаны нашым уладам.

4.Відавочна, што эканамічнай мэтазгоднасці пабудовы са шматлікімі парушэннямі таго комплексу на гектары зямлі не праглядаецца. Узнікае пытанне: што за гэтым стаіць? Карупцыя, адмыванне грошай праз афшоры? Я лічу, што за ўсім стаіць Лубянка.

5.Дыскрэдытацыя асоб і арганізацый, якія каля 30 гадоў займаюцца добраўпарадкаваннем і стварэннем народнага мемарыяла Курапаты. Як гэта выглядае? Праз пэўны час пасля пачатку пратэстаў у прэсе раптам з’яўляецца аб’ява аб нейкім плане Чахольскага–Дашкевіча. Хаця ніякага плана не існуе, а была прапанова Зміцера аб размеркаванні дзён тыдня паміж людзьмі для ўдзелу ў пратэстных мерапрыемствах насупраць уваходу ў рэстаранна-забаўляльны комплекс. Хачу падкрэсліць, што гэта грамадскі мірны пратэст і ў ім удзельнічаюць грамадзяне незалежна ад прыналежнасці да той ці іншай партыі, грамадскіх рухаў, арганізацый і г.д. Шмат людзей наогул ні ў якіх арганізацыях не ўдзельнічаюць і прыйшлі бараніць гонар нацыі па ўласным жаданні, зыходзячы са свайго сумлення.

3 чэрвеня 2018 года на мітынгу, прысвечаным Дню памяці пра генацыд – 30-годдзю адкрыцця праўды пра Курапаты, Зянон Пазьняк папярэдзіў пра існаванне плана застрахаваць гэтую рэстарацыю і затым спаліць. Праз некаторы час у інтэрв’ю Радыё Свабода Зміцер Дашкевіч кажа, што спаліў бы гэтую ўстанову, але ў яго сям’я. Можна было б зразумець, што гэта быў усплеск звычайных эмоцый, калі б не працяг. Звярнуў я ўвагу і на словы Ліі Ахеджакавай, што могуць знайсціся людзі з пагранічным станам псіхікі і гэтую забудову спаляць.

І вось паспрабавалі зляпіць кандыдата на ахвяру. Мушу назваць прозвішча і імя гэтага хлопца, каб абараніць яго ад гэтай правакацыі, – Дзяніс Урбановіч з Лагойшчыны. А што? Асуджаны за пратэст на выбарчым участку, пад прэвентыўным наглядам, “схільны да экстрэмізму”, як прыпісвае яму міліцыя. 15 чэрвеня пад відэазапіс, які вядзе супрацоўнік спецслужб, той жа Зміцер Дашкевіч прапануе Дзянісу спаліць рэстаран, сесці гадоў на дзесяць у турму, а ён, Дашкевіч, будзе сала яму перадаваць. Можна сказаць, пажартаваў перад камерай аператыўніка. Але Дзяніс успрыняў усё сур’ёзна, зразумеўшы, што ідзе маштабная падрыхтоўка правакацыі супраць яго, і пра тое, што адбылося, распавёў многім людзям. Прыходзіцца ўмешвацца і абараняць хлопца.

Яшчэ адным з дадаткаў да гэтых планаў спецслужб з’яўляецца тое, што ў асяродку міліцыі і кадэбэшнікаў, як прагаварыўся адзін з “ціхароў”, запушчана інфа, што “тут (каля брамы комплексу) сабраліся педафілы і бамжы”.

Вось і вымалёўваецца, як кажуць, карціна алеем, – пад што падводзяць расійскія спецслужбы. Выснова такая: паказаць сумленных людзей, абаронцаў нацыянальнай святыні зборам набрыдзі, схільнай да розных непрадказальных дзеянняў.

Разумеючы шкоду такіх планаў, заяўляю, што грамадская дырэкцыя народнага мемарыяла Курапаты ў падрыхтаваным сцэнарыі не будзе ўдзельнічаць і зробіць усё, каб яны былі сарваны. Мы працягваем работу па добраўпарадкаванні і доглядзе нашай Курапацкай святыні згодна са сваімі хрысціянскімі поглядамі.

Алесь ЧАХОЛЬСКІ,
кіраўнік грамадскай дырэкцыі народнага мемарыяла Курапаты.
Артыкул апублікаваны ў газэце “Народная Воля” за 29 чэрвеня 2018 г.

P.S. Пакуль рыхтаваўся гэты артыкул, як чэрці з табакеркі пачалі выскокваць асобы, якія спрыялі незаконнай пабудове і замацаванню тэрыторыі за рэстаранна-забаўляльным комплексам. Як кажа расійская прымаўка, “на воре и шапка горит”.

10/7/2018 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2018
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024